ШТО АЗНАЧАЕ ДЛЯ ВАС ДЗЕНЬ 7 ЛІСТАПАДА?

З такім простым пытаннем звярнуліся мы да быхаўчан рознага ўзросту. І вось  якія адказы ад іх пачулі:

Таццяна Васільеўна, пенсіянерка:
—    Я нарадзілася яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны, у той час, калі гэты дзень быў самым вялікім святам у Краіне Саветаў — СССР. Як і цяпер, ён лічыўся “чырвоным днём календара”, выхадным днём. Усюды былі масавыя народныя гулянні, ладзіўся святочны гандаль рознымі таварамі, на якія істотна зніжаліся цэны, хадзілі адзін да аднаго ў госці сем’ямі.

Зараз такога няма, бо няма і той краіны. Зараз іншыя часы, іншыя норавы, але заставацца па-ранейшаму людзьмі нам нічога не перашкаджае. Іншая справа, што ў выніку расслаення грамадства на багатых і не вельмі багатых, на збяднелых ці наогул бедных людзей няма ўжо ранейшай людской згуртаванасці, узаемаразумення і ўзаемадапамогі. А гэтыя якасці характару нам вельмі патрэбны, бо без іх цяжка будаваць моцную, квітнеючую Беларусь, а яшчэ цяжэй адстойваць яе незалежнасць.

Васіль Аляксеевіч, таксама пенсіянер, але вайсковы:
—    Ніколі не забуду Быхаў савецкіх часоў і нашу 57-ю марскую ракетаносную авіяцыйную дывізію ў заходняй частцы горада. У гэты дзень з самага ранку мы апраналі парадную форму, ішлі на пастраенне, а потым калонаю маршыравалі з гарнізона праз чыгуначны пераезд на мітынг, на Кастрычніцкую плошчу. Народу на ёй збіралася вельмі шмат. Памятаю, аднойчы калона спынілася перад закрытым чыгуначным пераездам, бо падыходзіў пасажырскі цягнік. Праз вокны вагонаў людзі здзіўлена глядзелі на нас, не разумеючы, адкуль тут узяліся вайскоўцы ў марской, ды яшчэ параднай форме. Гэта ж не Ленінград. А мы толькі ўсміхаліся.
Пасля мітынгу вярталіся дамоў, пераапраналіся ў цывільнае адзенне і збіраліся кампаніямі. Весяліліся да ночы, а весяліцца мы ўмелі. Тым болей, што грошай хапала. І гулялі не ва ўрон баявой гатоўнасці. Яна ў такі дзень была павышанай! Шкада, што нельга вярнуць назад той час.

Мікола Пятровіч, за 55 гадоў, прафесію не назваў:
—    Я — дзіця таго пакалення, якое ведае, што такое асваенне цалінных і залежных земляў, будаўніцтва Саяна-Шушанскай і Брацкай ГЭС, Байкала-Амурскай магістралі, Магілёўскага лаўсанавага завода, Мінскага метрапалітэна, палёты ў космас. Тут ёсць чым ганарыцца, бо гэтым займаліся ўсе народы вялікага Савецкага Саюза.

СССР даўно няма, ёсць суверэнная Беларусь, якую мы абавязаны берагчы, як зрэнку вока, умацоўваць эканоміку, а значыць, і свой дабрабыт.

Галіна Хахлова, пенсіянерка:
—    У 60-я гады мінулага стагоддзя, калі вучылася ў школе, то мне падабалася ісці ў святочнай калоне разам з бацькамі, несучы ў руках чырвоны флажок і паветраныя шары. Настрой ва ўсіх быў урачысты. Усе дарослыя віншавалі адзін аднаго, запрашалі ў госці. Стол накрывалі багаты, бо да кастрычніцкага свята свежавалі парсюка. Так што меліся як чарка, так і шкварка.
Мае дзеці яшчэ помняць такое свята, а вось унукі ўжо — не.

Кацярына, студэнтка:
—    Я ганаруся тым, што зрабілі для нас, моладзі, старэйшыя пакаленні. І справа нават не ў свяце, хаця “лішні” выхадны дзень ніколі нікому не пашкодзіць, а ў тым, што ў гэты дзень ва ўсіх ёсць магчымасць усё асэнсаваць, падумаць над тым, як недапусціць у далейшым жыцці памылак папярэдніх пакаленняў, якія часам былі трагічнымі для народа, як зрабіць лепшым наша жыццё, дадзенае чалавеку адзін толькі раз. І павіншаваць сваіх “продкаў” са святам.

Вераніка, вучаніца:
—    Мне пра Кастрычніцкае свята расказвала бабуля Таня, паказвала тагачасныя віншавальныя святочныя паштоўкі і ўласныя фотаздымкі, на якіх яна ідзе ў калоне дэманстрантаў з дзядулем Алесем, іншымі вясёлымі людзьмі. А над імі — флагі, шары…

Яшчэ бабуля казала, што Кастрычніцкую рэвалюцыю са сваімі аднадумцамі ажыццявіў Ленін і заснаваў Савецкі Саюз. У яе нават ёсць медаль з выяваю правадыра. Мне здаецца, што, калі дарослыя кажуць, што дзень 7 лістапада сапраўды святочны дзень, то так яно і ёсць. Яго не трэба забываць.

Апытвалі
Мікола КОЛАСАЎ  і Ніна ГРОМАВА.   

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024