Інжынер танка Т-34 Леанід Сычоў родам з Быхава

Разбураны, разрабаваны Мінск, але не пакораны духам, чакаў збаўлення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Надзея ўжо свяцілася ў кожнае ваконца, і стомленыя людзі жылі святым чаканнем. I той дзень вызвалення настаў. 3 ліпеня 1944 года ў горад на запыленым танку «Т-34» пераможна ўварваўся малодшы лейтэнант Дзмітрый Фролікаў. Узрадаваныя мінчане жывымі кветкамі закідалі танк, які і сёння стаіць на пастаменце каля Мінскага дома афіцэраў.

imagesПад Сталінградам, Курскам, Віцебскам, Бабруйскам грымела слава лепшага баявога танка другой сусветнай вайны.

Доўгі час у Быхаве знаходзілася танкавая часць, таму ў жыхароў раёна асаблівыя адносіны да гэтага роду войск. Ведаюць яны і пра знакаміты «Т-34», які яшчэ больш будзе ўзрушаць іх удзячныя сэрцы. Можа, са спазненнем, але сёння раскажу пра аднаго з найвыдатнейшых канструктараў, які ствараў гэтую грозную бронемашыну.

Гэта — Леанід Яфімавіч Сычоў, які нарадзіўся 1913 года ў горадзе Быхаве (будзем адзначаць яго стагоддзе).

Адразу пасля школы ў 1930 годзе ён паступіў у Ленінградскі ваенна-механ ічны інстытут. Сярод студэнтаў хлопец быў вельмі старанным і разлічваў толькі на сябе. Пасля заканчэння інстытута амаль усе выпускнікі былі накіраваны ў спецыяльныя лабараторыі і канструктарскія бюро закрытага тыпу. Леанід Сычоў застаўся ў Ленінградзе, дзе яго прызначылі старшым інжынерам СКБ-2 Кіраўскага завода (былога Пуцілаўскага), які выпускаў даволі складаныя машыны, механізмы і новыя гатункі сталі.

 Леанід Яфімавіч Сычоў
Леанід Яфімавіч Сычоў

Пачалася вайна, гітлераўскія арміі набліжаліся да Ленінграда. Кіраўскі завод і яго інжынерна-тэхнічны перасанал з сем’ямі эвакуіравалі на Урал. На новым месцы ў Чалябінску Сычоў спачатку працаваў старшым інжынерам, начальнікам аддзела тэхнічнага кантролю, удзельнічаў у выпуску першых 25 пробных танкаў «Т-34». Цяжкасцей было — пяром не апісаць, але пачатак узрадаваў. У 1942 годзе Дзяржкамітэт абароны, І.В. Сталін даручылі заводу запусціць танк у вытворчасць і выправіць заўвагі.
Займаючы пасаду намесніка галоўнага канструктара, потым галоўнага канструктара аддзела, Леанід Сычоў выкарыстоўваў кожную хвіліну, каб надаць новаму танку лёгкасць, моц, надзейнасць. Ён ведаў, за што трэба змагацца тут, на чарцёжным стале, — за развіццё навукова-тэхнічнай думкі і ўдас- каналенне ваеннай вытворчасці. за новыя магчымасці танка.

Тут праяўляецца не только працавітасць, самаадданнасць радзіме, але і ўсяму славянскаму братэрству, якое было замацована крывёй. Сычоў аналізаваў, вынаходзіў, апрабоўваў, забыўшыся пра сон. Ды як жа яму пашанцавала! Адна справа спрачацца, а яму было з кім параіцца па-сяброўску, шчыра, ад усёй душы. Ён разам працаваў у Ленінградзе, а цяпер на Урале з Аляксандрам Стэркіным, ураджэнцам горада Шклова, таленавітым канструктарам. Яны сустракаліся, як землякі-аднадумцы. Дапэмагалі адзін аднаму, а часам жартавалі, успамінаючы беларускі край, яго хлебасольных і мужных людзей.
На заводзе не было ні аднаго гультая ці адстаючага. Ўсе сілы аддаваліся фронту. Тэмпы вытворчастці ўзрасталі. Ужо ў жніўні 1942 года з канвеера сыйшоў першы тэнк «Т-34». Ён стаў вельмі запатрабаваным у войсках, яго ўсюды чакалі. Сычоў, Стэркін, А.С.Ярмалаеў, Г.А. Міхайлаў і іншыя канструктары дапрацоўвалі сваю навінку і адначасова працягвалі прэектаванне перспектыўных мадыфікацый цяжкіх танкаў.

Камандуючыя савецкімі франтамі з палёгкай уздыхнулі. Танкабудаўнікі атрымалі сотні ўдзячных пісьмаў. 20 сакавіка 1943 года газеты надрукавалі пастанову Савета Міністраў СССР аб прысуджэнні Сталінскіх прэмій за выдатныя дасягненні ў галіне мастацтва, літарэтуры. У спіску лаўрэатэў прэмій у галіне вытворчасці былі прозвішчы Леаніда Сычова, Аляксандра Стэрніна і шмат іншых. Гэта было для ўсіх двайным святам. Бітыя нямецк ія полчышчы пад Сталинградам пасунуліся назад у сваё логава, и яшчэ прызнанне завода, узнагароды «за карэннэе ўдасканаленне канструкцый цяжкіх танкаў» і «за выдатныя вынаходствы, паляпшэяне метадаў вытворчага працэсу».

— Штосьці ўдалося зрабіць, але колькі яшчэ разгортваць тэхнічную творчасць, — усміхаючыся гаварыў Сычоў земляку. — Віншую ад душы! Можа хто на радзіме пачуе пра наш «фронт» на ўральскай зямлі.

— Мне падабаецца тэхнічная творчасць, — разгаварыўся А. Стэрнін, — без яе немагчыма абараніць сваю краіну і праявіць свае здольнасці..

Сябры радаваліся, што іх прамы начальнік — галоўны канструктар Кіраўскага завода Жазеф Якаўлевіч Коцін «за свае танкі» атрымаў другую Сталінскую прэмію (у хуткім часе атрымае яшчэ дзве). Ім было вельмі прыемна і тое, што яны сталі лаўрэатамі Сталінскай прэміі ў адзін год з выдатным савецкім паэтам Міхаілам Ісакоўскім.

Вынаходніцтвы і дасягненні канструктараў-танкабудаўнікоў можна прыраўнаваць да выйгранных бітваў на франтах, да тысяч захаваных жыццяў садцат і афіцэраў, бо за гады вайны прамысловасць выпусціла і перадала ваюючай арміі каля ста тысяч удасканаленых танкаў і самаходных артылерыйскіх установак.

Пасля выгнання нямецка-фашысцкіх войск з Ленінградскай вобласці Кіраўскі завод пакінуў Урал і вярнуўся на сваё старае месца ў горадзе на Няве. Леанід Сычоў заняў пасаду намесніка галоўнага канструктара філіала №100, праз тры гады стаў начальнікам аддзела, потым начальнікам сектара Усесаюз- нага Навукова-даследчага інстытута транспартных машын. 3 той жа ўральскай хваткай,.прагна і ўдумліва, працаваў ён па стваранню новых, больш перспектыўных танкаў і ўжо ў які раз дапрацоўваў свайго любімца «Т-34». 7 1948 годзе ў другі раз стаў лаўрэатам Сталінскай прэміі.
Да ўходу на пенсію ўраджэнец слаўнага Бьіхава не губляў творчага парыву. Займаўся распрацоўкай метадаў новага праектавання, рацыянальных рашэнняў пры стварэнні ваенных і грамадзянскіх машын. Пад яго кіраўніцтвам быў спраектаваны і пастўлены на серыйную вытворчасць тралёвачны трактар КТ-І2.

Леанід Яфімавіч Сычоў памёр у 1990-м, на 77-м годзе свайго жыцця. Яго імя, несумненна, зоймае сваё ганаровае месца сярод знакамітых людзей Быхаўшчыны.

Эдуард КАРНІЛОВІЧ,
 кандыдат гістарычных навук,г. Мінск (спецыяльна для «Маяка  Прыдняпроўя»)

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024