У Быхаўскім раёне праводзіцца конкурс эскізных праектаў

фото: logoslovo.ru

Згодна пратаколу пасяджэння Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г. Быхаве 1 верасня 2013 г. Міністэрства культуры распрацавала палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Баркалабаўскаму летапісу.

Яго мэта — пошук найлепшага мастацкага рашэння вышэйназваннай манументальна-скульптурнай кампазіцыі.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце памерам 1,0х1,0 метра, мець сціслую тлумачальную запіску з абгрунтаваннем прапануемага праекта, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння манументальна-скульптурнай кампазіцыіі і яе мадэль у масштабе.

Для ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін па 19 красавіка 2013 г. уключна падаецца заяўка па адрасу: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 316. Кантактны тэлефон +375172039131.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены аўтарамі па 19 красавіка 2013 г. не пазней 17.00 па адрасу: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81, галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Для пераможцаў конкурсу ўстанаўліваюцца наступныя грашовыя прэміі:

1-е месца — грашовая прэмія ў памеры 10 млн. рублёў.

2-е месца — грашовая прэмія ў памеры 7 млн. рублёў.

3-е месца — грашовая прэмія ў памеры 5 млн. рублёў.

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Старшеклассники Беларуси начнут изучать основы микроэлектроники

27 апреля 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Холдинг «Горизонт» презентовал компактную новинку

27 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Возрождать, чего бы нам ни стоило. Лукашенко о возвращении в оборот пострадавших земель Полесья

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как влияет на стаж и пенсию работа на полставки

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси утверждены профстандарты для сферы красоты, ухода за животными и легкой промышленности

27 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТИ

В Беларуси с 29 апреля меняются ставки утилизационного сбора

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем