Флоцкі пісьменнік з вёскі Ніканавічы Быхаўскага павета

Адам Дзмітрыеў — вядомы ў свой час савецкі пісьменнік, які нарадзіўся у 1902 г. ў в. Ніканавічы Быхаўскага павета. Член КПСС з 1920. У 1912 годзе сям’я пераехала на жыхарства ў Сібір. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады працаваў у валасным выканкоме. У пачатку 1920-х гадоў скончыў камвуз, працаваў у павятовым рэўкоме, у губкоме партыі, упаўнаважаным па збору харчовага падатку. У канцы 1922 г. ён — чырванафлоцец, потым палітработнік на Далёкаўсходнім флоце, удзельнічаў у дэсанце ў Ахоцкім моры пры ліквідацыі рэшткаў бандаў генерала Пепяляева.

З 1925 года ён на Балтыйскім флоце: памочнік камісара крэйсера «Прафінітэрн», сакратар партыйнага камітэта брыгады эсмінцаў і інструктар палітупраўлення марскіх сіл Балтыйскага флоту. Тут пачалася літаратурная дзейнасць А. М. Дзмітрыева. У 1926 г; ў часопісе «Красный Флот» было надрукавана першае апавяданне пісьменніка «За драпежнікамі» (пра барацьбу Далёкаўсходняй флатыліі супраць японскіх інтэрвентаў). У пачатку 1930-х гадоў было створана літаратурнае аб’яднанне Чырвонай Арміі і Флоту, і адным з арганізатарау і кіраўнікоў яго стаў ваенны пісьменнік- марыніст А. М. Дзмітрыеў. У 1931 г. выйшла першая яго кніга-аповесць «Ёсць — весці карабель», у 1934 г. раман «Адмірал Макараў», прысвечаны грамадзянскай вайне на Далёкім Усходзе. Цяжкая хвороба надоўга прыкавала Дзмітрыева да ложка. У студзені 1936 г. пісьменніка не стала. «Литературная газета» 20.1.1936 г. змясціла некралог, падпісаны пісьменнікамі А. Шчарбаковым, У. Вішнеўскім, К. Федзіным, Л. Собалевым, Новікавым-Прыбоем, Матэ Залкам, М. Святловым і іншымі, у якім гаварылася: «Адам Дзмітрыеў да апошняга дыхання жыў агульным жыццём партыі, жыццём нашай Чырвонай Арміі, жыццём савецкай літаратуры… Адам Дзмітрыеў загінуў на пасту. ён з гонарам пранёс праз сваё жыццё званне камуніста-пісьменніка, чырвонага марака. Мы бяром яго рукапісы, дзе аслабелая рука апошні раз напісала апошнюю літару… I гэта літара, родны Адам, аддадзена табой нашай краіне, Кастрычніку…
Бывай, верны, добры таварыш!..»

Пісьменнік Леанід Собалеў любоўна-паважліва называў Адама Дзмітрыева сваім «камісарам», «самым блізкім сябрам», які займаў у яго жыцці — і ў творчым, і ў асабістым — значнае месца. «Ён быў першым камуністам, з якім я адчуваў сябе, як з самім сабой…»,— успамінаў Л. Собалеў.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Жители Быхова учатся предотвращать пожары и заботиться о здоровье

18 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем