Вакальны калектыў «Пой, душа» Навабыхаўскага СДК выступіў з канцэртамі
Вакальны калектыў «Пой, душа» Навабыхаўскага сельскага Дома культуры нядаўна выступіў з канцэртамі ў працоўных калектывах і ўстановах на тэрыторыі Ніжнятошчыцкага сельсавета. Песенныя нумары навабыхаўчан цёпла прымалі жывёлаводы на фермах у вёсках Рыхартава і Ніжняя Тошчыца, а таксама работнікі Ніжнятошчыцкага фельчарска-акушэрскага пункта і мясцовыя жыхары, што прыйшлі туды на прыём да выяздной брыгады ўрачоў УАЗ «Быхаўская цэнтральная раённая бальніца».
Мікалай АХРЫМЕНЯ.