У Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна пісьменнікі Магілёўшчыны правялі сход, які прысвяцілі Году кнігі

Старшыня савета абласнога аб’яднання ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Дуктаў адразу сказаў, што, пачынаючы са студзеня і ўвесь 2012 год, нашы пісьменнікі  праводзілі сустрэчы з чытачамі, выступалі на вечарынах з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, на прэзентацыях сваіх твораў, твораў іншых майстроў пяра. Дарэчы, сёлета члены пісьменніцкай арганізацыі выдалі 15 сваіх кніг і гэта, напэўна, не канчатковая лічба, бо выходзілі яшчэ творы пісьменнікаў, якія не прыняты пакуль у творчы саюз. Адзін з іх — быхаўчанін Сяргей Данілаў, які выдаў “Сказки из Бывшего Хова”.

Прамоўцу дапоўнілі потым пісьменнікі Уладзіслаў Кавалёў, Мікола Давідовіч і Мікола Барысенка, Мікола Салаўцоў, Сяргей Кісялёў, Алесь Косцераў, Віктар Арцем’еў, Васіль Рагаўцоў.
Меў таксама слова запрошаны на сход прадпрымальнік з Бабруйска Васіль Баранчук, які нарадзіўся на Быхаўшчыне. Ён на ўласныя сродкі выдаў ва Украіне кнігу ўспамінаў партызанскага камандзіра Георгія Варажышчава “По радиограмме… в Быховский район”, літаратурную апрацоўку якіх зрабіў ужо ўпамянёны Мікола Давідовіч.

Ставіліся таксама пытанні, якія трэба абавязкова вырашаць. Крытык і літаратуразнаўца Віктар Арцем’еў, да прыкладу, нагадаў, што ягоны рукапіс “Урокі Аляксея Пысіна” ляжыць у друкарні амаль 10 гадоў. Калі ж, нарэшце, з’явіцца кніга?

1 верасня наступнага года ў Быхаве будзе ладзіцца Дзень беларускага пісьменства, у падрыхтоўцы да якога актыўны ўдзел прыме абласная пісьменніцкая арганізацыя.

Мікола КОЛАСАЎ.  

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как быховчане отмечают Праздник труда. Фото

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель Быховского райисполкома Александр Киселёв поздравляет с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

340 тысяч человек и 90% новых «первичек» на частных предприятиях. Игорь Станкевич — о профсоюзах и Празднике труда

1 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем