Адпраўляюць экстрагатунковае малако

Адпраўляюць экстрагатунковае малако

У Залатвянскіх жывёлаводаў СК “Дуброва” клопатаў цяпер асабліва шмат, бо днямі ім давядзецца шчыраваць не толькі на цяперашняй ферме, а і на новай, якая здаецца ў эксплуатацыю. Тут зараз утрымліваюцца 404 дойныя каровы, а калі дойны статак сфарміруецца і там, то яго колькасць узрасце да 949 жывёлін.

Калі казаць шчыра, то мясцовых працаўнікоў на ферме амаль няма, бо ў вёсцы Залатва жывуць у большасці сваёй пенсіянеры. Таму людзей возяць сюды на працу з аграгарадка Дуброва на аўтобусе гаспадаркі. І неўзабаве іх колькасць значна ўзрасце. Цяперака працуюць 25 чалавек, а загадвае фермаю Соф’я Радыёнава, таксама не тутэйшая. З Соф’яй Сяргееўнай сустрэцца не давялося, бо ў яе па графіку быў выхадны дзень, а вось з некаторымі іншымі працаўнікамі гутарку мелі, хаця да абедзеннага перапынку ў той пятнічны дзень заставаліся лічаныя хвіліны. Ды займаліся звычайнымі справамі галоўны заатэхнік Святлана Кіпець (на верхнім фотаздымку ў цэнтры), галоўны ветурач Галіна Рыбакова, заатэхнік-селекцыянер Наталля Мяцеліца, лабарант Таццяна Кучарава, аператар машыннага даення кароў Наталля Трыманава, слесар Уладзімір Мацвееў (на ніжнім фотаздымку), некаторыя іншыя жывёлаводы.

Галоўнага заатэхніка ведаю даўно. Святлана Пятроўна спецыяліст вельмі вопытны, займаецца заатэхніяй яшчэ з савецкіх часоў, таму становішча спраў у  жывёлагадоўлі ведае, як свае пяць пальцаў. З ёю і гутарым.
—    Зараз сярэднесутачны надой на карову складае 12,5 кілаграма, — распавядае спецыяліст, — і гэты паказчык нас не вельмі задавальняе, хаця ў асобных аператараў ён значна вышэй. На іх і нацэльваем астатніх аператараў. А першынствуюць у спаборніцтве Кацярына Рыбалка, ужо названая Наталля Трыманава і Ганна Андрэева. У сярэднім за суткі надой па ферме дасягае 6600 кілаграмаў, а за 7 месяцаў надаілі 272 тоны малака.
Цікавімся яго якасцю. Тут у размову ўступае лабарант Таццяна Кучарава.

— Амаль 100 працэнтаў надоенага малака мы адпраўляем на пераапрацоўку ў Быхаўскі вытворчы цэх ААТ “Бабушкина крынка” гатункам “экстра”, — кажа Таццяна Фядосаўна, — і гэта пастаянна, бо за такую прадукцыю дзяржава плоціць ладныя грошы. Быў, праўда, дзень, калі давялося замест “экстры” адправіць у райцэнтр некалькі горшае малако, але ўсё роўна высокай якасці. Потым справа наладзілася.

—    Мне часам даводзіцца чуць, што як толькі не стала ААТ “Быхаўмалако” і яго далучылі да “Бабушкиной крынки”, то пачаліся маніпуляцыі з вызначэннем якасці пастаўляемага з гаспадарак малака ў бок яе заніжэння. Вы з гэтым сутыкаліся?

—    Не, ніводнага такога выпадку ў нас не было. Вызначаныя намі паказчыкі якасці адпраўляемай у цэх прадукцыі заўжды пацвярджаюцца яго лабараторыяй. Так што ў нас працягваюцца ранейшыя добрыя партнёрскія адносіны.

Працэс атрымання “экстра”-малака камп’ютэрызаваны, а ручная праца тут зведзена да мінімуму. Механізавана раздача кармоў дойнаму пагалоўю. Тое ж самае будзе і на новым малочна-таварным комплексе. Ды механізмы ўсё роўна абслугоўваюць людзі. Імпартнае абсталяванне даільнай залы па дамове абслугоўвае спецыялізаваная Магілёўская фірма. Простыя механізмы давераны ўжо ўпамянутаму Уладзіміру Мацвееву з Якавам Макаравым.
Зараз дойны статак пасьвяць даглядчыкі Аляксандр Шаракоў і Сяргей Радыёнаў, а з пачаткам зімова-стойлавага ўтрымання ўсяго пагалоўя буйной рагатай жывёлы ёй будуць выдаткоўвацца кармы, нарыхтаваныя ўлетку. Па стану на 1 жніўня іх ужо ёсць 1847 цэнтнераў кармавых адзінак. І нарыхтоўка працягваецца, бо ў полі ёсць яшчэ каралева палёў кукуруза, караняплоды. Так што з надыходам халадоў збалансаванага корму для атрымання стабільных надояў хопіць на ўсю зімоўку. Складзіруюцца ж кармы побач з новым комплексам, які знаходзіцца непадалёку ад фермы на пагорку.

Не толькі аператары, слесары, спецыялісты іншых прафесій шчыруюць на ферме. Рупяцца цялятніцы Марыя Рыбалка, Наталля Лаўрэнава, Тамара Каршавецкая. Марына Рыбалка выпойвае цялятак да 21 дня, а затым перадае іх названым таварышкам. Тыя даглядаюць цёлачак і бычкоў да трохмесячнага ўзросту, а пасля гадаванцаў адпраўляюць на ферму ў вёсцы Галееўка, дзе праз пэўны час цёлак асемяняюць, а быкоў вагою да 450 кілаграмаў кожны рэалізуюць на мясакамбінат.

Працоўнае спаборніцтва паміж жывёлаводамі працягваецца. Яны ведаюць, што ад кожнай каровы неабходна надаіць у сёлетнім годзе не меней 5 тон малака. Да гэтага і імкнуцца.

Мікола КОЛАСАЎ,
Сяргей Андрэеў (фота).

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024