Быхаўскую батлейку прадставіць на Дне пісьменства Магілёўскі музей імя Масленікава

Да юбілейнага 20-га свята Дня беларускага пісьменства, які сёлета сустракае Быхаў, застаецца крыху больш за два тыдні. Вобласць актыўна занята падрыхтоўкай: практычна ўсе буйныя ўстановы культуры рэгіёна рыхтуюць сваю праграму, у тым ліку і музейшчыкі.

imagesАд пейзажнай лірыкі да батлейкі дзевятнаццатага стагоддзя – так здзіўляць гасцеў і жыхароў Быхава будзе Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава. Вернісажная экспазіцыя, якую рыхтуюць магілёўскія музейшчыкі, на свяце заяўлена трыма вялікімі блокамі.

Першыя два складаюцца з работ, якія стварылі мастакі з розных краін падчас пленэраў «Образ Родины в изобразительном искусстве» мінулых гадоў. На палотнах гледачы ўбачаць унікальныя па прыгажосці пейзажы, старадаўнія вулачкі, архітэктурныя помнікі і саборы Быхава, Мсціслава і Шклова. Аўтары гэтых твораў – не толькі майстры з Беларусі, але і з Расіі, Сербіі, Украіны.

Яшчэ адзін падарунак быхаўчанам і гасцям свята ад магілёўскіх музейшчыкаў – гэта магчымасць ажыццявіць вандроўку на пару сотняў гадоў назад. Акунуцца ў атмасферу канца 19-га стагоддзя можна будзе дзякуючы сапраўднай беларускай батлейцы. Прычым рэканструявана будзе менавіта мясцовая батлейка з сяла Быч Быхаўскага павета Магілёўскай губерні, паведамляе “Радыё Магілёў”.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховский лесхоз отпраздновал профессиональный праздник

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Реальные денежные доходы населения в Беларуси в январе-июле выросли на 10%

16 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Такого в истории еще не было! Победителя в марафоне на ЧМ-2025 определил фотофиниш

16 сентября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню народного единства, пройдет во всех школах страны 17 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Почему яблоки плодоносят через год?

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Белорусам назвали средний размер пенсии по возрасту после повышения

16 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем