ТЕМЫ

Здароваму харчаванню трэба вучыцца

Будзем рабіць гэта з дапамогай начальніка аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктара медыцынскіх навук Элеаноры Капітонавай.

Навошта на этыкетках асобна ўказваюць колькасць цукру?

Зараз на этыкетках харчовых прадуктаў указваецца колькасць спажыўных рэчываў — бялкоў, тлушчаў, вугляводаў і агульнай каларыйнасці. Але ў паняцце “бялкі”, “тлушчы” або “вугляводы” ўваходзяць многія складнікі. Напрыклад, бялкі бываюць раслінныя і жывёльныя, паўнацэнныя і непаўнацэнныя, ёсць і іншыя характарыстыкі.

Вугляводы дзеляцца на простыя і складаныя. Простыя — гэта звычайны цукар, мёд і інш., а складаныя — тыя, што ў біяхімічным сэнсе ўяўляюць сабой складаныя, разгорнутыя, доўгаланцуговыя злучэнні. Складаныя вугляводы яшчэ называюць “добрымі”, таму што падчас іх ужывання ўзровень глюкозы ў крыві, а значыць, і інсуліну (гармону, які рэгулюе паступленне глюкозы ў тканкі і пры недахопе якога развіваецца цукровы дыябет) будзе не такім высокім, як пры паступленні ў арганізм простага, або “дрэннага”, цукру. Дарэчы, таму ён і “дрэнны”, што пры частым і празмерным яго ўжыванні можа развіцца цукровы дыябет і іншыя захворванні.

Сёння актыўна культывуецца самая лепшая мода ўсіх часоў і народаў — мода на здароўе. Сучаснаму чалавеку хочацца быць здаровым і ўсё часцей можна бачыць у магазінах, як пакупнікі ўважліва чытаюць этыкеткі, выбіраючы нізкакаларыйныя і нізкахалестэрынавыя прадукты. Асаблівая ўвага надаецца вугляводам і змяшчэнню ў іх менавіта простых цукраў, іншымі словамі, звычайнага цукру. І робяць гэта нездарма. Вытворцы нярэдка дадаюць у прадукт цукар для паляпшэння смаку, але не заўсёды ўказваюць гэта на этыкетках. Гэта так званы “скрыты цукар”, які прысутнічае ў прадукце не толькі ў выглядзе сахарозы (звычайнага цукру), але і ў выглядзе яго “сваякоў” — мальтозы, кукурузнага сіропу, цукру-сырцу, патакі, мёду і інш. За кошт такога скрытага цукру часам можна з’есці за дзень да 50 чайных лыжак цукру — амаль шклянку! Напрыклад, 250 мл звычайнай салодкай газіроўкі можа змяшчаць да 8 чайных лыжак! Цукар можна знайсці ва ўсіх гатовых сняданках, кашах хуткага гатавання і нават нізкакаларыйных ёгуртах. Таму этыкетку сапраўды трэба чытаць уважліва. Пры гэтым памятаць, што згодна з правіламі размяшчэння інфармацыі на этыкетках, першым звычайна ўказваецца той інгрэдыент, якога ў прадукце больш за ўсё, астатнія — у парадку ўбывання. Так што, чым бліжэй да пачатку спіса знаходзіцца цукар або які-небудзь іншы “родзіч”, тым большая яго доля ў прадукце.

Ці праўда, што ўжыванне сырых і кансерваваных таматаў неспрыяльна адбіваецца на працы нырак?

Наогул таматы, або, як іх звычайна называюць, памідоры, уяўляюць сабой адзін з дзівосных падарункаў прыроды. Яны змяшчаюць ледзь ці не ўсю табліцу Мендзялеева, а таксама значную колькасць вітамінаў і біялагічна актыўных рэчываў. Акрамя таго, памідоры нізкакаларыйныя і таму іх надта любяць тыя, хто імкнецца трымаць вагу пад кантролем. Аднак ёсць у таматаў і такія асаблівасці, якія прымушаюць ставіцца вельмі асцярожна да іх ужывання. Напрыклад, таматы адносяць да высокаалергенных прадуктаў. Акрамя таго, у іх шмат фасфатаў і аксалатаў (соляў фосфарнай і шчаўевай кіслот), што можа справакаваць адкладанне камянёў у нырках, жоўцевым пузыры ў асоб са спадчыннай схільнасцю да падобных працэсаў.

Марынаваныя ці салёныя памідоры з вялікай асцярожнасцю трэба ўжываць тым, у каго павышаны артэрыяльны ціск, ёсць хваробы сэрца або схільнасць да ацёкаў або не ўсё добра са страўнікам — з-за наяўнасці ў кансерваваным прадукце вялікай колькасці солі, воцату, спецый, іншых кансервантаў. Для здаровых жа людзей і свежыя, і стэрылізаваныя ва ўласным соку без дабавак таматы і таматны сок — цудоўная ежа.

Ці ёсць што-небудзь карыснае ў вараным згушчаным малацэ?

Варанае згушчанае малако — адзін з самых любімых прысмакаў дзяцей і дарослых. Любяць яго і гаспадыні, калі выкарыстоўваюць для крэмаў, начынак, памадак, салодкіх соусаў і г.д. А вось з карысцю ў “варанкі” не надта. Наогул, згушчанае малако ў любым выглядзе — звычайнае або варанае — высокакаларыйная ежа, і ў гэтым яго самая вялікая каштоўнасць. Што ж да наяўнасці вітамінаў, біялагічна актыўных рэчываў і іншых кампанентаў, па якіх нам хацелася б ацэньваць тое, што мы ядзім, то, безумоўна, пасля “крутой” тэхналагічнай апрацоўкі, якую праходзіць згушчанае малако, гаварыць пра гэта не даводзіцца. Праўда, солі ў ім прысутнічаюць, так што арганізм усё ж такі можа “ўхапіць” з такога малака мінералы — напрыклад, кальцый.

Але трэба мець на ўвазе, што цяпер у крамах можна пабачыць шмат рознага кшталту “варанкі” ад розных вытворцаў. Некаторыя з іх грашаць тым, што дадаюць для зніжэння кошту араматызатары, фарбавальнікі, загушчальнікі і іншую “хімію”. Каб быць перакананым у тым, што ўжываеш натуральны прадукт, лепей прыгатаваць “варанку” ў хатніх умовах. Гэта вельмі проста: здымаем з бляшанкі звычайнай “згушчонкі” этыкетку, кладзем або ставім у каструлю, заліваем вадой вышэй за паверхню бляшанкі і варым на малым агні каля 2 гадзін. Студзім у каструлі. Ласунак гатовы! Толькі не трэба ім захапляцца: усё ж такі вельмі шмат цукру і тлушчу.

zvyazda.minsk.by

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Какие опасные болезни рискуют привезти из экзотических путешествий белорусы

17 июня 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

“Специалистов много, пока хромает организация”. Лукашенко о кадровом эксперименте среди руководителей областей 

17 июня 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Интерактивный путеводитель для поступающих в колледжи запустили в Беларуси

17 июня 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Более 10 новых специальностей на стыке нескольких дисциплин предложат вузы Беларуси абитуриентам этого года

17 июня 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Реальные денежные доходы населения в Беларуси в январе-апреле выросли на 10,8%

17 июня 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Что должен содержать расчетный лист работника, рассказали в Минтруда

17 июня 2025
Читать новость

Архивы