Стагоддзе на дваіх

Стагоддзе на дваіх

Муж і жонка Павел і Галіна Язерскія  пачалі падпісвацца на “Маяк Прыдняпроўя” яшчэ ў далёкім 1963 годзе. Гэта значыць, што з нашаю газетаю сябруюць яны разам на дваіх ужо цэлы век.

DSCN8625

—І сяброўства гэтае заўсёды было не фармальнае, — пачынае першай расповяд Галіна Міхайлаўна. — Калі пасля заканчэння філалагічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А. Куляшова паехала па размеркаванню працаваць настаўнікам у Ямніцкую васьмігадовую школу Быхаўскага раёна, то адразу з’явілася жаданне пазнаёміцца з новым для сябе краем. Я сама нарадзілася і вырасла на Крупшчыне, што ў Мінскай вобласці, але з-за салідарнасці з блізкаю сяброўкаю-быхаўчанкаю выбрала месцам працы менавіта Быхаўшчыну, аб чым, дарэчы, ніколі потым не шкадавала і не шкадую цяпер.

Самым лепшым варыянтам пазнаць Быхаўскі край палічыла чэрпанне інфармацыі з мясцовай раённай газеты, і гэта ўвайшло затым у звычку, як само па сабе з ліку самых неабходных жыццёвых патрэб.

—Праз год далучыўся да ліку быхаўскіх настаўнікаў і я, — падключыўся да размовы Павел Дзянісавіч.

— Таксама хутка прызвычаіўся да неабходнасці праз “Маяк Прыдняпроўя” быць у курсе раённых спраў, тым болей, што да гэтага абавязвала пасада дырэктара Ямніцкай васьмігодкі.

У 1979 годзе стаў дырэктарам толькі што пабудаванай тыпавой Чарнаборскай сярэдняй школы, дзе мы з жонкаю і працавалі потым шмат гадоў да выхаду, як кажуць, на заслужаны адпачынак.

На ніве народнай асветы сям’я педагогаў дасягнула шмат плёну, дала пуцёўкі ў жыццё, пэўна, многім сотням сваіх выхаванцаў. Іх шматгадовая творчая праца ў сістэме адукацыі раёна адзначана многімі ўзнагародамі і заахвочваннямі, сярод якіх самымі значнымі з’яўляюцца званні Галіны Міхайлаўны “Выдатнік народнай асветы Беларускай ССР”, “Настаўнік-метадыст”, ордэн Працоўнай славы. Яна ўдзельнічала ў 1980-х гадах у з’ездах настаўнікаў БССР і СССР, якія на той час з’яўляліся самымі значнымі і вызначальнымі форумамі для развіцця народнай адукацыі.

Шмат узнагарод за плённую педагагічную і грамадскую працу мае і Павел Дзянісавіч.

Далей наша размова з Язерскімі перайшла канкрэтна ў рэчышча іх адносін да “раёнкі”, тым болей, што мае субяседнікі аказаліся вельмі ж ужо неабыякавымі людзьмі.

Па-першае, прыемна было чуць, што ім падабаецца наша друкаванае выданне, як сродак атрымання неабходнай інфармацыі. Яны ў гэтым, бадай, маюць рацыю, бо заўсёды выпісвалі і выпісваюць цяпер шмат іншых выданняў і маюць магчымасць параўноўваць, так бы мовіць, стылі ды формы працы СМІ.
Па-другое, усё сваё працоўнае жыццё яны плённа супрацоўнічалі з “раёнкай”, калі не сваімі карэспандэнцыямі, дык пастаяным прадастаўленнем інфармацыі журналістам газеты, заахвочваннем мясцовых пазаштатных аўтараў з ліку педагогаў і вучняў, агітацыяй па падпісцы ды гэтак далей.

Станоўчымі момантамі ў дзейнасці рэдакцыі “МП” Язерскія лічаць яе здольнасць трымаць, як кажуць, руку на пульсе жыцця раёна, падтрымліваць гістарычную памяць, узнімаць актуальныя тэмы, у тым ліку пытанні навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання, жыцця вёскі.
Пажаданнямі газеце ў субяседнікаў сталі неабходнасць трымаць марку, не адставаць ад выклікаў рэчаіснасці, а таксама творчага і жыццёвага плёну работнікам выдання.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси появится халва со вкусом шкварок и лука

1 августа 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Microsoft назвала профессии, которым грозит исчезновение

1 августа 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области более 140 детей пострадали при катании на электросамокатах

1 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 1 августа

1 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп подписал указ о введении пошлин в отношении Евросоюза и более чем 60 стран

1 августа 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси выбрали Птицу года-2026

1 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем