У купальскую ноч

Купалле… Мабыць, самае містычнае і загадкавае свята, што дайшло да цяперашніх часін ад нашых продкаў. Яно ўвасабляе ў сябе пачуцці і вераванні людзей, што існавалі на самым заранку зараджэння чалавечай цывілізацыі. Тым не меней, і цяпер, у дваццаць першым стагоддзі, людзей працягвае хваляваць і здзіўляць многае з таго, чаму верылі і пакланяліся нашыя далёкія продкі: сезонныя сонцавароты і сонцастаянні, абуджэнне і пераўтварэнне прыроды, ачышчальная сіла агню і г. д. А яшчэ ў купальскую ноч, па славянскіх павер’ях, можна было знайсці сваё шчасце, адшукаўшы міфічную папараць-кветку…

Менавіта таму людзей так прыцягвае гэтае свята, сведчаннем чаму сталася шматлюдная Кастрычніцкая плошча нашага райцэнтра ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Арганізатары купальскага святкавання прапанавалі яго ўдзельнікам цікавую і змястоўную праграму. Пачалася яна вялікай песеннай часткай, удзел у якой узялі не толькі самадзейныя артысты з калектываў устаноў культуры, але таксама і шмат хто з жадаючых удзельнікаў святочнага мерапрыемства.

Сотні людзей з плошчы і наваколля адразу наблізіліся да памосткаў сцэны, калі пачулі аб’яву аб пачатку тэатралізаванага купальскага прадстаўлення. У ім работнікі культуры раёна мастацкімі сродкамі праз сваіх казачных і міфічных персанажаў пастараліся данесці да гледачоў глыбінныя пачуцці і веру людзей у добрае, светлае, шчаслівае. Гэтаму ж паслужыў і купальскі касцёр, запалены пасярод плошчы, цяпло і святло ад якога мусілі прабудзіць у кожнага веру ў сваю папараць-кветку.

Закончылася купальскае мерапрыемства дыскатэкаю ўжо апоўначы, пасля каторай пачаўся дзень, які хрысціяне адзначаюць як дзень нараджэння Івана Хрысціцеля.

Купальскія святкаванні прайшлі таксама ва ўсіх буйных сельскіх населеных пунктах раёна.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы