У другі раз нядзельным днём прайшоў у Быхаве кірмаш

У другі раз нядзельным днём прайшоў у Быхаве кірмаш

У  другі раз нядзельным днём прайшоў у Быхаве кірмаш, на якім гандлявалі сваёй прадукцыяй сельскагаспадарчыя кааператывы раёна з самага ранку. Яе прывезлі СВК “Следзюкі”, УКСП “Саўгас “Вараніно”, філіял Макранскі ААТ “Быхаўскі КАСЗ”, філіял Лудчыцы ААТ “Быхаўрайаграпрамзабеспячэнне”, СВК “Навабыхаўскі”, “Трасна”, некаторыя іншыя гаспадаркі.

Пакупнікоў хапала, таму мы і пацікавіліся іх меркаваннямі наконт патрэбнасці такіх кірмашоў для быхаўчан.

Анатоль Пятровіч, 82 гады:

—    Купіў вось чатыры сеткі бульбы, суседка папрасіла. Клубні важкія, не пашкоджаныя. Значыць, добра будуць захоўвацца.

Валянціна Сямёнаўна, таксама пенсіянерка:

—    Бульба мне не патрэбна, сваю вырасціла, а вось капуста не ўрадзіла. Таму і прыйшла на кірмаш. Скажу шчыра, качаны мне падабаюцца: крамяныя, не парэпаныя. Вось і ўзяла дзесятак.

Ганна Васільеўна, хатняя гаспадыня:

—    Мне морква была патрэбна, пяць кілаграмаў і купіла, бо вельмі спадабаўся яе таварны выгляд.

Іван Васільевіч, будаўнік:

—    Характар маёй работы такі, што трэба кожны дзень ужываць у ежу мяса, інакш кепскі тады будзеш працаўнік. Вось і завітаў сюды, каб выбраць сабе патрэбныя кавалкі свініны, ялавічыны. А выбар ёсць. Таму і купіў хутка.

Выбар сапраўды быў. Свініна каштавала ў сярэднім 42 тысячы рублёў за кілаграм, яе выразка — 55-60 рублёў.  Прыкладна па такой цане прадавалася і ялавічына.

Сетку бульбы аддавалі за 30-35 тысяч рублёў, за кілаграм капусты людзі плацілі ў сярэднім па 1700 рублёў, морквы — 2000 рублёў, зерня пшаніцы — 1900 рублёў, а ячменю — 1,5 тысячы рублёў. Гэтую адборную, якасную сельгаспрадукцыю быхаўчане куплялі ахвотна, выказваючы пажаданні, каб такія кірмашы ладзіліся і надалей.

Апытваў Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Результаты ЦТ: когда появятся баллы по профильным предметам и языкам

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Услуга дневного присмотра для пожилых и инвалидов: условия и оформление

10 июня 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Защита велосипеда и дачного имущества от краж: советы МВД Беларуси

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Повышение уровней воды на реках Беларуси после дождей: прогноз

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности в Беларуси 11 июня: грозы и ветер до 20 м/с

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Электронная услуга о документах об образовании на портале «Е-Паслуга»

10 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем