У ДНУ “Яслі-сад №2 “Журавінка” дзетак вучаць беларускай мове

У ДНУ “Яслі-сад №2 “Журавінка” дзетак вучаць беларускай мове

Аб тым, як у ДНУ “Яслі-сад №2 “Журавінка” дзетак вучаць беларускай мове, распавяла Алена Алегаўна Свірчанка, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

— Мы вучым дзяцей не толькі на занятках, але і ў паўсядзённым жыцці. Наша мэта – выхаваць  у іх любоў да роднай мовы і ў даступнай форме навучыць яе разумець.

Адзін раз на тыдзень выхаванцы садка праводзяць заняткі па беларускай мове ў форме гульні ў

фото: vasilec.ru
фото: vasilec.ru

сярэдняй і старшай групах. Дзеткі вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць, завучваць невялікія тэксты.

Акрамя заняткаў, існуюць иншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак.

Вольга Уладзіміраўна Аспішчава, кіраўнік фізвыхавання, актыўна выкарыстоўвае гульні на беларускай мове. Штодзённа на працягу дня ў вольны час праводзяцца “Гадзінкі беларускай мовы”. Супрацоўнікі дзіцячага садка арганізоўваюць для сваіх падапечных фальклёрныя святы. Узімку прайшлі Каляды, летам плануецца “Купалле”, а восенню – тэматычнае свята “Восеньскі кірмаш”.

Кацярына СВІРЫДЗЕНКА.

Последние новости

СПОРТ

Саснович на US Open: белоруска не прошла квалификацию в основную сетку

27 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Ограничения на посещение лесов: запреты действуют в 59 районах Беларуси

27 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Нина Ломанович: Лукашенко поздравил народную артистку с юбилеем

27 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Валютный рынок: белорусы переходят на рублевые вклады

27 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Животные в квартире: в Беларуси могут отменить лимиты на питомцев

27 августа 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 27 августа

27 августа 2026
Читать новость

Архивы