Шэраг мерапрыемстваў ладзілася падчас тыдня кнігі, які праходзіў з 2 па 8 верасня, бібліятэкамі, школамі раёна

Шэраг мерапрыемстваў ладзілася падчас тыдня кнігі, які праходзіў з 2 па 8 верасня, бібліятэкамі, школамі раёна

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Макранскага ВПК “Дзіцячы садок –сярэдняя школа” Алена

Мікола Леўчанка

Уладзіміраўна Цывілька запрасіла на сустрэчу з вучнямі галоўнага рэдактара газеты “Маяк Прыдняпроўя”, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколу Леўчанку, які расказаў аб сваім творчым шляху, аб тым, як працаваў над сваімі трыма апошнімі кнігамі “Уроки мужества”, “Непраходзячы боль”, “Крылатая гвардия”. Ён найбольш акцэнтаваў увагу на кнізе “Непраходзячы боль”, бо ў ёй распавядаецца пра малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, ураджэнцаў Быхаўшчыны. З імі аўтар сустракаўся асабіста, гутарыў, суперажываў. І кніга атрымалася вельмі праўдзівай.

Настаўніца роднай мовы і літаратуры Яромава Тамара Яўгенаўна па прапанове пісьменніка прачытала ягонае гумарыстычнае апавяданне “Калі цвілі сады” з кнігі “Пад знакам зялёнай ружы”, напісанага на падставе ўспамінаў свайго далёкага школьнага жыцця. Мяркуючы па вясёлых усмешках дзяцей, твор ім спадабаўся.

Дарэчы, настаўніца Алена Цывілька імкнецца развіваць у сваіх выхаванцаў творчыя задаткі. Таму падрыхтавала і прапанавала рэдакцыі “МП” свій артыкул па творах юных аўтараў. І артыкул гэты пад назваю “Ад бацькоўскага парога“ друкаваўся ў газеце 8 жніўня сёлетняга года.

Калі шаноўны госць пацікавіўся, ці чытаюць хлопчыкі і дзяўчынкі сваю раённую газету, то ўзняўся лес рук. Значыць, бацькі выпісваюць “Маяк Прыдняпроўя”, чытаюць яго не толькі самі.

Сяргей АНДРЭЕЎ.       

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Кража на селе: тракторист похищал агрохимикаты и запчасти

12 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Электробезопасность детей: как защитить ребёнка от поражения током

12 августа 2026
Читать новость
В МИРЕ

Рвы у границы с Беларусью: Литва инвестирует 50 млн евро

12 августа 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Семейный капитал на обучение: условия и документы

12 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожары от электроскутеров: причины и правила безопасности

12 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Перебои с картами: список банков и время сбоев

12 августа 2026
Читать новость

Архивы