У ДУА яслі-сад № 6 “Бярозка” прайшло метадычнае аб’яднанне на тэму “Сінь-васількі”

У ДУА яслі-сад № 6 “Бярозка” прайшло метадычнае аб’яднанне на тэму “Сінь-васількі”

Выхавацелі разам з музыкальнымі кіраўнікамі і дзецьмі са старшай групы падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне паводле старажытнага падання.

сад №6 009

Комплексны занятак-забаву правяла выхавацель Наталля Азаранка. Праводзіўся ён з мэтай праз тэатралізаваную дзейнасць пазнаёміць дзяцей з сімваламі Беларусі, даць магчымасць у песнях, гульнях і танцах паказаць любоў да роднай мовы. А таксама садзейнічаць развіццю зносін дзяцей з дарослымі на роднай мове, пашырыць іх слоўнікавы запас. У гульнявой форме дзяцей пыталі пра прадметы побыту ў беларускай хаце, аб тым, як гучаць назвы агародніны на беларускай мове.

Дзеці ў нацыянальных касцюмах расказвалі вершы, спявалі песні на беларускай мове. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі ўдзельнікам метадычнага аб’яднання і сваім бацькам казку “Сінь-васількі”.
Аб складанасцях вывучэння беларускай мовы распавяла загадчыца дзіцячага сада №6 Наталля Варганава. За круглым сталом удзельнікі метадычнага аб’яднання абмяняліся вопытам па гэтай тэме.

Кацярына СВІРЫДЗЕНКА.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

День белорусской письменности: полная программа праздника в Костюковичах

26 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

День белорусской письменности: Костюковичи принимают эстафету праздника

26 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Погода 27 августа: ночью и утром местами ожидается туман

26 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Проверка боеготовности: в артиллерийскую бригаду прибывают военнообязанные

26 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Намолотили зерна: белорусские аграрии собрали 8,7 млн тонн урожая

26 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Саснович на US Open: белоруска вышла во второй раунд квалификации

26 августа 2026
Читать новость

Архивы