У большасці выпадкаў курсавыя і дыпломныя работы за сваіх вучняў пішуць аспіранты і выкладчыкі ВНУ

Хто не памятае гэты выраз: «Ад сесіі да сесіі жывуць студэнты весела». Але нават калі самастойна выканаць хаця б палову экзаменацыйных заданняў — будзе не да гэтага. Безумоўна, кожны выкладчык лічыць свой прадмет самым неабходным. Паспрачацца з гэтым цяжка, але як паспець усё своечасова здаць? На дапамогу прыходзяць памочнікі ў напісанні курсавых і дыпломных, якіх з кожным годам становіцца ўсё больш, а цэны на іх паслугі ўсё вышэй. Адсюль і ўзровень ведаў маладых спецыялістаў, і нежаданне наймальнікаў браць іх на працу.

Перш за ўсё купіла газету з аб’явамі — кантрольныя, курсавыя і дыпломныя работы на заказ, знайшла адрас сайта і кантактныя тэлефоны. Азнаёмілася з прэйскурантам: курсавыя — ад 450 тысяч рублёў, дыпломныя — ад 2 млн. рублёў і вышэй. Цікаўлюся: «Колькі будзе каштаваць дыпломная праца на тэму «Сацыяльна-эканамічная праблематыка ў СМІ» і як аформіць дагавор? Інстытут журналістыкі БДУ скончыла толькі год таму: пакуль «у тэме». Дзяўчына на другім канцы провада тлумачыць, што за такую працу давядзецца выкласці 2,5 млн. рублёў (папярэдняя цана), частку грошай трэба заплаціць адразу, астатнія — пасля атрымання дыпломнай на рукі. Толькі вось адна няўдача — кантора знаходзіцца ў цэнтры Мінска. Праўда, па словах дзяўчыны, можна адправіць грошы на разліковы рахунак банка. Варыянт не ўразіў.

Набіраю другі нумарок. Адразу ж пытаюся, дзе мая суразмоўца знаходзіцца. Пераканаўшыся, што нікуды ехаць не трэба, задаю тое ж пытанне, а разам з тым цікаўлюся, хто ж займаецца напісаннем дыпломных у фірме «Адукавед». Дзяўчына запэўнівае, што любая дыпломная, у тым ліку і мая, будзе выканана ў месячны тэрмін, а працуюць тут толькі аспіранты і выкладчыкі ВНУ. Кошт інтэлектуальнай працы — 2 млн. рублёў. «Сакратар» тлумачыць, што тут працуюць прафесіяналы, а таму не бывае такога, каб працу прынялі з першага разу — гэта выклікае падазрэнне. Яе звычайна вяртаюць на дапрацоўку, але потым усе застаюцца задаволеныя.

— Працуем мы 5 гадоў, за гэты час памятаю толькі два-тры выпадкі, калі працу залічвалі з першага разу, — запэўнівае «сакратар». — Раю толькі не адкладваць заказ на апошні месяц перад абаронай, тады жадаючых шмат і ўсім «гарыць».

Гучыць, вядома, прывабна. Тым больш кошт цалкам прымальны. Аднак, прачытаўшы ўважліва дагавор, змешчаны на сайце, разумееш, што купляеш ката ў мяшку. Напрыклад, выканаўца толькі адзін раз абавязаны ўнесці за свой кошт неабходныя выпраўленні. Усе наступныя дапаўненні павінны быць аплачаны. Ці, напрыклад, такі нюанс: выканаўца мае права падоўжыць тэрмін выканання працы ў аднабаковым парадку да двух тыдняў без пiсьмовага паведамлення заказчыку. І толькі потым папярэдзіць, што спатрэбіцца яшчэ дзён дзесяць, таму што тэма занадта цяжкая. Аднак у ВНУ для здачы работ ёсць пэўныя тэрміны. У любым выпадку «пішучая кантора» знаходзіцца ў больш выгадным становішчы. Наўрад ці студэнт стане падаваць у суд, бо пра гэта могуць даведацца ў ВНУ.

Па дапамогу звяртаюцца і гуманітарыі, і тэхнары. Будучыя эканамісты прызнаюцца, што «прадпрымальнікам» такую працу заказваць — «памылак не абярэшся». Таму «аўтараў» шукаюць сярод выпускнікоў ВНУ або старшакурснікаў — яны ведаюць спецыфіку прадмета і патрабаванні выкладчыкаў. У тэхнічных спецыяльнасцей свая спецыфіка. Там курсавыя і дыпломныя працы складаюцца не толькі з тэарэтычнай, але і практычнай часткі. Да іх часта неабходна прыкласці разлікі і чарцяжы.

Выкладчык Дзмітрый Канапелька рыхтуе курсавыя і дыпломныя работы 7 гадоў. Пры гэтым раз у квартал плаціць падаткі — 5 % ад прыбытку.

— Звычайную курсавую раблю на працягу трох дзён. Кошт — ад 500 тысяч, — распавядае Дзмітрый. — Я ўжо загадзя ведаю, з якімі выкладчыкамі могуць быць праблемы са здачай, дзе можна «зачапіцца». Увогуле, калі яны захочуць «заваліць», то зрабіць гэта не так складана. Часта студэнты самі вінаватыя ў тым, што не могуць абараніць курсавую ці дыпломную, паколькі для гэтага яе трэба хаця б прачытаць. А калі яны не ведаюць, якую старонку трэба адкрыць…

Калі выкладчыкі сумняваюцца ў самастойным напісанні курсавой, могуць папрасіць трохі падкарэкціраваць працу, напрыклад змяніць чарцяжы або замяніць шрыфты, альбо даюць новае заданне.

Па словах Дзмітрыя Канапелькі, выконваць работу больш чым для пяці студэнтаў не мае сэнсу — усё роўна перасякуцца. Часам у адным горадзе працу залічваюць, а ў іншым — не. У кожнай ВНУ свае патрабаванні. З дыпломнымі працамі даводзіцца больш складана — толькі адных чарцяжоў часам 10 лістоў фармату А1. Але і кошт адпаведны — ад 500 долараў і вышэй у залежнасці ад складанасці.

Попыт нараджае прапанову. Аднак прапанову нараджае яшчэ большы попыт. Хутка падобныя аб’явы з’явяцца на дзвярах ВНУ, калі ўжо зараз купіць і прадаць навуковыя працы можна зусім свабодна. На думку многіх выкладчыкаў і прафесараў, заказныя работы павінны быць па-за законам, бо гэта парушэнне асноўных прынцыпаў адукацыі. Але ж тады частка калег страціць салід¬ную прыбаўку да зарплаты, а то і ўвесь заробак. Бо любому зразумела, што ў гэтых фірмах працуюць сапраўдныя прафесіяналы са стажам працы і выдатнымі ведамі — звычайнаму студэнту такая праца не «па зубах». Таму і кантор-памочнікаў кожны дзень становіцца ўсё больш.

respublika.info

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024