Установы культуры Быхаўскага раёна прымаюць удзел у аглядзе-конкурсе калектываў мастацкай самадзейнасці

Усе ўстановы культуры раёна прымаюць удзел  у аглядзе-конкурсе  калектываў мастацкай самадзейнасці ў рамках фестывалю народнай творчасці “Родны край мой — любая старонка”. Іх творчыя  справаздачы — гэта своеасаблівы экзамен перад насельніцтвам аб зробленай рабоце за год.

indexАдной з галоўных мэт правядзення ў гэтым годзе творчых справаздач з’яўляецца выяўленне носьбітаў рэгіянальнага фальклору на тэрыторыі  Быхаўскага раёна,  збор і апрацоўка матэрыялаў для папаўнення фанатэкі і картатэкі, далучэнне жыхароў раёна да фальклору, паглыбленне іх ведаў пра народныя святы, абрады і звычаі. З гэтай нагоды калектывы  мастацкай самадзейнасці ўстаноў культуры падрыхтавалі абрады “Каляды”, “Багач”, “Вялікдзень”, “Купалле”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, “Сёмуха” і іншыя.

Дзеля далучэння моладзі і дзяцей да фальклорных скарбаў родных мясцін і народнай творчасці, прыцягнення іх у калектыў, работнікі Палянінавіцкага СДК  падрыхтавалі на творчую справаздачу абрад “ На Калядкі мы ідзём, каляду з сабой вядзём”.

Для баркалабаўскай зямлі характэрным святам з’яўляецца “Троіца”, таму ўсе, хто прыйшлі ва ўтульную залу Баркалабаўскага культурна-спартыўнага цэнтра, сталі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі гэтага свята.

На сцэне Макранскага сельскага Дома культуры адбылася тэатралізаваная дзея “Зборная субота-Каравайнік”. Усе прысутнічыя на свяце даведаліся ад тым, як рыхтуецца вясельны каравай.
Свята “Заручыны” падрыхтавала загадчыца Чырвонаберажскага СК  Святлана Кірыленка разам з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці.

На працягу некалькіх апошніх гадоў асноўным напрамкам у рабоце Глухскага СДК была экспедыцыйна-даследчая дзейнасць. Вынікам работы яго дырэктара Галіны Трыманавай з’яўляецца набыццё новых экспанатаў у музейны пакой, менавіта ручнікоў. Таму ў вельмі цікавай форме калектыў мастацкай самадзейнасці Глухскага СДК падрыхтаваў абрад “Матчын ручнік”.

Старэйшы калектыў мастацкай самадзейнасці “Вячоркі” Чарнаборскага СДК — дыпламант раённых, абласных і нават рэспубліканскіх святаў фальклору запрасіў сваіх аднавяскоўцаў на свята “Зажынкі”. У выкананні калектыва прагучалі жніўныя песні, характэрныя для нашай мясцовасці. Ёсць у рэпертуары калектыва прыпеўкі і нават народныя танцы.

Візітнай карткай Абідавіцкага СДК з’яўляецца свята  “Багач” –  свята збору ўраджаю i пачатку сяўбы азімых. У гэтай установе культуры заўсёды на сцэне хапае месца і маленькім дзецям, і падлеткам, і моладзі, і людзям сталага ўзросту. Яны дапаўняюць адзін аднаго, шануюць нашу спадчыну.
Вельмі ўразіла ў гэтым годзе свята “Багач”, падрыхтаванае ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці Тайманаўскага СДК.  Прыгожа прыбраная сцэна, цікавы сцэнарны ход, дзе разам з песнямі знайшлося месца карагодам і нават гульням.

Шануюць абрад “Дажынкі” работнікі Чырвонаслабодскага СДК.

Радуе, што беларуская народная песня не губляецца ў выкананні дзіцячага калектыва мастацкай самадзейнасці Ніканавіцкага сельскага клуба. Загадчыца клуба Галіна Асіпёнак разам з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці падрыхтавала абрад “Спасаўка –ласаўка”.

Вялікую культурна-асветніцкую работу сярод аднавяскоўцаў праводзяць работнікі Гадылёўскага Дома культуры. Арганізаваныя тут канцэрты заўсёды  карыстаюцца поспехам. Аднавяскоўцам нават не шкада заплаціць пэўную суму грошай, каб паглядзець на выступленне самадзейных артыстаў, а тыя ў свой час разам з мастацкім кіраўніком Галінай Панкратавай  заўсёды рыхтуюць новыя канцэртныя нумары. Ёсць тут і асобныя выканаўцы, і дуэты, і нават вакальны гурт.

Візітнай карткай Навабыхаўскага Дома культуры з’яўляецца вакальная жаночая група  “Дзяўчаты”, мастацкім кіраўніком якой з’яўляецца Марына Ярашэнка. Разам яны падрыхтавалі абрад “Юр’я”, які і прапанавалі сваім аднавяскоўцам.

Успомніць цёплыя летнія дзянькі, паваражыць, павадзіць карагоды давялося жыхарам вёскі Гарадзец разам з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці. На імправізаванай сцэне адбылося свята “Купалле”.
Творчыя справаздачы працягваюцца. Лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці ўстаноў культуры раёна прымуць удзел у гала-канцэрце, дзе і будуць вызначаны пераможцы.

Святлана САЛАМЕВІЧ,
загадчыца метадычнага аддзела РЦК.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Ярко, масштабно и патриотично празднуют быховчане День Независимости Республики Беларусь. ФОТО

3 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: белорусы последовательно двигаются к успеху по пути справедливости и созидания

3 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Программа праздника «Купалье-2025» в Александрии

3 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Как Быхов отметит День Независимости Республики Беларусь? Публикуем афишу

3 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Сотрудники Быховского РОЧС рассказали дошкольникам о безопасности

2 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

Цукерберг открыл лабораторию по разработке искусственного интеллекта нового поколения

2 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем