Кур’езнае супадзенне

Зусім нядаўна давялося пабываць у горадзе-героі Мінску па рэдакцыйных справах, звязаных з падрыхтоўкаю да Дня беларускага пісьменства. Наведаў Міністэрства інфармацыі, Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

indexУ Інстытуце трэба было забраць партрэтны фотаздымак, фотакалаж аб жыццёвай і творчай дзейнасці вядомага вучонага, журналіста пісьменніка Барыса Стральцова, які нарадзіўся на Быхаўшчыне. Ягоным імем плануецца назваць адну з вуліц у горадзе Быхаве да прадстаячага Рэспубліканскага свята. Усё ішло як па маслу.

Забраў фотадакументы і сабраўся было ехаць у Саюз пісьменнікаў, але зазваніў сотавы тэлефон. Прыклаў яго да вуха і пачуўі ад сваіх, што калі я буду мець магчымасць, то трэба яшчэ заехаць у Нацыянальную Акадэмію навук, у двары якой знаходзіцца бібліятэка, схадзіць у 202 пакой, дзе месціцца аддзел камплектавання, але пра кнігі Стральцова для быхаўскіх калег дзяўчаты нават не чулі.

Тэлефаную ў Быхаў. Там раяць знайсці нейкую Алу Уладзіміраўну, маўляў, яна ўсё ведае. Ала Уладзіміраўна ў аддзеле сапраўды працуе, толькі некуды паехала. Сімпатычная бібліятэкарка тэлефануе сяброўцы на сотавіну, ды тая таксама нічога не ведае.

Зноў тэлефаную ў Быхаў, каб даведацца прозвішча патрэбнай нам Алы Уладзіміраўны, але там яе прозвішча не ведаюць.

Мая сімпатычная памочніца тэлефануе ў Нацыянальную бібліятэку, у яе аддзел камплектавання, які таксама ў 202 пакоі. Там таксама ёсць Ала Уладзіміраўна і яе клічуць да тэлефона. Толькі зноў расчараванне.Гэтая дзяўчына ці жанчына таксама нічога не ведае аб падборцы кніг Стральцова.
Што рабіць? Думаем…

Нарэшце нехта раіць звязацца з бібліятэкаю БДУ, дзе многія гады працаваў доктар філалагічных навук, прафесар Стральцоў, у якога я, дарэчы, абааняў некалі сваю дыпломную работу. Тэлефануем туды, у адзел камплектавання, які таксама знаходзіцца …у 202 пакоі! Так сказалі мне бібліятэкаркі, калі я пачаў сумнявацца ў такім супадзенні. І там, аказваецца, ёсць Ала Уладзіміраўна.

Нарэшце гэтая Ала сказала тое, што мы хацелі пачуць. Яна сапраўды па просьбе выкладчыкаў Інстытута журналістыкі сабрала для быхаўскіх калег патрэбную ім літаратуру, але адаць яе без адпаведных дакументаў яна не можа. У мяне ж такіх дакументаў не было. Давялося вяртацца дамоў без ніх.

Мікола Коласаў.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Благотворительная акция БОКК «Соберем детей в школу». Стань партнером! Присоединяйся!

6 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Готовимся к школьному сезону

6 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Первый раз в первый класс

6 августа 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Под Минском при раскопках нашли каменную литейную форму Х-XI веков для ювелирных украшений

5 августа 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Politico: США ускорят программу строительства атомной станции на Луне

5 августа 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Внешнеторговый оборот товаров Беларуси в I полугодии превысил $41 млрд

5 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем