ТЕМЫ

Нявыдуманая гісторыя: Сапраўдны пагранічнік

Жыве ў адной вёсцы добры, працавіты чалавек. Жыве адзін, бо жонка летась пайшла ў лепшы свет, і нават не думае шукаць сабе іншую кабеціну. “А навошта яна мне ў семдзесят пяць гадоў, як-небудзь буду дажываць век адзін”, — кажа стары і ўсміхаецца. Завуць вяскоўца Іван. Калі захочаце яго знайсці і спытаецеся ў тутэйшых жыхароў па прозвішчу, то адразу наўрад хто ці ўспомніць. Але калі скажаце, што вам патрэбен Іван-пагранічнік, адразу пакажуць куды ісці.

e7478eb9b2b9a776ff6d167a028А цяпер пра тое, чаму гэтаму вяскоўцу далі мянушку “пагранічнік”. Даўно гэта было, напачатку пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, калі Іван і сапраўды ў час тэрміновай службы ахоўваў дзяржаўную граніцу недзе на Далёкім Усходзе. Там яна была на замку ў поўным сэнсе слова. Адслужыўшы тэрміновую, ён, у адрозненне ад некаторых сваіх баявых таварышаў, нікуды па камсамольскай пуцёўцы не паехаў, а вярнуўся ў сваю родную вёску, пачаў працаваць у калгасе.

Клопатаў хапала ва ўсіх. Людзі завіхаліся на палетках і фермах з ранку да вечара. І тут пайшлі чуткі, што ў вяскоўцаў пачалі прападаць з падворкаў рэчы. Але, як кажуць, не злоўлены — не злодзей. Ды і дзе ты яго зловіш, калі цэлы дзень даводзіцца працаваць далёка ад хаты.

Толькі не здарма ў народзе гамоняць, што да пары збан ваду носіць. Галаўны боль вяскоўцаў адразу прапаў, калі аднойчы знікла вісеўшая разам з іншаю бялізнаю сарочка пагранічніка Івана, якую той купіў па дарозе са службы дамоў. Сарочка па тым часе была моднаю, падабалася не толькі хлопцу, а і ягонай каханай дзяўчыне. І вось любімай сарочкі больш няма.

Злосць ахінула Івана. А тут яшчэ суседзі кпіць пачалі, маўляў, які ты пагранічнік, калі не можаш знайсці злодзея. Такога Іван болей цярпець не мог. Ён вывучаў сляды, запамінаў пратэктар падэшваў і ўсё, чаму яго перад тым, як паслаць ахоўваць дзяржаўную граніцу, вучылі ў спецыяльным падраздзяленні. І знайшоў-такі дагэтуль няўлоўнага злодзея.

У міліцыю паведамляць не стаў, а вось кухталёў разам з сябрамі злодзею надаваў такіх, што той запомніў на ўсё жыццё. Болей ніколі не краў.

Мікола ВАЛОДЗІН.    

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Звесткі аб помніках Вялікай Айчыннай вайны на кадастравай карце дапоўнілі 90 аб’ектамі

7 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

WP: Вашингтон потребовал от Украины принять прибывших в США нелегальных мигрантов

7 мая 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

На Землю вот-вот упадет космическая станция – возможно, заденет некоторые страны

7 мая 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Александр Лукашенко поздравил работников радио, телевидения и связи с профессиональным праздником

7 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Эстафета «Ганаруся роднымi сімваламi» стартовала в Беларуси

7 мая 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

«Нет, не хватит!» Лукашенко о важности празднования Дня Победы и памяти о войне

7 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем