2 сакавіка ў Магілёве прэзентуюць кнігу «Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)»

2 сакавіка ў Магілёве прэзентуюць кнігу «Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)». Аб

гэтым карэспандэнту сайта паведаміў старшыня Магілёўскай гарадской суполкі “Таварыства беларускай мовы” Алег Дзьячкоў.

Паразмаўляць з аўтарамі выдання — гісторыкам Алесем Краўцэвічам і мастаком Ігарам Гардзіёнкам, –

Гедымін

пачуць цікавыя рэчы і пагартаць «Гедыміна» можна будзе ў 18.00 у абласным краязнаўчым музеі імя Е.Раманава. Уваход вольны.

Ілюстраванае выданне «Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)» працягвае серыю «Жыццяпіс Вялікіх Князёў Літоўскіх». Кніга выйшла на дзвюх мовах — беларускай і англійскай. Усе ілюстрацыі, выкананыя Ігарам Гардзіёнкам, адлюстроўваюць аўтэнтычныя рэчы і тагачасную матэрыяльную атрыбутыку. Кансультацыі па выявах рабіў буйнейшы знаўца зброі ВКЛ прафесар Юрась Бохан.

«Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)» — апісанне гісторыі Вялікага Княства праз літаратурны нарыс. Нарыс зроблены на падставе гістарычных фактаў. Кніга распавядае пра біяграфію манарха, які ўпершыню аб’яднаў у адной дзяржаве ўсе гістарычныя землі Беларусі: Літву, Палессе, Полаччыну, Віцебшчыну, Тураўшчыну, Магілёўшчыну, Берасцейшчыну і Гарадзеншчыну. Гэта адбылося прыкладна ў 40-я гады ХІV стагоддзя. І менавіта гэтае аб’яднанне загарантавала паспяховы этнагенэз беларусаў. Галоўная адметнасць Гедыміна як палітыка і дзяржаўнага дзеяча ў тым, што ён, у адрозненне ад сярэднявечных манархаў, аддаваў перавагу дыпламатыі перад вайсковай сілай.

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Как один из руководителей области обогатился на служебных командировках

20 октября 2026
Читать новость
СПОРТ

Быховские футболисты разгромили могилевский «Днепр» со счетом 11:1

20 октября 2026
Читать новость
В МИРЕ

FT: в ЕС готовят два сценария завершения конфликта в Украине

20 октября 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко утвердил масштабные преобразования в Национальной академии наук

20 октября 2026
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Самый надёжный способ защититься – вакцинация

20 октября 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Мой выбор – МЧС!

20 октября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем