З увагаю да ветэранаў

З увагаю да ветэранаў

Раённы Савет ветэранаў на чале з Марынай Андрэеўнай Кравец правёў семінар DSCN3866старшынь пярвічных арганізацый, на якім абмяркоўваліся пытанні выканання Комплекснай праграмы сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага абслугоўвання ветэранаў, пажылых людзей, інвалідаў на 2011-2015 гады; аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння ветэранаў вайны і працы, а таксама аб удзеле ў рэспубліканскім суботніку, падрыхтоўцы да свята Вялікай Перамогі 9 Мая, Дня беларускага пісьменства ў Быхаве 1 верасня.

У рабоце семінара ўдзельнічалі намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Храмянкова, галоўны спецыяліст  Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Быхаўскаму раёну Ларыса Алёхіна, з улікам меркаванняў якіх прыняты некаторыя рэкамендацыі кіраўнікам пярвічак. Гэтыя рэкамендацыі прадугледжваюць абследванне ўмоў жыцця ветэранаў і аказанне пэўнай дапамогі, увекавечванне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў фашызму, сумесны з школьнікамі збор і афармленне ўспамінаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў альбомы “Памяць”, удзел разам з моладзю ў грамадска-значымых акцыях, заняцце грамадзянска-патрыятычным выхаваннем юнакоў і дзяўчат.

Савет палічыў мэтаўзгодным актывізаваць дзейнасць валанцёрскіх школьных атрадаў для аказання пры неабходнасці пасільнай дапамогі ветэранам вайны і працы, адзінокім і адзінока пражываючым людзям.

Мікола ВАЛОДЗІН.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы