На тэрыторыях чатырох сельсаветаў прайшоў раённы суботнік

На тэрыторыях чатырох сельсаветаў прайшоў раённы суботнік

8 верасня прайшоў раённы суботнік  на тэрыторыях Чарнаборскага, Следзюкоўскага, Абідавіцкага і Баркалабаўскага сельсаветаў у рамках падрыхтоўкі да правядзення фестываля-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012 “ у г. Горкі.

У Чарнаборскім сельсавеце добраўпарадкаваннем займаліся працаўнікі аддзелаў культуры і адукацыі райвыканкама, землеўпарадкавальнай службы, лясгаса, раёна электрасетак, ПМК-247, раёна газазабеспячэння, райспажыўтаварыства, УКП “Жылкамгас”, ДЭУ-71, УКП “Райпалівазбыт”.

Усцяж асфальтавай дарогі М-8, якая пралягае па тэрыторыі Абідавіцкага сельсавета, наводзілі парадак працаўнікі аддзелаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, аддзелаў ідэалагічнай работы і арганізацыйна-кадравай работы, фінансавага аддзела і пяцёра вадзіцеляў выканаўчага камітэта, прадстаўнікі некаторых іншых арганізацый.

Займаліся абкосам тэрыторый, санітарнаю ачысткаю іх у вёсцы Вараніно і каля аўтадарогі М-8, грузілі і вывозілі смецце прадстаўнікі УВКП “Быхаўрайводаканал”, Белдзяржстраху, УВКП “Быхаўпраектсервіс”, аддзела эканомікі райвыканкама і УКП “Жылкамгас”.

Выконвалі намечаныя работы на тэрыторыі Баркалабаўскага сельсавета супрацоўнікі ўстановы “Быхаўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Мікола ВАЛОДЗІН.      

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Кража на селе: тракторист похищал агрохимикаты и запчасти

12 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Электробезопасность детей: как защитить ребёнка от поражения током

12 августа 2026
Читать новость
В МИРЕ

Рвы у границы с Беларусью: Литва инвестирует 50 млн евро

12 августа 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Семейный капитал на обучение: условия и документы

12 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожары от электроскутеров: причины и правила безопасности

12 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Перебои с картами: список банков и время сбоев

12 августа 2026
Читать новость

Архивы