ТЕМЫ

Свята ў азёрным краі

Свята ў азёрным краі

Гэтае вялікае мерапрыемства, сабраўшае ў горадзе Глыбокае 2 верасня тысячы людзей, пачалося значна раней, яшчэ 29 жніўня, калі Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга рушыла са сталіцы Беларусі — горада-героя Мінска на глыбоцкую зямлю. Але асноўныя падзеі пачалі разгортвацца 1 верасня, у Дзень ведаў, з адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў гонар асветніка Лявонція Ракоўскага. Затым прайшлі выстаўка-прэзентацыя “Паэтычная гасцёўня” Нацыянальнай бібліятэкі краіны, прысвечаная творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, выстаўкі друкаваных рарытэтаў і гісторыі пісьменства “Ад берасцяной граматы да Інтэрнэт”.

 

Ладзіліся «круглы стол» «Пісьменнік. Кніга. Час» з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, навукова-практычная канферэнцыя “Глыбоцкія чытанні”, фальклорнае свята “Рэй вядзе Ігнат Буйніцкі” і г. д.
Дзень 2 верасня стаў асноўным і багатым на масавыя мерапрыемствы, якія пачаліся з Божай Літургіі ў Кафедральным саборы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, цырымоніі адкрыцця сквера славутых землякоў-глыбачан, якую распачаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. На роднай беларускай мове ён назваў імёны і прозвішчы заснавальніка сучаснага беларускага тэатра Ігната Буйніцкага, мастака і паэта Язэпа Драздовіча, авіяканструктара і двойчы Героя Сацыялістычнай Працы Паўла Сухога, пісьменніка Алеся Дубровіча, іншых знакамітых асоб.

Урачыстае адкрыццё Свята пачалося на цэнтральнай гарадской плошчы. Намеснік прэм’ер-міністра, старшыня Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню такіх святаў Анатоль Тозік зачытаў пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям урачыстасцяў Дня беларускага пісьменства, у якім гаворыцца, што “Любоў да мастацкага слова і прага да ведаў спрадвеку былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. На пачатку трэцяга тысячагоддзя кніга па-ранейшаму застаецца для нас крыніцай вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі. Менавіта сапраўдны патрыятызм, інтэлект і духоўнасць дапамогуць нам пабудаваць шчаслівую, моцную краіну”.

Міністр інфармацыі краіны Алег Праляскоўскі, віншуючы са святам, звярнуў увагу на тое, што “У сёлетнім годзе, Годзе кнігі, праграма Дня пісьменства атрымала сімвалічную назву “Прысвячэнне Году кнігі”. Беларусь застаецца адной з самых чытаючых краін у СНД: у сярэднім на кожнага жыхара выпускаецца па 4 кнігі”.
Па словах намесніка дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Івана Бамбізы, добрай традыцыяй Дня пісьменства стала ўзнагароджванне дзеячаў культуры і мастацтва спецыяльным дыпломам за работу, накіраваную на ўмацаванне дружбы народаў дзвюх краін. Сёлета такія ўзнагароды атрымалі пісьменнік і сацыёлаг, кіраўнік Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” Валерый Казакоў, а таксама беларуская выдавецтва “Літаратура і мастацтва”.

Выклікала цікаўнасць у гледачоў цырымонія ўзнагароджання пісьменнікаў-пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор. Ганаровыя знакі “Залаты Купідон” і Дыпломы да іх з рук Анатоля Тозіка атрымалі: віцебскі паэт Алег Салтук за кнігу “Дзве зары”, празаік Мікалай Ільінскі за гістарычныя раманы, драматург Фёдар Палачанін за кнігу “Зраненае сэрца”, пісьменнік Мікола Маляўка за кнігу для дзяцей аб жыцці і творчасці Якуба Коласа, а таксама пісьменнік Славамір Антановіч за кнігу аб заслужаных людзях краіны.
Шэраг пісьменнікаў узнагародзіў Дыпломамі старшыня Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец. У іх ліку і вядомая быхаўчанам пісьменніца Наталія Касцючэнка за раман “Верба над омутом”, якая прыязджала да нас з творцам-земляком Міхасём Пазняковым.

На галоўнай сцэне парадавалі народ усім вядомы саліст Пётр Ялфімаў, народныя артысты Беларусі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Генадзя Цітовіча, арт-гурт “Беларусы”, а знакамітыя артысты сталічнага Купалаўскага тэатра паказалі сцэнку з п’есы “Паўлінка”.
Многія глядзелі выступленні майстроў мастацтваў, а многія хадзілі па падворках, каб паспытаць мясцовыя прысмакі з напоямі, паглядзець, а тое і купіць вырабы народных умельцаў, паслухаць украінскія песні, не кажучы ўжо пра нашы, беларускія.

Гралі музыкі, весяліўся народ, а вечарам на ўрачыстым закрыцці Дня беларускага пісьменства з гала-канцэртам майстроў сцэны адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы эстафеты Свята. У выглядзе сімвалічнага вымпела старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат уручыў яе старшыні Быхаўскага райвыканкама Дзмітрыю Калееву, бо сталіцаю Дня беларускага пісьменства ў 2013 годзе стане наш старажытны горад Быхаў.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Опасные продукты для пенсионеров: что стоит исключить из рациона после 60 лет

8 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Специалисты УЗ «Быховский райЦГЭ» провели встречу с коллективом ГУО «Детский сад №2 г. Быхова»

8 мая 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

В Китае запатентуют технологию ИИ для интерпретации звуков животных

8 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

Си Цзиньпин: Китай готов с Россией защищать правду о Второй мировой войне

8 мая 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

“Новая страница летописи суверенной Беларуси”. Лукашенко открыл Международный выставочный центр

8 мая 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Минобразования запустило интерактивную карту для целевиков

8 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем