Паспяхова справілася з падпісной кампаніі на першае паўгоддзе 2013 года начальнік аддзялення паштовай сувязі ў вёсцы Дуброва Таццяна Баркоўская

Паспяхова справілася з падпісной кампаніі на першае паўгоддзе 2013 года начальнік аддзялення паштовай сувязі ў вёсцы Дуброва Таццяна Баркоўская. Гэта тычыцца як сумарных паказчыкаў, так і ў разрэзе асобных кантралюемых выданняў.

Асабліва прыемна, што апошнімі гадамі пастаянна расце колькасць падпісчыкаў на раённую газету “Маяк Прыдняпроўя”. На адносна невялікі населены пункт, якім з’яўляецца Дуброва, яе выпісана сёлета 33 экзэмпляры.

—«Трымаць руку» на пульсе падпісной кампаніі мне дапамагае і тое, што працую па сумяшчальніцтву яшчэ і паштальёнам, — расказвае Таццяна Алегаўна. — Гэта дазваляе весці непасрэдную работу з людьмі, ведаць ды рэалізоўваць адразу іх запыты, прапановы і пажаданні. Увогуле наконт друкаваных сродкаў масавай інфармацыі народ у нас актыўны і выпісвае самую розную перыёдыку. Сярод найбольш, так бы мовіць, “прасунутых” у гэтым плане хацела б адзначыць маці прыёмнай сям’і Наталлю Анкалёву, намесніка дырэктара Дуброўскага ВПК “Дзіцячы садок-базавая школа “ Марыну Мініну, пенсіянерку Ніну Маладцову і іншых.

Нядрэнна складваюцца справы ў начальніка АПС у в. Дуброва і па дадатковых паслугах па гандлю прадуктовымі і прамысловымі таварамі. Пры пастаяннай іх наяўнасці ў дастатковым асартыменце таварабарот за месяц складае болей за 8 мільёнаў рублёў. Добрую працу аддзялення пацвердзіла ў размове сацыяльны работнік раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ніна Палянская, якая пастаянна карыстаецца яго паслугамі ў прыдбанні якасных тавараў па ніжэйшых коштах у параўнанні з кропкамі райспажыўтаварыства, аплаце камунальных ды іншых плацяжоў свайму абслугоўваемаму кантынгенту.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ПРИДНЕПРОВСКИЙ СПАСАТЕЛЬ

На Быховщине пройдет республиканская акция «За безопасность вместе»

19 октября 2026
Читать новость
СПОРТ

Белорусская падел федерация вступила в Международную федерацию

19 октября 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области за текущий год построили 300,9 тыс. кв.м жилья

19 октября 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Белтелеком: для дома — все, что нужно!

19 октября 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Мирный атом. В Беларуси идет подготовка к возведению третьего блока БелАЭС

19 октября 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 19 октября

19 октября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем