Забыты Блус Франц

Блус Франц Феліксавіч (Ілья Піліпавіч) паходзіў з сялян. Паэт, аўтар вершаваных твораў

фото: mplusw.ru

кансерватыўнага кірунку 2-й паловы 19 ст. Нарадзіўся (гады жыцця невядомы) ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губерніі (цяпер Чавускі раён Магілёўскай вобласці). Паводле некаторых звестак, служыў чыноўнікам на Магілеўшчыне. Заўзяты манархіст і праціўнік вызваленчага руху.

У 1862 г., ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму, напісаў на беларускай мове, якой добра валодаў, вершаваныя гутаркі «Прамова старавойта да сялян аб свабодзе» і «Прамова старавойта (для чытання маім землякам)», у якіх гаклікаў сялян да пакоры і цярпення, славіў цара і сялянскую рэформу 1861 г., даводзіў справядлівасць сацыяльнай няроўнасці. Па распараджэнні губернатара гутаркі былі вельмі аператыўна надрукаваны ў Магілёве і выкарыстаны для спынення сялянскага антырэформеннага руху. Паводле звестак архіўнай справы, што зберагаецца ў ЦДГА (Ленінград), у 1863 г. Ф. Блус напісаў яшчэ нейкі твор «супраць агітатараў польскага паўстання».

Пасля паўстання 1863 г. працаваў на чыгунцы ў Бузулуку, быў звольнены, некаторы час жыў у Самары, дзе, паводле водзываў улад, «вёў жыццё разгульнае, бавячы час у гасцініцах». Звалі яго ў гэты час Ілья Піліпавіч. Гэта значыць, што пад гутаркамі 1862 г. ён паставіў несапраўдныя імя і імя па бацьку (Франц Феліксавіч) або змяніў іх у далейшым (магчыма, пры пераходзе з каталіцызму ў праваслаўе). У Самары зноў прапанаваў сваё пяро ўраду. На пачатку 1881 г., незадоўга да забойства Аляксандра II, прыслаў міністру ўнутраных спраў некалькі вершаў на рускай мове, прысвечаных цару, і прасіў надрукаваць іх для чытання на фабрыках і заводах, каб супрацьдзейнічаць агітацыі «дэмакратаў-сацыялаў». Пры тым ён спасылаўся на свой беларускі вопыт 1862 г.

Вершы 1881 г. было дазволена надрукаваць з некаторымі купюрамі (выкінуты радкі аб беднасці і ўціску народа). Далейшы лёс іх, як і самога аўтара, невядомы. Беларускія гутаркі Ф. Блуса — цікавы дакумент эпохі. Незалежна ад намераў аўтара, у іх адлюстраваліся рэаліі тагачаснага народнага жыцця, антыпрыгонніцкія настроі сялянства, іх абыякавасць да рэлігіі і г.д. Некаторыя даследчыкі звязваюць з Ф. Блусам таксама ананімную празаічную брашуру «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела», выдадзеную ў Магілёве (1861г.), аўтарам якой лічыцца А. Кісель.

Мікола ВАЛОДЗІН.

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Обязательства перед Россией Беларусь выполняет и перевыполняет — Лукашенко

28 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Помощь на жатве: водителя «Могилевводстроя» отметили наградой

28 августа 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Телефонные мошенники в Беларуси: как не отдать сбережения

28 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Реальная заработная плата в Беларуси выросла на 7,5% за полугодие

28 августа 2026
Читать новость
В МИРЕ

Визит главы ЦРУ в Москву совпал с приездом Ватикана — Лавров

28 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Визит Лукашенко в Россию: переговоры с Путиным и Мишустиным

28 августа 2026
Читать новость

Архивы