Адкрый для сябе беларускую кнiгу

Бiблiятэкары нашай раённай дзiцячай бiблiятэкi прыкладаюць шмат  намаганняў для стварэння  спрыяльнай глебы беларускамоўнага асяроддзя i папулiрызацыi беларускамоўных твораў айчыных пiсьменнiкаў i паэтаў. Наведвальнiкам бiблiятэкi прапаноўваецца не толькi звярнуць увагу на новыя выданнi, але i далучыцца да прыгажосцi роднай мовы праз любiмыя творы айчыных аўтараў, якiя сваiм лiтаратурным талентам узбагачаюць культурную спадчыну. Творы аб iх жыццi i творчасцi прадстаўлены на кнiжнай выставе  «Вiншуем юбiляра». У гэтым годзе былi адзначаны  юбiлеi М. Танка,          С. Астрэйкi, Р. Баравiковай, Я. Брыля, А. Гаруна, А. Пiсьмянкова i iншых.

Каб кнiжка беларуская заняла належнае месца ў жыццi падлеткаў, фонд  беларускай лiтаратуры раскрыты на бібліятэчных выставах «Мова мая… Ты жывая крынiца», «З глыбiнь народнай мудрасцi», «Чытаем разам – чытаем па-беларуску». На працягу ўсяго года ў бiблiятэцы  дзейнiчае кнiжная выстава «З ракi сучаснасцi»  з лепшымі творамі сучасных беларускiх пiсьменнiкаў. Тут  можна пазнаёміцца з кнiгамі «Прынцэса з тусоўкi»  Я. Хвалея пра школьнае жыццё; «Госць з чырвонай кнiгi» Э. Луканскага аб дабрынi i дружбе, «Шчарбаты талер» А. Федарэнкi аб пошуку скарба;  «Урокi першага кахання» В. Гапеева пра сучасных падлеткаў i iншымі.
Таксама ў бiблiятэцы  аформлены кнiжныя палiчкi з кнiгамi пісьменнікаў-землякоў  Міколы Леўчанкі, Міхася Пазнякова, Сяргея Данілава.

У Год кнігі ў бібліятэку паступае шмат цікавых выданняў на беларускай мове. Аднымі з апошніх навінак з’яўляюцца серыя кніг “Маленькі Прафесар” для малодшага школьнага ўзросту пад назвамі: “Апекуны зямнога жыцця” пра міфічных істот, якія сустракаюцца ў беларускай міфалогіі; кніга ”Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” знаёміць з сімволікай Рэспублікі Беларусь; “Асветнікі зямлі беларускай”  займальна расказвае аб Кірыле Тураўскім, Міколе Гусоўскім, Сымоне Будным. У кнізе «Жаўранкі над полем»  сабраны апавяданні для дзяцей Я. Брыля, В. Быкава, І. Навуменкі, І. Шамякіна і іншых беларускіх пісьменнікаў.

2012 год  багаты на літаратурныя юбілеі. Адным з самых значных з’яўляецца юбілей  з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. Да гэтай вялікай даты аформлена маляўнічая кніжная выстава «Зоркі паэтычнага небасхілу». Цікавыя, яркія выданні, экспанаваныя на ёй, прыцягваюць увагу ўсіх чытачоў. На выставе, акрамя твораў, дэманструюцца партрэты пісьменнікаў, дыскі з вершамі і музыкальнымі творамі на вершы Я. Коласа і Я. Купалы. Прыцягваюць ўвагу  да сябе старадаўняя настольная лямпа і чарнільніца.

Палюбім родную мову, палюбім яе  так, як яе палюбілі класікі нацыянальнага пісьменства Янка Купала і Якуб Колас. Звернемся як чытачы да  шматграннай, высокамастацкай  беларускай літаратуры. Гэта мы проста абавязаны ажыццявіць у Год кнігі.

Запрашаем усіх  наведаць нашу раённую дзіцячую бібліятэку па адрасу: г. Быхаў, вул. М.Казлова, д. 3.

Кацярына Камісарава,
бібліятэкар раённай дзіцячай бібліятэкі.  

Последние новости

ГЛАВНОЕ

На Быховщине продолжается акция «Чистый двор – комфортная жизнь».

26 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Продолжается проведение Дней профилактики в школах Быховского района

26 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Могилёве прошли открытые областные соревнования «Лига храбрых»

26 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Новобыховском сельском исполнительном комитете провели прямую телефонную линию

26 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

26 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Хоккеисты минского «Динамо» сыграют с «Северсталью» в третьем матче домашней серии

26 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем