Тэлефон ад генерала

Траскучыя калядныя марозы змяніла адліга, але ўкатаная коламі машын звычайная прасёлачная дарога яшчэ не паспела раскіснуць і па ёй можна ехаць смела нават па нізкіх месцах.

Дарога гэта вядзе з люднай вёскі Гарадзец на маленькую вёсачку Сяліба, да якой недзе сем кіламетраў і паблізу няма ніводнага населенага пункта. Раней жа люднай была ўжо не існуючая вёска Замошша, а ў самой Сялібе мелася не меней, а то і болей пяцідзесяці хат з насельніцтвам каля двухсот чалавек працавалі на дзвюх фермах, канюшні, былі свае механізатары. Цяперака нічога гэтага няма. На доўгай вясковай вуліцы ёсць адзінаццаць хат, жыхароў жа усяго восем чалавек. Акурат на ўездзе стаіць дагледжаны падворак пенсіянераў Круталевічаў.

Тут знаходзіцца дом сацыяльных паслуг, куды заўсёды прыходзяць людзі, калі да іх нехта прыязджае з Холстаўскага сельвыканкама ці раёна.

Некалькі чалавек завіталі і зараз. Гамонка ідзе аб жыцці сённяшнім і мінулым, аб людзях, якія жылі тут раней, працягваюць жыць цяпер, іхніх праблемах.

—    У малой вёсцы вялікіх праблем быць не можа, — з усмешкаю кажа гаспадыня дома сацыяльных паслуг, старэйшына названага населенага пункта Валянціна Круталевіч, — а якія ўзнікаюць, то паступова вырашаюцца.

Валянціна Пятроўна шчыра дзякуе ўлады, дырэктара УПКП “Быхаўрайвадаканал”  Аляксандра Курбацкага і яго працаўнікоў, якія летась устанавілі тут дзве дробнатрубныя калонкі і цяпер заўсёды ёсць пітная вада. Раней жа ў калодзежы насупраць хаты Круталевічаў яе амаль не было. За ноч набярэцца некалькі вёдраў іі ўсё.  Добра што людзі не трымалі ніякай хатняй жывёлы, бо няма сілы, акрамя курэй. Інакш цяжка давялося б. Але ўсё гэта ўжо ў мінулым.

Вяскоўцы задаволены работаю Гарадзецкага аддзялення сувязі, тамашняга фельчарска-акушэрскага пункта, аўталаўкі райспажыўтаварыства. Паштальён Наталля Сысоева, яна цяпер у водпуску, дастаўляе карэспандэнцыю раз на тыдзень. Калі нешта тэрміновае, то часцей. Усё ўзгадняецца па тэлефоне. А з перыядычных выданняў тут самая папулярная раённая газета “Маяк Прыдняпрўя”. Яе выпісваюць і чытаюць усе жыхары.

Даволі часты госць у доме сацыяльных паслуг загадчыца Гарадзецкага ФАПа Наталля Вінаградава. Улетку яна рэгулярна прыязджала сюды на скутары, а зараз ездзіць па меры неабходнасці на ўласнай іншамарцы. Пакуль дарога добрая.

Кожны тыдзень, па панядзелках і чацвяргах, да вяскоўцаў ездзіць аўталаўка райспажыўтаварыства. Яе вадзіцелі,-прадаўцы Юрый Раманаў, асабліва Сяргей Ільін прывозяць літаральна ўсё, што заказваюць састарэлыя пакупнікі. У першую чаргу хлебабулачныя вырабы, малочныя прадукты, паколькі кароў тут даўно ніхто не трымае. Каўбасы, кансервы, іншы патрэбны правіянт вязуць таксама. Па просьбе старых Юрый Мікалаевіч, Сяргей Аляксеевіч выконваюць за звычайнае чалавечае дзякуй іхнія розныя просьбы. Купляюць на базары вёдры, тазы, венікі, кішэнныя ліхтары, ідуць у аптэку за лекамі.

Працаздольных вяскоўцаў толькі двое. Адзін займаецца пчалярствам з гэтага і жыве, другі, маладзейшы, перабіваецца выпадковымі заробкамі. Мяркуючы па водгуках людзей, якія ведаюць гэтага трыццаціаднагадовага дзецюка, той працаваць асабліва і не імкнецца. Не той жыццёвай загартоўкі чалавек.

Зноў размова заходзіць пра дарогу. У распуціцу па ёй праехаць вельмі праблематычна нават грузавому транспарту, а легкавому немагчыма зусім. Таму і хвалююцца  людзі, калі на двары плюсавая тэмпература, пачынае раставаць снег, адтаваць зямля. Але гэта будзе ўсё пазней.

Былы дырэктар даўно не існуючага саўгаса “Спадарожнік”, цэнтральная сядзіба якога знаходзілася ў вёсцы Гарадзец, Уладзімір Сцепанцоў расказаў, што дарогу гэтую падчас няўдалай гарбачоўскай перабудовы перад самым развалам Савецкага Саюза будаваў кааператыў “Дарожнік” аднекуль з Магілёва. Як толькі Саюз пачаў развальвацца, тыя дарожнікі кінулі ўсю сваю тэхніку каля Сялібы і з’ехалі назаўсёды. Яна стаяла даволі доўга, а потым з яе пачалі знімаць і адкручваць каму што трэба…
Што тычыцца тых дарожнікаў, то яны працавалі абы дзень да вечара, не думаючы пра якасць работы.

—    Іншая справа дарожнікі нашы, быхаўскія, — успамінае Уладзімір Іванавіч, — яны некалькі раней будавалі грунтовую дарогу да вёскі Рэзкі. Дарога тая карацейшая, затое зроблена якасна і нават зараз, праз столькі гадоў, праблем з ёю няма.

Што было — тое было, назад не вернеш. Трэба глядзець у заўтрашні дзень, думаць пра людзей, якія тут жывуць, дапамагаць ім, чым можна. І ўлада дапамагае.

Старэйшына вёскі Валянціна Круталевіч кажа, што калі яна з дапамогаю тэлефона звяртаецца ў сельвыканкам альбо ў тую ці іншую раённую службу, яе заўсёды належным чынам выслухаюць прымуць заяўку, а потым і выканаюць.

—    А тэлефонная сувязь надзейная? — пытаюся ў Валянціны Пятроўны.

—    Сувязь надзейная, але ненадзейным аднойчы аказаўся мой тэлефонны апарат. Круціла ягоны дыск і так, і гэтак — маўчыць. Добра мой малодшы сын Саша ехаў да нас у адпачынак з Масквы, дык і прывёз новы тэлефон.

Мая суразмоўца пайшла ў другі пакой і праз колькі хвілін прынесла шыкоўны тэлэфон,зроблены ў стылі рэтра. Такія звычайна паказваюць у старых кінафільмах. Падобны на гэты стаяў у кабінеце самога Леніна. Праўда, на круглым дыску апарата стаяць лічбы-кнопкі і ён не круціцца.
Старэйшы сын гаспадыні, Валодзя, жыве ў Магілёве, прыязджае часцей. І не толькі таму, што ў інжынера менш клопатаў. Адлегласць параўнальна не вялікая.

Аляксандру прыехаць куды складаней, бо чалавек ён вельмі заняты, бо генерал, служыць начальнікам упраўлення ракетна-касмічнага ўзбраення і сродкаў паветрана-касмічнай абароны Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. І ўсё ж таксама знаходзіць час наведаць старых бацькоў, вёску, дзе нарадзіўся і вырас.

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Памятка для родителей: как защитить детей от киберпреступников?

6 мая 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли почти на 94% площадей

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минтруда рассказали, что делается в стране для усиления государственной заботы о ветеранах

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Профилактика опасных болезней животных

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Делегат VII Всебелорусского народного собрания Дарья Мыцык встретилась с коллективом центральной районной больницы

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

“Белпочта” выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси запретили продавать еще одно подсолнечное масло от российского производителя

6 мая 2024
Читать новость
В МИРЕ

В Бельгии хотят сделать 8 мая праздничным днем и отмечать в этот день победу над фашизмом

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как узнать борщевик?

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Минприроды объявило смотр-конкурс на лучшее благоустройство водного объекта

6 мая 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
Стрелка вверх