“ВЯРТАННЕ” Міколы ЛЕЎЧАНКІ

У Мінскім выдавецтве “Чатыры чвэрці” выйшла ў свет новая кніга галоўнага рэдактара Быхаўскай раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколы Леўчанкі “Вяртанне”, прадмову да якой пад назваю “Летапісец Быхаўскага краю” напісаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Міхась Пазнякоў.

indexУ аснове кнігі — цыкл вершаў, які стаў яе назваю, паколькі аўтар апісвае паездку з Быхава на сваю малую радзіму ў Касцюковіцкі раён, у пасёлак для перасяленцаў пасля катастрофы на ЧАЭС Шарэйкі.  Такіх вершаў, прасякнутых любоўю да свайго Прыдняпроўскага краю, 35 і апошнім значыцца верш “Вёска”, які прысвечаны сваёй роднай вёсцы Калодзецкай, у якой нарадзіўся і вырас, але якой ужо даўно няма на гэтым свеце.

Ёсць у кнізе шэраг іншых вершаваных твораў, а таксама раздзел даволі цікавых гумарэсак, сюжэт якіх узяты з рэальнага жыцця, раздзел літаратурна-крытычных артыкулаў і ўспамінаў.
У літаратурна-крытычных артыкулах паказана творчасць паэтаў і празаікаў Магілёўшчыны: Аляксея Пысіна, Алеся Пісьмянкова, Васіля Ткачова, Міхася Кавалёва (Слівы), Міколы Макарцова, Міколы Падабеда, іншых вядомых літаратараў.

Гэтае насычанае выданне дапаўняе раздзел “Фоташтрыхі біяграфіі”, у якім змешчаны чорна-белыя і каляровыя фотаздымкі розных гадоў жыцця аўтара, пачынаючы з юнац-тва і па сённяшні дзень.
Кніга, а яна складае 249 старонак, зацікавіць усіх, хто любіць свой родны край, цікавіцца яго гісторыяй, лёсамі вядомых творчых людзей Быхаўшчыны і Магілёўшчыны. Яна будзе карыснай для настаўнікаў і вучняў старэйшых класаў, студэнтаў. А купіць яе можна ў кніжным аддзеле магазіна “Тавары для дома”, які знаходзіцца з правага боку каля ўваходу на базар у горадзе Быхаве.
Дарэчы, тут таксама можна яшчэ набыць кнігу Міколы Леўчанкі “Крылатая гвардия”, прысвечаную 57-ай марской ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі, якая некалі дыслакавалася ў нашым горадзе. Гэта ўжо апошнія яе экземпляры.

Калі хто купіць тую ці іншую кнігу журналіста і пісьменніка Міколы Леўчанкі, захоча займець ягоны аўтограф, то, калі ласка, прыходзьце ў рэдакцыю, і вы яго атрымаеце.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Памятка для родителей: как защитить детей от киберпреступников?

6 мая 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли почти на 94% площадей

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минтруда рассказали, что делается в стране для усиления государственной заботы о ветеранах

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Профилактика опасных болезней животных

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Делегат VII Всебелорусского народного собрания Дарья Мыцык встретилась с коллективом центральной районной больницы

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

“Белпочта” выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси запретили продавать еще одно подсолнечное масло от российского производителя

6 мая 2024
Читать новость
В МИРЕ

В Бельгии хотят сделать 8 мая праздничным днем и отмечать в этот день победу над фашизмом

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как узнать борщевик?

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Минприроды объявило смотр-конкурс на лучшее благоустройство водного объекта

6 мая 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове проходит ремонт дорог

6 мая 2024
Стрелка вверх