Купалле адсвяткавалі ў Быхаве

Купалле адсвяткавалі ў Быхаве

Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня, лічыцца адным з самых старажытных і ўсімі любімых. Так, свята летняга сонцастаяння спрадвеку шырока адзначалася нашымі продкамі, дайшлі некаторыя традыцыі і да нашага пакалення.

IMG_0966

Скачкі цераз вогнішча, спусканне вянкоў на ваду, пошукі чароўнай папараць-кветкі… Купальскія традыцыі ўвабралі ў сябе лепшае з язычніцкай і хрысціянскай культур. Некаторыя абрады дайшлі да сённяшняга дня, іншыя засталіся толькі ва ўспамінах нашых бабуль і дзядуль.

Здаўна лічылася, што у ноч на Івана Купалу кіруюць баль розныя нячысцікі. А таму людзі яшчэ з раніцы пачыналі рыхтавацца да свята: парыліся у лазні, не выносілі з дамоў агонь ці хлеб і нікому нічога не пазычалі.

IMG_0975

Падрыхтоўка да свята пачыналася са збору траў і кветак. Сабраныя ў купальскія дні, яны лічыліся незвычайнымі і захоўваліся да наступнага года. Адным з іх прыпісваліся лекавыя ўласцівасці, другія маглі супрацьстаяць чарам, а іншыя былі прыкметамі дабрабыту ў будучыні.

Не абыходзілася Купалле і без гульняў-ігрышчаў, летніх карагодаў, абрадавых песен.

IMG_0989

Калі чырвонае сонца амаль закацілася за край зямлі, на пляцоўцы на плошчы Герояў у мікрараёне Быхаў-1 гараджане пачалі збірацца, каб адсвяткаваць Купалле. Людзей было шмат. Добраму адпачынку паспрыялі самадзейныя артысты, якія зрабілі цікавую тэатралізованную праграму ”Кветка шчасця”.

У ім работнікі культуры раёна мастацкімі сродкамі праз сваіх казачных і міфічных персанажаў пастараліся данесці да гледачоў глыбінныя пачуцці і веру людзей у добрае і шчаслівае. Гэтаму ж паслужыў і купальскі касцёр, запалены пасярод плошчы, цяпло і святло ад якога мусілі прабудзіць у кожнага веру ў сваю папараць-кветку. І хаця навукоўцы даказалі: папаратнік не цвіце, усё ж такі хтосьці гэтай ноччу кветку знайшоў — вераць беларусы. І навечна зрабіўся шчаслівым.

IMG_0987

Актыўна працаваў і гандаль. Можна было набыць марожанае,­ папкорн, шашлыкі і іншыя прысмакі. Сярод дзяцей папулярнас­цю, карысталіс­я розныя ўпрыгожван­ні, аксэсуары і цацкі.

Апоўначы купальскае мерапрыемства скончылася дыскатэкаю. Пачалі разыходзіц­ца з  плошчы людзі,   стомленыя,­ але шчаслівыя і поўныя яркіх уражанняў. А недзе, мабыць, усю ночку балявалі ведзьмакі з лесуном, вадзілі карагоды русалкі з вадзяным. Калі хтосьці скажа вам, што бачыў, як гулялі нячысцікі,­ паверце гэтаму чалавеку: у чароўную купальскую­ ночку магчыма ўсё.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как Быхов отметит День Независимости Республики Беларусь? Публикуем афишу

30 июня 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Увлекательное путешествие по страницам Красной книги прошло в Смолицкой средней школе

30 июня 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На базе Дунайковского лесничества состоялось торжественное открытие экотропы «Каскад криниц»

30 июня 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

30 июня 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Адвокаты Беларуси проведут бесплатные консультации малообеспеченных ко Дню Независимости

30 июня 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Трамп: TikTok может быть продан группе состоятельных инвесторов

30 июня 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем