Фельчар на скутары

Яшчэ ў папярэднія гады некалькі разоў падступаўся да загадчыцы Гарадзецкага фельчарска-акушэрскага пункта Наталлі Вінаградавай, каб сказаць добрыя словы пра яе высакародную працу, за якую вельмі паважаюць людзі. Толькі гаваркая Наталля Багданаўна, калі размова заходзіла пра газетную замалёўку, катэгарычна адмаўлялася пра сябе распавядаць.

На гэты раз, што мяне асабліва ўразіла, амаль адразу згадзілася. Так я даведаўся пра яе ранейшае жыццё, якое пачалося ў горадзе Ліепая Латвіі, дзе жылі бацькі. Скончыла сярэднюю школу, мясцовае медыцынскае вучылішча. Выйшла замуж за ваеннаслужачага Балтыйскага флоту, ураджэнца вёскі Мазкі Быхаўскага раёна. Нармальна жылі, ды гэтую нармальнасць парушыла гарбачоўская бесталковая перабудова. Па ўсёй Прыбалтыцы пачаліся ганенні на рускіх, а рускімі тамашнія карэнныя жыхары лічылі ўсіх славян. Вось і вымушаны былі з’ехаць адтуль на малую радзіму мужа, у спакойную ва ўсе часы Беларусь.

На новым месцы давялося прывыкаць да сельскага ладу жыцця, займацца тым, чаго раней не рабіла і нават  не марыла рабіць. Гэта тычылася,  зразумела, вядзення хатняй і дапаможнай гаспадаркі, каб мець на стале сваю натуральную прадукцыю ў выглядзе малака, смятаны, масла, яек, не кажучы ўжо пра гародніну з садавінаю.
На мясцовым ФАПе пачала падмяняць фельчарыцу, пайшоўшую ў дэкрэтны водпуск. Калі ж яна вярнулася на сваё законнае працоўнае месца, вымушана была пайсці загадваць малочна-таварнаю фермаю Гарадзец-1. Справы ладзіліся, але праз тры гады, як толькі фельчар перайшла працаваць у горад Быхаў, заняла яе пасаду. І працуе з таго часу па спецыяльнасці, абслугоўвае жыхароў вёсак Гарадзец, Лубянка і далучанага да яе Залогаўя, вёсак Рэзкі, Брасавінка, Сяліба. Усяго каля 450 чалавек. Сярэдні ўзрост вяскоўцаў перавальвае за пяцьдзесят гадоў. Засталіся, на вялікі жаль, усяго адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны, два вязні фашысцкіх канцлагераў, адзін інвалід Узброеных Сіл, а воінаў-“афганцаў” няма ніводнага. Затое радуе наяўнасць 58 дзяцей і падлеткаў ва  ўзросце да 18 гадоў. Ёсць тры цяжарныя жанчыны. Яны і маці моладзі, хранічна хворыя, асабліва зусім старыя людзі, звяртаюцца да свайго фельчара найбольш часта. Часам нават ноччу. І Наталля Багданаўна спяшаецца на выклікі,  бо яе асабісты сотавы тэлефон уключаны кругласутачна. Ідзе пехатою, калі блізка, альбо едзе на скутары. Бывае, падвозіць на ўласным аўтамабілі муж.

— Сённяшняя  вёска, нават такая вялікая, як наша, старэе вельмі хутка, — разважае фельчар Вінаградава. — Гэта стала рэзка бачна пасля таго, калі перастала існаваць Гарадзецкая сярэдняя школа. Дачасна, вельмі  дачасна яе ліквідавалі. На мой погляд, спачатку, калі не хапала класа-камплектаў,  яе варта было перавесці з сярэдняй у базавую. Потым жыццё паказала б, як рабіць далей. А мы рэзанулі па жывому, хоць жыхары, у першую чаргу маладыя, не ўспрымалі такога неабдуманага рашэння. Ды ўсё роўна школы не стала. Пасля не стала і сельвыканкама. Гарадзецкі сельсавет далучылі да суседняга Холстаўскага. Ды з сельвыканкамам справа іншая, хаця тут таксама бачны пэўныя выдаткі. А вось з школаю яўна паспяшаліся. Забыліся, відаць, пра тую простую выснову, якая сведчыць, што калі няма школы, то няма і вёскі.

Я паспрабаваў было запярэчыць дэпутату Холстаўскага сельскага Савета Наталлі Вінаградавай. Маўляў, дзяцей жа возяць увесь навучальны год аўтобусам аддзела адукацыі райвыканкама ў Макранскі вучэбна-вытворчы камбінат “дзіцячы садок-сярэдняя школа”. Што яшчэ трэба? Ды яна толькі сумна ўсміхнулася, а потым сказала: “Мне, медыку, лепей ведаць здароўе дзяцей, а яго такія паездкі не дабаўляюць, асабліва самым маленькім. Ёсць малышы, якія наогул не пераносяць аўтобусную гайданку. Ды і недзе ў 16 гадзін 10 хвілін малышоў прывозяць ужо ў Гарадзец, калі бацькі яшчэ на рабоце. Хіба ж так можна?»

Не, няможна і, спадзяюся, у аддзеле адукацыі з гэтым пытаннем разбяруцца. Падчас размовы фельчар і дэпутат Вінаградава закранула некаторыя іншыя праблемныя пытанні вясковага жыцця. Яе вельмі хвалюе сітуацыя ў мясцовым сельгасфіліяле, у прыватнасці на МТФ Гарадзец-1, якой загадвала 10 гадоў таму назад. На гэтай ферме дапрацаваліся да таго, што ў чэрвені сама Наталля Багданаўна і загадчыца магазіна Ніна Кірпічэнка па просьбе кіраўніка сельгасфіліяла ААТ “ПМК-85 Магілёўводбуд” Сяргея Вінаградава хадзілі дапамагаць даіць кароў. Дарэчы, Сяргей Яўгенавіч неўзабаве напісаў заяву на звальненне, і з 6 ліпеня нібыта ўжо не працуе. Чаму? Пры сустрэчы той прама сказаў, што пры такіх адносінах да сельгасфіліяла з боку кіраўніцтва ПМК-85 ніхто працаваць не будзе, бо філіял для яго толькі крыніца, з якой бяруць грошы за рэалізуемую прадукцыю, нічога фактычна не даючы ў замен. Зараз гарачая пара, трэба нарыхтоўваць кармы, а паліва выдзяляюць у сярэднім 100 кілаграмаў на дзень. Гэта вельмі мала. А наперадзе — доўгі зімова-стойлавы перыяд. Чым карміць жывёлу?

Наталля Багданаўна перажывае за мужа, бо ён, пасля будаўнічых вандровак на Міншчыну, хацеў працаваць у сваёй вёсцы, прыносіць ёй карысць, і працаваў старанна. Але жыццё паказала: аднаго старання мала. Бываюць абставіны, калі ад цябе нічога не залежыць, калі твая настойлівасць успрымаецца як назойлівасць. І ад цябе проста адмахваюцца, быццам ад мухі…

Службовага легкавіка Вінаградаў не меў, ездзіў на сваёй уласнай іншамарцы, якую, па ягонаму ўласнаму выразу, уклаў на прасёлачных і палявых дарогах.

На ўласным скутары карэйскай вытворчасці ездзіць па гэтых дарогах і яго жонка Наталля Багданаўна, але ездзіць з ахвотаю, бо яе разумеюць ды паважаюць не толькі вяскоўцы, а і кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы, дапамагае ўсім, чым можа. А калі ёсць поўнае ўзаемаразуменне, агульнае жаданне працаваць на высокі канчатковы вынік, то ён абавязкова дасягаецца.

Мікола Коласаў.

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Погода на выходные: преимущественно без осадков и до +23°С

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сотрудники прокуратуры Быховского района приняли участи в республиканской добровольной акции «Аднавiм лясы разам»

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

К 80-летию освобождения от немецко-фашистских захватчиков утверждена эмблема, отражающая силу и непокоренность народа-победителя

29 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Пользователи Тelegram из Беларуси смогут ограничивать круг тех, кто может присылать им личные сообщения

29 марта 2024
В МИРЕ

В Минэнерго Украины заявили о массированной атаке на объекты энергетики

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Скончался пострадавший во время теракта в «Крокусе» белорус, за жизнь которого боролись врачи

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Свыше 22 тыс. граждан Украины прибыли в Беларусь с начала 2024 года

29 марта 2024
КУЛЬТУРА

Итоги XVII Международного молодежного театрального форума «М.@rt.контакт» подвели в Могилеве

29 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Выпускные вечера в школах Беларуси пройдут 14 июня

29 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024