Беларускія рыцары прымуць удзел у фестывалі гістарычнай рэканструкцыі Сярэднявечча

«Бітва нацый-2013» пройдзе вясной ва ўкраінскім горадзе Хоціне. Плануецца, што змагацца тут будуць 25 зборных з розных краін свету. У тым ліку і Беларусі.

У нашай камандзе 20 рыцараў, якіх узначальвае Іван Краўцэвіч. Дарэчы, зборная была створана яшчэ ў 2009 годзе прадстаўнікамі буйнейшых айчынных клубаў гістарычнай рэканструкцыі — «Ордэн Храма» і «Белы Тур».

Акрамя спартыўных баёў у Хоціне пройдуць конныя і пешыя турніры, масавыя бітвы 100 на 100 воінаў, дуэлі адзін на адзін. Цікава, што ўдзельнікі будуць апрануты не толькі ў даспехі і касцюмы еўрапейскіх рыцараў, але і коннікаў Старажытнай Русі і Залатой Арды.

Дарэчы, напярэдадні бітвы, 30 лістапада, капітаны рыцарскіх каманд-удзельніц сабраліся ў Парыжы. Тут яны прэзентавалі сярэдневяковую бітву як новы від спорту, які моцна звязаны з культурна-гістарычнай спадчынай Сярэднявечча.

respublika.info

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Перечень организаций Быховского района оказывающих помощь семьям с детьми

20 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Быховщину с рабочим визитом посетила Александра Михеенко

20 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Клещи в Беларуси: где чаще всего прячутся опасные насекомые

20 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Дороги под контролем ГАИ: в Могилевской области усилят надзор

20 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Рынок цемента под контролем: МАРТ включил заводы в реестр доминантов

20 мая 2026
Читать новость
АПК

Яровые культуры: в Беларуси засеяно 95% запланированных площадей

20 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем