Незабыўная сустрэча

Незабыўная сустрэча

Мала хто ведае, што ў далёкім 1971 годзе пісьменнік Іван Шамякін наведваў Быхаў, бо прыязджаў ён на сустрэчу са сваімі чытачамі. Былы дырэктар СШ №1 Валянціна Драчова і да сённяшняга часу беражліва захоўвае падпісаную ім кнігу “Лёс майго земляка”.

В.Г. Драчева 4

– Мы з калегамі вельмі чакалі тады Івана Пятровіча, – успамінае Валянціна Рыгораўна. – Перад прыездам пісьменніка ўсе купілі яго кнігу, каб атрымаць аўтограф. І вось 10 лістапада ў райкаме партыі сабралася поўная зала людзей. Мы з  захапленнем глядзелі на вядомага не толькі ў Беларусі, а і ў СССР аўтара.

Ён расказаў аб сваім франтавым і мірным жыцці, аб тым, як працаваў над сваімі творамі і што мяркуе напісаць у бліжэйшыя гады. Задуманае ён потым ажыццявіў.

Творчасць Івана Шамякіна атрымала ўсенароднае прызнанне і любоў як у нашай рэспубліцы, так і за яе межамі. Яго раманы, аповесці і апавяданні перакладзены на многія мовы свету.
Па шмат якіх творах народнага пісьменніка Беларусі створаны мастацкія фільмы. Экраніраваны аповесці “Шлюбная ноч”, “Гандлярка і паэт”, раманы “Глыбокая плынь”, “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”.

Па кінааповесці “Эшалон у Германію” зняты фільм “Хлеб пахне порахам”.

Кацярына СВІРЫДЗЕНКА.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Права и льготы для работающих отцов в Беларуси

20 октября 2026
Читать новость
НОВОСТИ

Благотворительность под защитой. Кто в Беларуси может открывать благотворительные счета на лечение

20 октября 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Неправильное обращение с отходами в Быхове теперь фиксируют фотоловушки

20 октября 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Как один из руководителей области обогатился на служебных командировках

20 октября 2026
Читать новость
СПОРТ

Быховские футболисты разгромили могилевский «Днепр» со счетом 11:1

20 октября 2026
Читать новость
В МИРЕ

FT: в ЕС готовят два сценария завершения конфликта в Украине

20 октября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем