Прэзентацыя новай кнігі Міколы Леўчанкі «Вяртанне» (фото)

Прэзентацыя новай кнігі Міколы Леўчанкі «Вяртанне» (фото)

У ДУА “Гімназія г.Быхава” супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі прэзентацыю новай кнігі мясцовага пісьменніка Міколы Леўчанкі “Вяртанне”. Гэта кніга-споведзь, у якую ўвайшлі вершы пра малую Радзіму, успаміны пра дзяцінства, край маленства, блізкіх і дарагіх сэрцу аўтара людзей, гумарэскі, літаратурна-крытычныя артыкулы пра творчасць пісьменнікаў Магілёўшчыны.

1

Вядучая Аксана Дрозд пазнаёміла прысутных з жыццёвым шляхам і асаблівасцямі творчасці пісьменніка. Сам аўтар расказаў аб жыццёвых момантах, якія натхняюць яго на стварэнне твораў рознага жанру, чытаў свае вершы.

3

На мерапрыемстве прысутнічаў сакратар арганізацыі КПБ, сябар пісьменніка М.Казлоў, які выказаў свае ўраджанні аб творчасці Мікалая Уладзіміравіча, з задавальненнем прачытаў верш са зборніка, які быў прысвечаны менавіта яму. На вечары гучалі вершы з новага выдання ў выкананні вучняў школ горада. Прыхільніца таленту М.Леўчанкі Г.Казюлька прачытала гумарэску “Флікер”. Дырэктар Быхаўскай бібліятэчнай сеткі Н.Корза з пажаданнямі здароўя і новых творчых дасягненняў падзяквала Мікалая Уладзіміравіча за задавальненне, якое прыносіць чытанне яго кніг, зачытала верш з новай кнігі, які аўтар прысвяціў ёй, як цудоўнай жанчыне.

2

Да мерапрыемства была аформлена выстава кніг М.Леўчанкі “Як многа сілы ў кожным слове”, дэманстравалася слайд-прэзентацыя “За ўсё свайму ўдзячны лёсу”.

go.php

4

lib-bykhov.mogilev.by

Последние новости

СПОРТ

Белорусская падел федерация вступила в Международную федерацию

19 октября 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области за текущий год построили 300,9 тыс. кв.м жилья

19 октября 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Белтелеком: для дома — все, что нужно!

19 октября 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Мирный атом. В Беларуси идет подготовка к возведению третьего блока БелАЭС

19 октября 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 19 октября

19 октября 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове прошли торжественное мероприятие и яркий концерт, посвященные Дню работников культуры

18 октября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем