ГРАНІ ШЛЮБНЫХ БРЫЛЬЯНТАЎ

ГРАНІ  ШЛЮБНЫХ БРЫЛЬЯНТАЎ

Невялікі, але даглед-жаны дом па вуліцы імя Заслонава ў горадзе Быхаве ведаюць многія, бо ў ім вельмі даўно жывуць добрыя людзі — Віктар Іванавіч і Ніна Іванаўна Латышавы. Гаспадар, якому ў наступным годзе споўніцца 90, некалі працаваў галоўным інжынерам упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, гаспадыня ж рабіла майстрам вытворчага навучання на курсах механізатараў, якія рыхтавалі патрэбныя вёсцы кадры. З ёю мне сустракацца амаль не даводзілася, а вось з шаноўным Віктарам Іванавічам — даволі часта. І не толькі на раённых нарадах, сходах. Мне, тады яшчэ зусім маладому журналісту, даводзілася з ім нярэдка ездзіць у рэйды па калгасах, саўгасах, правяраючы гатоўнасць тэхнікі да той альбо іншай сельскагаспадарчай кампаніі, яе эфектыўнае выкарыстанне на палетках. І станоўчы альбо крытычны матэрыял пасля такіх паездак адразу друкаваўся ў газеце. Латышаў сам прыязджаў у рэдакцыю, запрашаючы ў рэйдавую праверку. Цяпер такога няма і блізка, а шкада. Гэта не на карысць справе.

Галоўны інжынер Быхаўшчыны ніколі не быў шматслоўным. Звычайна ён вёў гамонку толькі па канкрэтных сельскагаспадарчых ці надзённых жыццёвых пытаннях. Ніколі не ўспамінаў і вайну, хаця ўдзельнічаў у ёй актыўна. Аб гэтым даведаўся толькі ў 2008 годзе, калі рыхтаваў да друку сваю новую кнігу “Уроки мужества” пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія жылі і жывуць на Быхаўшчыне. Вось тады лёс зноў звёў мяне з гэтым цікавым чалавекам і я з першых вуснаў слухаў яго ўсхваляваны аповед.

Бязвусы юнак Віктар Латышаў нарадзіўся на Шклоўшчыне, у вёсцы з рэдкаю назваю Сертыслаў. У 1941 годзе скончыў сярэднюю школу, але ў войска прызваць не паспелі.
Прыйшлі немцы. Неўзабаве стаў партызанам, разам з імі ставіў міны на дарозе Шклоў-Горкі.
У дзеючую армію патрапіў ужо ў 1943 годзе, калі гітлераўцы пачалі адступаць на захад. Спачатку залічылі ў школу снайпераў, але калі даведаліся, што хлопец мае сярэднюю адукацыю, а па матэматыцы, іншых дакладных навуках мае адны пяцёркі, перавялі ў тапографы-вылічальнікі. Так стаў артылерыстам. Палкавыя 76-міліметровыя гарматы ніколі не падводзілі. Іх нярэдка ставілі на прамую наводку, каб мець жаданыя вынікі. Менавіта так зрабілі ў польскім горадзе Познані, калі акружылі фашысцкі гарнізон, які не паспеў адступіць. Асада працягвалася каля месяца. Фрыцаў загінула вельмі шмат, але нямала палягло і нашых — каля дзвюх соцен байцоў і камандзіраў. А гэта палова асабовага саставу палка. Ніякай узнагароды Латышаў тады не атрымаў.

Перад фарсіраваннем ракі Віслы сяржант займеў медаль “За баявыя заслугі”, а лейтэнант Тарасенка — ордэн Чырвонай Зоркі. Яны ўстанавілі сувязь са “згубленым” стралковым палком, які ранкам павінен быў наступаць пры падтрымцы артылерыі. І пяхота паспяхова выканала пастаўленую перад ёю задачу.
29 красавіка 1945 года ўступілі ў Берлін, паставілі гарматы на прамую наводку. Латышава прызначылі сувязным паміж камандным палкавым пунктам і разлікамі гармат. І ён ледзве не загінуў, калі даставіў разведчыкам пакет з штаба палка. Заданне выканаў, але пасля даведаўся, што ў бліндаж разведчыкаў, адкуль ён пайшоў назад, патрапіў варожы снарад. Усе загінулі.

На сваю малую радзіму лейтэнант-франтавік  з Германіі вярнуўся толькі ў 1947 годзе. Паступіў у палітэхнічны інстытут. Праз пяць год з дыпломам інжынера працаваў па накіраванні ў Расійскай Федэрацыі, але родную Шклоўшчыну не забываў, бо там у яго жыла каханая дзяўчына, з якой упершыню сустрэўся, калі той ішоў шаснаццаты год. Узроставая розніца ў дзевяць гадоў, але абодва не звярталі на яе ніякай увагі. Пятага лістапада 1952 года ажаніліся. Вяселле не спраўлялі, абыйшліся сціплаю вечарынаю. І пачалі разам жыць, нараджаць ды расціць дзяцей. Яны ўжо даўно дарослыя. Сын Уладзімір жыве і працуе ў Оршы галоўным энергетыкам, дачка Алена загадвае чытальнаю залаю цэнтральнай раённай бібліятэкі ў Быхаве. Бацькоў наведвае ледзьве не кожны дзень, дапамагае ім.
5 лістапада ў дзень брыльянтавага вяселля дарагіх людзей сабяруцца за святочным сталом усе: дзеці, чатыры ўнукі, праўнучка і праўнук. Дарослым будзе што ўспомніць, аб чым пагаманіць, раз-пораз жадаючы “маладым” як можна болей пражыць на белым свеце.

Мікола ЛЕЎЧАНКА.           

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Очередная схема: “Белпочта” предупреждает о сообщениях мошенников в мессенджерах

29 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Ущерб природе от строительства Польшей забора в Беловежской пуще составил около $20 млн

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Чем грозит ретроградный Меркурий в апреле 2024-го

29 марта 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Погода на выходные: преимущественно без осадков и до +23°С

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сотрудники прокуратуры Быховского района приняли участи в республиканской добровольной акции «Аднавiм лясы разам»

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

К 80-летию освобождения от немецко-фашистских захватчиков утверждена эмблема, отражающая силу и непокоренность народа-победителя

29 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Пользователи Тelegram из Беларуси смогут ограничивать круг тех, кто может присылать им личные сообщения

29 марта 2024
В МИРЕ

В Минэнерго Украины заявили о массированной атаке на объекты энергетики

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Скончался пострадавший во время теракта в «Крокусе» белорус, за жизнь которого боролись врачи

29 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024