З удзелам старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева сёлета прайшлі ўжо два пасяджэнні грамадскай групы

З удзелам старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева сёлета прайшлі ўжо два пасяджэнні грамадскай групы на чале з Ганаровым грамадзянінам Быхаўскага раёна Аляксандрам Пазюмкам, на якіх ішла гамонка аб падрыхтоўцы і правядзенні ў нашым горадзе Дня беларускага пісьменства.

Дзмітрый Міхайлавіч праінфармаваў аб мерапрыемствах па добраўпарадкаванню ўстаноў і аб’ектаў, размешчаных у месцах, дзе будзе праходзіць вялікае рэспубліканскае свята. На  яго прадугледжваецца раёну з рэспубліканскага і абласнога бюджэту 60 працэнтаў фінансавання, астатнія 40 працэнтаў неабходна зарабіць самім.

Неабходна таксама прадугледзець дадатковае фінансаванне. Тут маецца на ўвазе адкрыццё дабрачыннага рахунка па збору сродкаў на кансервацыю і рэканструкцыю асобных элементаў Быхаўскага замка, на выраб мемарыяльнай дошкі з барэльефам ураджэнца вёскі Хутар нашага раёна, слыннага вучонага, журналіста і пісьменніка Барыса Стральцова.

Варта рамантаваць таксама плавальны басейн у Палацы спорту, які запатрабаваны ў насельніцтва.
Як помнік гісторыка-культурнага наследдзя будуць аднаўляць усім вядомую Сінагогу. Для гэтага таксама патрэбна адкрыць дабрачынны рахунак, каб усе жадаючыя мелі магчымасць унесці свой асабісты ўклад у рэканструкцыю вышэйназванага аб’екта. Там потым можна зрабіць музей беларускага яўрэйства, аналагаў якому ў Беларусі няма.

— Быхаўская Сінагога, — дапоўніў старшыня мясцовай яўрэйскай суполкі Сямён Двоскін, — уваходзіць у чацвёрку самых вядомых у свеце Сінагог.

Сямён Пятровіч назваў і некаторыя іншыя праблемныя пытанні.

Унеслі свае прапановы Аляксандр Пазюмка, Валерый Аўхачоў. Яны казалі аб неабходнасці адкрыцця дзіцячай кавярні ў горадзе, новай і прыгожай алеі Герояў Савецкага Саюза, магазіна “Кнігі”, выдання новага тэлефоннага даведніка па горадзе і раёне, бо ранейшы, 2005 года выпуска, безнадзейна састарэў, добраўпарадкавання развілкі вуліц да аўта- і чыгуначнага вакзалаў, дзе цяпер нічым не занятае месца, выпуску серыі сувенірнай прадукцыі з сімволікаю і краявідамі горада Быхава, спецыяльнага посуду, на якім будзе бачна, што Быхаў — сталіца 20-га юбілейнага Дня беларускага пісьменства.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы