У Беларусі змяніліся правілы перапланіроўкі жылля

Днямі ўступила ў правамоц Пастанова Савета міністраў, якая вызначыла новы парадак перабудовы і перапланіроўкі памяшканняў.

imagesТак, законна зрабіць яшчэ адзін паўнавартасны пакой на балконе зараз не атрымаецца. Паводле новай пастановы, усталяванне ацяпляльных прыбораў на балконах і лоджыях забаронена. Нават калі такая перабудова была зроблена раней, уладальнік кватэры павінен будзе прадаставіць дакументы, якія даказваюць законнасць дзеянняў. У адваротным выпадку, прыйдзецца вярнуць інжынерныя сеткі ў першапачатковы стан.

Атрымаць больш цяпла для сваей кватэры за кошт нарошчвання ацяпляльных батарэй зараз таксама забаронена, адзначылі ва ўпраўленні жыллева-камунальнай гаспадаркі Магілеўскага аблвыканкама. Таксама новы дакумент забараняе любую перабудову вентыляцыйных сістэм, дадалі спецыялісты.

Некаторыя працы патрабуюць узгаднення і распрацоўкі праектнай дакументацыі. У прыватнасці, гэта датычыцца змен у апорных канструкцыях, пераносу ручнікасушыльніка, электрычных разетак і выключальнікаў. Прасцей за ўсе, па новых правілах, замяніць вокны і зашкліць балкон. Гэтыя працы не патрабуюць распрацоўкі праектнай дакументацыі. А значыць — уладальніку кватэры будзе дастаткова звярнуцца ў мясцовы орган улады і абслуговую камунальную арганізацыю за ўзгадненнямі. І ужо пасля атрымання дазволу можна зашкляць балконы і лоджыі, а таксама замяняць аконныя запаўненні.

Але не ўсё так сумна для аматараў перабудоўлі ўласных кватэр. Замяніць у кватэры міжпакаевыя дзверы, ванну або ўнітаз Савет міністраў дазволіў і зусім без якіх-небудзь узгадненняў.

rm.tvrmogilev.by

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы