Майстар лазапляцення Мікалай Усаў

Мікалай Усаў, карэнны жыхар вёскі Баркалабава, таленавіты майстар лазапляцення.

Мікалай Еўдакімавіч нарадзіўся 18 мая 1936 года ў вёсцы Баркалабава. Бацька Мікалая Еўдакімавіча imagesзагінуў у Фінскай вайне, таму выхаваннем займалася маці. Яшчэ зусім малым заспела яго Вялікая Айчынная вайна. Падзеі той вайны яму вельмі добра запомніліся: «Падчас вайны я жыў у вёсцы Баркалабава ў сваёй цёткі Паліны Усавай. У снежні 1943 года мы былі выгнаны з Баркалабава, бо ніхто з маіх родных не працаваў на немцаў. На працягу 4 месяцаў мы былі бежанцамі».

Атрымоўваць адукацыю Мікалай Еўдакімавіч пачаў у Баркалабаўскай школе ў верасні 1944 года, дзе правучыўся 9 гадоў. Вучыўся добра, старанна. Пасля заканчэння школы працаваў памочнікам брыгадзіра у паляводчай брыгадзе. Пасля гэтага Мікалай Еўдакімавіч пайшоў служыць у армію.

Служба праходзіла ў горадзе Томску. У 1958 годзе салдат вярнуўся на сваю радзіму, дзе працягнуў працу на былой пасадзе. Але малады ўзрост і жаданне быць бліжэй да моладзі, як сказаў сам Мікалай Еўдакімавіч, прывяло яго да паступлення на трактарыста ў Буйнічы, дзе вучыўся да 1959 года. Падчас практыкі студэнта накіравалі ў Казахстан на два з паловай месяцы, дзе «збіраў вялікі казахстанскі хлеб». Але атрыманая прафесія Мікалаю Еўдакімавічу не падабалася, таму і працаваць па спецыяльнасці ён не стаў.

Жывучы бліз Дняпра, Мікалай Еўдакімавіч уладкаваўся на працу машыністам баржы, дзе працаваў тры сезоны. Затым давялося працаваць інспектарам дзяржстраха, пасля 40 гадоў працаваў у бухгалтэрыі калгаса імя Карла Лібкнехта.

У 1960 годзе Мікалай Еўдакімавіч ажаніўся з Кацярынай Сяргееўнай, з якой і жыве па сённяшні дзень.

У Мікалая Еўдакімавіча і Кацярыны Сяргееўны вялікая сям’я: пяць сыноў, унукі, праўнукі.

Вельмі зацікавіў нас занятак Мікалая Еўдакімавіча — лазапляценне. Як сказаў сам майстар, гэта вельмі цяжкая і працаёмкая работа, якая патрабуе шмат часу і сіл. Але гэта не пужае Мікалая Еўдакімавіча. У свае вырабы ён укладае душу, а разам з ёй — і добрыя пачуцці. Сярод вырабаў Мікалая Еўдакімавіча — шматлікія кашы, кошыкі і нават калыскі. На пляценне аднаго кошыка патрабуецца не менш за 4 часы, улічваючы тое, што дагэтуль павінна быць падрыхтавана лаза, зроблены абручы. Вырабы таленавітага майстра вельмі папулярныя сярод пакупнікоў. I нам давялося ўбачыць шмат з іх.

Вольга СЯМЁНАВА

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Целевики на финишной прямой: вступительные испытания близятся к завершению

9 июля 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Масштабная продажа товаров для школьников начнется в Беларуси с 15 июля

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Какой должна быть температура на рабочем месте, рассказали в Минтруда 

9 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Летне-осенний сезон охоты открывается в Беларуси 12 июля

9 июля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Возобновлена работа лечебно-диагностического корпуса Быховской ЦРБ

8 июля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как избежать теплового удара: советы и рекомендации

8 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем