Міжнародная сустрэча ў Быхаве

Міжнародная сустрэча ў Быхаве

Наш раён наведала група выкладчыкаў і даследчыкаў з дванадцаці ўніверсітэтаў Беларусі,  Расіі , Украіны, а таксама  Будапешта, Венгрыі  і Швецыі.

IMG_0362

Яны прадстаўлялі праект “Экалагічнае кіраванне для распрацоўкі навучальных праграм па ахове навакольнага асяроддзя”, які выконваецца з 2010 года ў рамках праграмы ЕС “Тэмпус” універсітэтамі-партнерамі з трох краінаў былога СССР у супрацоўніцтве з арганізацыямі са Славакіі, Венгрыі, Аўстрыі, Нідэрландаў і Іспаніі.

У гэтым праекце ўдзельнічаюць Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт імя А. Сахарава, Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, міжнародная грамадская арганізацыя “Экапраект”, а таксама Беларуска-Расійскі універсіэт, на базе якога з 5 па 11 траўня і праходзіла сустрэча партнёраў.

Паездка ў наш раён была ўключана ў праграму сустрэчы, каб лепей зразумець, чым жыве краіна, як адбываецца ўзаемадзеянне паміж прыродай і грамадствам па-за межамі вялікіх гарадоў, і якія пераўтварэнні адбыліся пасля развалу Савецкага Саюза.

Дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Сяргей Жыжыян пазнаёміў выкладчыкаў і даследчыкаў  з гістарычнымі памяткамі Быхава і яго наваколляў.

У прыватнасці, нашыя госці наведалі былы ваенны гарадок, Баракалабаўскі жаночы  манастыр і ландшафтны заказнік “Старыца”.

Вядома, арганізатары не маглі абмінуць мемарыяльны комплекс “Лудчыцкая вышыня герояў”, дзе ўдзельнікі сустрэчы даведаліся і пра гэтыя гераічныя старонкі нашай мінуўшчыны.

Сяргей Андрэеў/

Последние новости

СПОРТ

Саснович на US Open: белоруска не прошла квалификацию в основную сетку

27 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Ограничения на посещение лесов: запреты действуют в 59 районах Беларуси

27 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Нина Ломанович: Лукашенко поздравил народную артистку с юбилеем

27 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Валютный рынок: белорусы переходят на рублевые вклады

27 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Животные в квартире: в Беларуси могут отменить лимиты на питомцев

27 августа 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 27 августа

27 августа 2026
Читать новость

Архивы