Быхаў запрашае на свята

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першую нядзелю верасня — сёлета гэта 1 верасня, але святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў апошнія дні жніўня. 28 жніўня ў Мінску стартуе навукова-imagesасветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Дабрадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, якая пройдзе па тэрыторыі трох абласцей — Мінскай, Брэсцкай і Магілёўскай. Завершыцца экспедыцыя на Быхаўшчыне — у старажытным месцы Баркалабава, а пасля ў раённым цэнтры.

Субота, 31 жніўня, будзе запоўнена падзеямі. У Быхаве пасля рэканструкцыі адкрыюцца кінатэатр “Радзіма” і раённы цэнтр культуры, на якім будзе і мемарыяльная дошка, прысвечаная заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Барысу Стральцову. Адбудзецца конкурс юных чытальнікаў Быхаўскага раёна і ўзнагароджанне яго пераможцаў, а таксама прэзентацыя новага часопіса для дашкольнікаў.

У гэты ж дзень запланавана адкрыццё абноўленых чыгуначнай станцыі і аўтавакзала. На Прывакзальнай плошчы ўсталявана новая скульптура “Сустрэча”, аўтарам якой стаў магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў.

У раённым цэнтры культуры адбудзецца пасяджэнне “круглага стала” па тэме “Сугучча: мова і літаратура ў кантэксце гісторыка-культурнай спадчыны” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў. Яго арганізатары — Міністэрства інфармацыі, Выдавецкі дом “Звязда” і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Потым запланавана навукова-практычная канферэнцыя “Быхаўскія чытанні”, дзе пройдзе прэзентацыя кнігі “Баркулабаўскі летапіс”.

Асноўныя падзеі Дня пісьменства разгорнуцца 1 верасня. Яны, дарэчы, уключаюць у сябе і лінейку для быхаўскіх школьнікаў, прысвечаную Дню ведаў, бо сёлета два святы супадаюць.

Удзень на Кастрычніцкай плошчы Быхава адкрыецца сімвалічная скульптурная кампазіцыя пад назвай “Баркалабаўскі летапіс”. Яе ідэя належыць студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Гэта вялікая разгорнутая кніга са старажытнымі пісьмёнамі, і побач — знакаміты абраз Баркалабаўскай Божай Маці, яшчэ адна святыня Быхаўшчыны.

Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства пачнецца а 12-й гадзіне на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы, каля раённага Цэнтра культуры і стадыёна. Там будзе і афіцыйная частка, і тэатралізаваная дзея, і цырымонія ўзнагароджання пісьменнікаў, якія сталі пераможцамі Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор.

Фестываль кнігі і прэсы адкрыецца раніцай на гарадскім стадыёне: там будуць прадстаўлены выдавецкія праекты Беларусі і Саюзнай дзяржавы, сродкі масавай інфармацыі, адбудуцца сустрэчы з пісьменнікамі, выдаўцамі і журналістамі.

Побач — яшчэ адзін фестываль, гарадоў — сталіц Дня беларускага пісьменства. Усе 17 сталіц (у некаторых свята адбывалася двойчы) прадставяць свае выставы. А ў парку імя 50-годдзя Перамогі адбудзецца закладка алеі гарадоў-сталіц, якая застанецца на памяць сталіцы юбілейнага ХХ Дня пісьменства Быхаву.

Увесь дзень 1 верасня можна правесці на цэнтральнай вуліцы Быхава. Там будзе працаваць тэатралізаваная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі кнігі і сучаснай літаратуры. Гасцям свята прадставяць таксама вядомыя фестывалі Магілёўшчыны, дзіцячыя і моладзевыя пляцоўкі, выступяць харэаграфічныя калектывы, разгорнуцца літаратурна-канцэртныя праграмы.У двары Быхаўскага замка размесціцца пляцоўка “З крыніц гістарычнай спадчыны”, дзе запланаваны рыцарскія турніры і спектаклі. Чакаюцца таксама акцыя “Кіно маёй краіны” і спартыўныя выступленні.

Мерапрыемстваў шмат, і яны вельмі разнастайныя, таму застаецца толькі спадзявацца, што хопіць сілу і часу пабачыць многае, а потым яшчэ атрымаць асалоду ад фінальнага канцэрта артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета і святочнага феерверку.

 “Звязда”

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сотрудники прокуратуры Быховского района приняли участи в республиканской добровольной акции «Аднавiм лясы разам»

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

К 80-летию освобождения от немецко-фашистских захватчиков утверждена эмблема, отражающая силу и непокоренность народа-победителя

29 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Пользователи Тelegram из Беларуси смогут ограничивать круг тех, кто может присылать им личные сообщения

29 марта 2024
В МИРЕ

В Минэнерго Украины заявили о массированной атаке на объекты энергетики

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Скончался пострадавший во время теракта в «Крокусе» белорус, за жизнь которого боролись врачи

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Свыше 22 тыс. граждан Украины прибыли в Беларусь с начала 2024 года

29 марта 2024
КУЛЬТУРА

Итоги XVII Международного молодежного театрального форума «М.@rt.контакт» подвели в Могилеве

29 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Выпускные вечера в школах Беларуси пройдут 14 июня

29 марта 2024
ГЛАВНОЕ

29 марта пройдёт Единый день безопасности дорожного движения

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024