Грудзінаўская сельская бібліятэка мае надзвычай багатую гісторыю

Грудзінаўская сельская бібліятэка мае надзвычай багатую гісторыю

Мала хто ведае, што Грудзінаўская сельская бібліятэка, якая не так даўно займела статус бібліятэкі-музея, мае надзвычай багатую гісторыю. Ля вытокаў яе стварэння стаяў сам Ігнацій Міцкевіч, родны дзядзька будучага народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Гэта ён неўзабаве пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі пры мясцовым саўгасе вёў курсы пачатковых агранамічных ведаў, дабіўся адкрыцця хаты-чытальні.

imagesІшоў час. Вялікая Айчынная вайна перашкодзіла развіццю бібліятэчнай справы ў гэтай вялікай вёсцы, нават спыніла яе на некалькі гадоў, але ў 1950 годзе патрэбная людзям установа культуры запрацавала зноў, загадваць ёю пачала Вольга Паўлаўна Суслянкова. Ужо напачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя бібліятэчны фонд складаў амаль 6000 кніг на 1200 чытачоў. Ды аднойчы з-за нясапраўнай электраправодкі ўспыхнуў пажар, і ўся маёмасць разам з кнігамі згарэла.
Праз пэўны час бібліятэка аднавіла работу. Новы кніжны фонд скампанавалі абласная і раённая бібліятэкі, а размясцілі яго ў будынку сельскага клуба. Гэта адбылося ў 1975 годзе, а ў 1980 годзе бібліятэка заняла частку першага паверха новага двухпавярховага цаглянага памяшкання сельскага Савета.

У 1986 годзе, калі здалі ў карыстанне новы двухпавярховы белакаменны будынак сельскага Дома культуры, на другім паверсе размясцілася бібліятэка. Яе кніжны фонд у 16000 экземпляраў прыняла Галіна Іванаўна Палавікова, якая працуе бібліятэкарам і зараз.

Напачатку верасня 2010 года бібліятэка стала называцца бібліятэкай-музеем, паколькі пры ёй стварылі музейны пакой. У сярэдзіне яго цяпер стаіць круглы стол з сапраўдным тульскім самаварам 1925 года выпуску, посуд, футарал для картаў 1916 года, вырабы даўніны, вышыванкі, іншыя прадметы хатняга ўжытку нашых продкаў.

Цікавым і нават унікальным можна назваць экспанат-макет “Грудзінаўка ў ХІХ стагоддзі”, бо зроблены ён з самых звычайных запалак і адлюстроўвае тагачасныя асаблівасці архітэктуры Грудзінаўкі з праваслаўнаю царквою і чатырма ўваходамі ў яе. А прынёс названы вабны ўзор дойлідства мясцовы ўмелец Алег Дзмітрыевіч Кузьмін, які, на вялікі жаль, дачасна пайшоў з жыцця.
Супрацоўнікі раённага гісторыка-краязнаўчага музея аказваюць бібліятэкару Палавіковай усю неабходную метадычную дапамогу, бо Галіна Іванаўна працягвае збіраць экспанаты, запісваць успаміны старажылаў. Вынікам такой мэтанакіраванай працы сталі краязнаўчыя альбомы “Грудзінаўскі палаца-паркавы ансамбль”, “Мой любы Грудзінаўскі край”, “Гісторыя Грудзінаўкі ў падзеях і імёнах”.

Краязнаўствам займаюцца таксама члены клуба “Спадчына”, якія з’яўляюцца чытачамі бібліятэкі. Усяго ж чытачоў 300, з якіх 80 — дзеці, падлеткі. Аформленыя з густам стэлажы, на якіх стаяць самыя розныя па зместу кнігі, вабяць да сябе чытачоў рознага ўзросту, бо ёсць тут класічная, ваенна-патрыятычная, дэтэктыўная, пазнавальная і, само сабой зразумела, дзіцячая літаратура. Газеты, часопісы таксама.

Найбольш актыўнымі чытачамі з’яўляюцца Святлана Уладзіміраўна Бабёр, Раіса Кірылаўна Азаркова, людміла Рыгораўна Аніськова, Сяргей Фёдаравіч Кандылёў, Людміла Рыгораўна Церахава, Алена Міхайлаўна Пярмінава, Ганна Віктараўна Гускова, Цімафей Васільевіч Осіпаў, Раіса Пятроўна Кузьмінова, Аксана Мікалаеўна Далгова, Галіна Вікенцьеўна Сівакова, Юрый Аўгуставіч Ліппе і Валерый Мікалаевіч Сапранькоў.

За плённую бібліятэчна-краязнаўчую працу, творчую актыўнасць у справе развіцця і прапаганды беларускай нацыянальна-культурнай спадчыны Галіна Іванаўна Палавікова мае нямала ўзнагарод: Падзяка Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта, Дыплом ІІ ступені Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, Дыплом Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, два заахвочвальныя Дыпломы абласной бібліятэкі, шэраг іншых.

Вопыт работы Грудзінаўскай бібліятэкі-музея па захаванні і развіцці гістарычна-культурнай спадчыны быў абагулены летась на абласным семінары па тэме: “Бібліятэкі Магілёўшчыны ў інфармацыйна-культурнай прасторы рэгіёна: яе стан, інавацыі, шляхі развіцця”. У ім удзельнічалі дырэктары раённых і гарадскіх бібліятэчных сетак, спецыялісты абласной бібліятэкі, госці са сталіцы, якія знаёміліся з набыткамі ў Грудзінаўцы, у Гадылёўскай сельскай бібліятэцы. Ацэнку зробленаму атрымалі самую найлепшую.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове проходит ремонт дорог

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Справедливость и вера в себя

6 мая 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Могилевский облЦГЭиОЗ начинает заключать договоры на целевую подготовку специалистов по специальности «Медико-профилактическое дело» с 6 мая

6 мая 2024
Читать новость
СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
Читать новость
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
Стрелка вверх