ТЕМЫ

Дэпутат у акрузе: Дапамогі пакуль няма

У некалі вялікай вёсцы Лубянцы зараз жывуць толькі сорак восем чалавек. Амаль усе яны пенсіянеры. Дзіцячых галасоў нідзе не чуваць, бо сярод дарослых расце толькі адзін падлетак. Раней ён вучыўся ў Гарадзецкай сярэдняй школе, за пяць кіламетраў ад гэтай вёскі, але яе некалькі гадоў таму закрылі і цяпер за ім адным прыязджае аўтобус аддзела адукацыі райвыканкама. Потым едзе назад у Гарадзец, забірае дзяцей там і вязе ўсіх у Макранскую школу на заняткі альбо ў дзіцячы садок…

Дарослы люд займаецца хто чым. Адны завіхаюцца на агародах, другія збіраюць у лесе грыбы, ягады, трэція бавяць час як уздумаецца. Раней яны тоўпіліся каля сельмага, але гады два таму магазін зачынілі як не рэнтабельны і з таго часу два разы на тыдзень — у аўторак і ў пятніцу — з 16 да 17 гадзін тут чакаюць аўталаўку.

У аўторак 27 чэрвеня тут пабываў і я, каб сустрэцца са сваімі выбаршчыкамі. З 15 да 16 гадзін сустрэўся толькі з адным  — пенсіянерам Віктарам Галюжыным. Віктар Барысавіч пачаў было ўзнімаць дзяржаўныя праблемы, але хутка зразумеў, што не нам іх вырашаць, і пераключыўся на мясцовае жыццё. Ён паскардзіўся на дрэнны стан праезджай часткі сваёй вуліцы, яміны якой спачатку варта засыпаць пяском, потым прагрэйдзіраваць, але ніхто гэтага не робіць. Даўно звярталіся па дапамогу да старшыні Холстаўскага сельвыканкама Ігара Азарава, той — да кіраўніцтва УКП “Жылкамгас”, але яно нічога не зрабіла па сённяшні дзень. Вуліца ж, на якой жыве Галюжын, доўгая. Калі б яна была добрая, то сюды б і аўталаўка праехала, і машына “хуткай дапамогі”. А так старым людзям варта клыпаць да асфальту самім.

Другая праблема жыхароў вёскі — дрэнная пад’яздная дарога да мясцовых могілак. Каб яе вырашыць старшыня сельвыканкама звяртаўся да кіраўніцтва ДРБУ-196, але там таксама не знайшоў паразумення.
Мой адзіны выбаршчык аказаўся цікавым субяседнікам, пісьменным чалавекам. Ён, аказваецца, доўга жыў у Магілёве, працаваў інспектарам аддзела кадраў аб’яднання “Белгандальтэхніка”, а калі выйшаў на заслужаны адпачынак, то пакінуў кватэру дзецям, а сам з жонкаю пераехаў жыць сюды, у бацькоўскую хату. Галюжын успомніў сваё гаротнае дзяцінства, рэпрэсіраванага бацьку, якого рэабілітавалі ўжо толькі пасля смерці Восіпа Сталіна, некалькі месяцаў зняволення ў фашысцкіх канцлагерах. Спачатку за калючым дротам на тэрыторыі Магілёўскай шоўкавай фабрыкі, затым завода “Строммаш”. Калі аднойчы немцы павезлі з Магілёва ў бок Мінска, то збег і вярнуўся дамоў. Тут цяпер дажывае свой век.

Мікола ЛЕЎЧАНКА,
дэпутат раённага Савета па Гарадзецкай выбарчай акрузе №22.  

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Спасатели Быховщины встретились с воспитанниками учреждений образования района

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Быховском районе

13 мая 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Внимание: КОНКУРС!

13 мая 2025
Читать новость
СПОРТ

Белорусы впервые завоевали серебро чемпионата мира по пляжному футболу: в составе сборной спасатель МЧС из Кировска

13 мая 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Водителей такси обяжут заранее озвучивать стоимость поездки

12 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Вред вейпинга: что нужно знать

12 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем