ТЕМЫ

На вераснёвых палетках

Галоўнага агранома СВК “Новабыхаўскі” Васіля Цікавенку ў канторы праўлення бачаць рэдка. На веласіпедзе ён бывае ўсюды, дзе працуюць хлебаробы. Але бліжэй да абедзенага перапынку, калі работніца бухгалтэрыі патэлефанавала яму па “сотавіку”, то неўзабаве прыехаў. Тут і адбылася наша размова, з самага пачатку якой пацікавіўся вынікамі жніва.

—    Жніво мы завяршылі паспяхова, сказаў Васіль Леанідавіч, хаця збожжавыя культуры займалі 1644 гектары. Да таго ж у зерневую групу перавялі 110 гектараў зернебабовых, якія па спеласці падыходзілі да ўборкі на зерне. Іх таксама ўбралі не ва ўрон тэмпам і якасці ўборачнай кампаніі. А пачыналі яе з азімага рапсу, які займаў 430 гектараў. І ён парадаваў. З кожнага гектара выйшла ў сярэднім па 20,5 цэнтнера. Агульны ж валавы збор зерня склаў 4800 тон — на 800 тон болей, чым летась пры сярэдняй ураджайнасці ў 30 цэнтнераў з гектара.

—    Але ж гэта некалькі ніжэй сярэднераённага паказчыка, ці не так?

—    Гэта сапраўды так, хаця ў цэлым яравыя збожжавыя далі з гектара па 35 цэнтнераў зерня, што вышэй, чым у сярэднім па раёну. А вось з-за таго, што азімая пшаніца на тутэйшых палетках неўрадзіла і яе сабралі з гектара ў сярэднім па 17 цэнтнераў, то знізілася і агульная ўраджайнасць. Пшанічны ж палетак быў даволі ладны, 215 гектараў. Таму мы болей тут сеяць гэтую культуру не будзем, а паспрабуем пасеяць яе ў Тайманаўскім вытворчым участку, дзе бал зямлі лепшы. Таму ў наступным годзе і будзем рабіць канчатковы вывад. Збяром добры ўраджай — прымем станоўчае рашэнне, не збяром — болей сеяць не будзем.
Убіралі збажыну 8 камбайнаў, працавалі зладжана. Экіпажамі-тысячнікамі сталі Аляксандр Баранаў з сынам Яўгенам, Аляксандр Храмцоў з Уладзімірам Ярашэнкам.

Ёсць таксама тысячнікі на адвозцы зерня. Імі сталі вадзіцелі МАЗаў Аляксандр Пракапенка і Мікалай Кузьмічоў.
На фінішы жніва пяць камбайнаў прыйшлі да нас на дапамогу з ААТ “ПМК-85 Водбуд”.

—    На збожжатаку спраўляліся перапрацоўваць прывозімае ад камбайнаў зерне?

—    А як жа. У нас маюцца два збожжатакі. Цэнтральным загадвае Леанід Цярэшчанка, а Тайманаўскім — Ірына Казюлька. Ім добра дапамагалі школьнікі. Таму гаспадарка паспяхова справілася з дзяржаўным заказам па зерню, выканаем такі заказ і па грачысе, якой трэба рэалізаваць 45 тон.

—    Якія работы зараз выконваеце на восеньскім полі?

—    Самыя розныя. Каб не забыцца, адразу скажу, што пасля таго, як мы ўбралі 60 працэнтаў жніўных палеткаў, выдзелілі тры камбайны на ўласныя соткі. Якраз стаяла неблагое надвор’е і мы добра ўправіліся. Людзі засталіся задаволенымі. А што датычыцца палеткаў гаспадаркі, то на іх заканчваем звозіць салому. Пасеялі ўжо 440 гектараў азімага рапсу, 50 — азімай сурэпкі. Распачынаем сяўбу азімых — пшаніцы, трэцікале і жыта, якія зоймуць 1012 гектараў. На энерганасычаным трактары МТЗ-3022 у агрэгаце з сеялкаю АКПМ-6 сее азіміну вопытны хлебароб Віктар Кручкоў. Ён шчыруе пакуль адзін. Механізатары Васіль Віхроў і Павел Казюлька займаюцца ворывам, дыскаваннем глебы пад сяўбу. Але неўзабаве нехта з іх падключыцца непасрэдна да сяўбы, падчапіўшы другую сеялку АКПН-6, каб поўнасцю адсеяцца да 20 верасня ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны.
Працягваем нарыхтоўку кармоў. Кукурузаю заняты 880 гектараў. Пакуль яе ўбірае толькі на падкормку жывёле механізатар Міхаіл Казлоў, а ягоны калега і цёзка Міхаіл Сілкоў рыхтуе да работы другі такі агрэгат КЗР-10, каб выйсці на масавую ўборку каралевы палёў, пачаць закладваць сілас.

20 гектараў займаюць карняплоды. Урадзілі добра. Сярэдняя ўраджайнасць іх павінна скласці цэнтнераў 800 з гектара.

Ёсць 50 гектараў бульбы. Ужо скасілі бацвінне і днямі пачнём выкопваць клубні. Так што сёлета мы будзем не толькі з добрым запасам зерня, а і кармоў. А калі ўсё гэта ёсць, то будуць добрымі падчас зімоўкі грамадскага пагалоўя надоі і прывагі.

Гутарыў Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Профилактика кишечных инфекций во время отдыха на природе

19 июня 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В пришкольном лагере средней школы №2 г.Быхова прошел военно-патриотический вечер «Фронтовые дороги нашего края»

19 июня 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко потребовал реализовать приоритеты председательства Беларуси в ЕАЭС

19 июня 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Реальные денежные доходы населения в Беларуси в январе-апреле выросли на 10,8%

19 июня 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

Кировский район приглашает на «Сенофест» 21 июня

19 июня 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Единый день информирования проходит на Быховщине

19 июня 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем