На юбілейны Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве чакаюць каля сотні айчынных літаратараў

На юбілейны Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве чакаюць каля сотні айчынных літаратараў

Амаль сто беларускіх пісьменнікаў — па дзесяць чалавек ад кожнай вобласці і трыццаць — ад сталіцы ўключаны ў склад дэлегацыі, якая прыме ўдзел у ХХ Дні беларускага пісьменства у Быхаве, паведамляе газета «Рэспубліка«.

7122fЯк адзначае старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, гэтае свята для літаратараў асаблівае, тым і тлумачыцца такое шырокае прадстаўніцтва і самы актыўны ўдзел у ім з боку творчай пісьменніцкай арганізацыі.

Між тым, прыгадвае Мікалай Іванавіч, так было не заўсёды. На памяці яго, удзельніка, дарэчы, усіх папярэдніх святаў, і тыя гады, калі Дзень беларускага пісьменства выглядаў, як парад чыноўнікаў усіх рангаў, за якімі хіба толькі ў апошніх радах можна было заўважыць каго з майстроў пяра. Як расказаў Мікалай Чаргінец, сам на свяце ён тады прысутнічаў яшчэ ў якасці старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах, і быў абураны, калі ўбачыў у хвасце такой чыноўніцкай калоны ўсяго аднаго беларускага паэта, вядомага перакладчыка, прычым лаўрэата дзяржпрэміі.

— Цяпер усё абсалютна інакш, апошнія гады свята адбываецца з асаблівым гучаннем слова пісьменнікаў, набываючы ўсё большы размах і выклікаючы ўсё большую цікавасць і рэзананс па ўсёй краіне, — канстатуе Мікалай Чаргінец.

Вось і пад час сёлетняга Дня беларускага пісьменства запланаваны шэраг творчых сустрэч літаратараў з чытачамі, удзел у аўтограф-сесіях, прэзентацыях новых выданняў, навукова-практычнай канферэнцыі.

Адной з першых падзей у дзень урачыстага адкрыцця свята на яго асноўнай пляцоўцы стане цырымонія ўзнагаро¬джання пераможцаў рэспубліканскага конкурса на лепшы літаратурны твор.

Беларускія і замежныя пісьменнікі прымуць удзел у пася¬джэнні міжнароднага круглага стала «Сугучча: мова і літаратура ў кантэксце гісторыка-культурнай спадчыны». Пад час гэтага мерапрыемства абудзецца яшчэ адна цікавая падзея — прэзентацыя кніжнага праекта «Сугучча сэрцаў», сааўтарам якога разам з Міністэрствам інфармацыі і выдавецкім домам «Звязда» выступае Саюз пісьменнікаў Беларусі. У свет выходзяць адзінаццаць кніжак, прысвечаных літаратурам краін СНД, у якiх прадстаўлены творы пісьменнікаў краін Садружнасці, напісаныя ў асноўным пасля 1991 года.

Яшчэ адзін важкі пісьменніцкі ўнёсак да юбілейнага Дня беларускага пісьменства — стварэнне гімна гэтаму святу, які ўпершыню прагучыць пад час яго адкрыцця. Тэкст урачыстага твора напісаў аўтар многіх папулярных песень, паэт Алесь Бадак, музыку — вядомы кампазітар Алег Елісеенкаў.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Кому не устанавливается предварительное испытание при приеме на работу

12 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Отраслевые нормы доступной среды для инвалидов разрабатывают в Беларуси

12 июня 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Фестиваль «Большая бард-рыбалка»: 24-26 июля, юбилейный 15-й год

12 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Доля товаров белорусского производства выросла до 54,1% в I квартале

12 июня 2026
Читать новость
В МИРЕ

Европа начнет диалог с РФ из-за роста цен на электроэнергию зимой 2026

12 июня 2026
Читать новость
В МИРЕ

Соглашение США и Ирана: текст практически завершен, подписание возможно в выходные

12 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем