Што чакаюць ад Магілёва як культурнай сталіцы?

Вестка, што ў Ашхабадзе на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД Магілёў у кампаніі армянскага горада Гюмры і азербайджанскага Габала аб’яўлены культурнай сталіцай краін Садружнасці-2013, выклікала немалы водгук. Мы папрасілі пракаментаваць гэтую падзею людзей, чые імёны непарыўна звязаны з фарміраваннем культурнага іміджу і традыцый Магілёва.

Валерый МАЛАШКА, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама:

— Высокі статус для горада — вынік велізарнай працы, якую праводзілі органы выканаўчай улады, работнікі культуры, грамадскія арганізацыі Магілёва, ды і ўсёй вобласці. У рэгіёне не толькі захавалі ўсе фестывалі і форумы, але і прыраслі цэлым шэрагам цікавых мерапрыемстваў — у вобласці іх праводзіцца не менш за сто.

Магілёў — сталіца самабытных і яркіх культурных падзей, вядомых не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі: міжнародных музычных фэстываляў “Залаты шлягер” і “Магутны Божа”, маладзёжнага тэатральнага форуму “Сакавік-кантакт”.

У ліку значных праектаў, якія заваявалі вялікую папулярнасць, неабходна адзначыць свята “Александрыя збірае сяброў”, міжнародныя фестывалі дзіцячай і народнай творчасці “Залатая пчолка” і “Вянок дружбы”, музычна-спартыўнае свята “Вялікая бард-рыбалка” і іншыя.

Выканаўчая ўлада Магілёўшчыны надае вялікае значэнне развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры, аснашчэнню іх найлепшым абсталяваннем, укараненню новых методык у адукацыйным і выхаваўчым працэсах. Статус культурнай сталіцы накладае яшчэ і вялікую адказнасць — шэраговымі мерапрыемствамі ў будучым годзе рэгіёну і абласному цэнтру не абысціся, у стадыі абмеркавання цэлы шэраг цікавых праектаў. Мы падтрымаем любыя крэатыўныя ідэі, якія дапамогуць папулярызацыі Магілёва за межамі краіны і стварэнню яго станоўчага іміджу.

Анатоль СІНКАВЕЦ, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь:

— Адносна весткі аб наданні гораду звання культурнай сталіцы СНД у надыходзячым годзе: гэта цалкам справядлівае і апраўданае рашэнне. Магілёў адзіны ў краіне горад, які мае філіялы Вялікага нацыянальнага акадэмічнага тэатра і Акадэміі музыкі. Цяпер у стадыі вырашэння пытанне, каб філіялу Акадэміі музыкі ў бліжэйшыя гады надаць статус Магілёўскай кансерваторыі. Пад знакам гэтай падзеі варта ўмацоўваць матэрыяльную базу ўстаноў культуры. Цяпер разглядаем магчымасць адкрыцця канцэртнай залы “Магілёў” на 3 тыс. глядзельных месцаў. Відавочна, што Лядовы палац — спартыўнае збудаванне, не вельмі зручнае для гледачоў і па камфорту і па якасці гуку.

Нам трэба захаваць развіццё такога напрамку, як музейны рух, прадугледзець будаўніцтва культурных аб’ектаў у так званым працоўным пасёлку Магілёва, а таксама ў новым мікрараёне Казіміраўка, які ў апошнія гады бурна развіваецца.

Спадзяёмся, што матэрыяльная падтрымка будзе і з боку Міністэрства культуры, а таксама фонду краін СНД, цяпер складаем праграму, якую павязём у Маскву на ўзгадненне, будзем там адстойваць свае пазіцыі. У асноўным гэта будуць грошы, якія накіроўваюцца на арганізацыю мерапрыемстваў, дзе будуць удзельнічаць прадстаўнікі краін СНД, а адносна развіцця культурнай базы, ўскладаем надзею на гарадскі і абласны бюджэт.

Дзяніс ШАБЛІНСКІ, дырэктар Магілёўскай абласной філармоніі:

— Мы добра разумеем: такі гонар аказваецца не кожнаму гораду, я шчыра рады, што выбар культурнай сталіцы ў рамках СНД у 2013 годзе зроблены на карысць Магілёва. Гэта рашэнне не толькі ганаровае, але і накладвае вялікую адказнасць на людзей культуры і мастацтва. У 2013 годзе ў нас запланаваны шэраг міжнародных фестываляў, якія проста абавязаны пацвердзіць высокае званне нашага любімага горада, а таксама канцэрты вядомых артыстаў беларускай эстрады, прафесійных калектываў абласной філармоніі. Міжнародны фестываль “Залаты шлягер-2013” абавязкова выйдзе на новую вышыню, пацешыць усёй палітрай фарбаў фестываль на Шклоўшчыне “Александрыя збірае сяброў”.

Калі казаць аб камерцыйных праектах, то яны таксама ўмацуюць імідж Магілёва. Спадзяёмся, што да нас прыедуць сусветныя джазмэны, а з Ліверпуля група “Beatles”. Вядома ж, гэта маладыя двайнікі легендарных музыкаў, але магіляўчане і госці горада пачуюць, лічы, арыгінальнае выкананне многіх вядомых кампазіцый чацвёркі. Яны прымуць удзел у філарманічным праекце “Музычная вясна-2013”.

Ірына ДАРАФЕЕВА, вядомая беларуская спявачка, нарадзілася ў Магілёве:

— Гэта такая нечаканая і прыемная для мяне, як магіляўчанкі, падзея! Прыемна, што горад, у якім я рабіла першыя крокі на шляху да прызнання, атрымаў такі высокі і заслужаны статус. Я заўсёды з асаблівым настроем выступаю перад магілёўскім гледачом, таму што энергетыка на гэтых канцэртах асаблівая: тут усё роднае і блізкае для майго сэрца. Амаль заўсёды, калі бываю ў Магілёве, заходжу ў гарадскі Палац піянераў і школьнікаў да кіраўніка тэатра-студыі “Вясёлка” Нэлі Бардуновай, якая адыграла важную ролю ў маёй артыстычнай кар’еры. У горадзе на Дняпры ў 1999 годзе я выйграла свой першы міжнародны конкурс у рамках фестывалю “Залаты шлягер”, які стаў для мяне знакавым. Шпацыруючы па ціхай вулачцы каля кінатэатра “Радзіма”, дзе адкрыта гарадская “Алея зорак”, не без гонару мару, што тут неўзабаве будзе закладзена зорка ў гонар Ірыны Дарафеевай.

З вялікім задавальненнем у 2013 годзе я гатова выступіць у маштабных музычных праектах, якія запланаваны ў культурнай сталіцы СНД — маім родным Магілёве.

respublika.info

 

 

 

Последние новости

НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

МНС разъяснен порядок заполнения сведений о выполненных автомобильных перевозках пассажиров

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Внимание: сложные погодные условия

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если обнаружили подозрительный предмет

19 апреля 2024
В МИРЕ

Песков: США “себя не забывают” и получают выгоду от помощи Киеву

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

В Могилевской области 13 воспитанников детского учреждения стали жертвами сексуального насилия

18 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Умные города и передовые решения: Шульган о региональном цифровом развитии

18 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Ученый предупредил о большой вероятности сильнейших вспышек на Солнце в ближайшие дни

18 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024