Вызваленне: 3 успамінаў генерал-маёра У. А. Куўшыннікава, былога начальніка штаба 80-га стралковага корпуса

Раніцай 25 лістапада 1943 г. 80-ы корпус 3-й арміі, якім камандаваў генерал-маёр Іван Лявонавіч Рагуля,

фото: leoni55.livejournal.com

разгарнуў баявыя дзеянні за вызваленне Быхаўскага раёна. На Палянінавічы і Сялец наступала 283-я Чырванасцяжная стралковая ды-візія пад камандаваннем палкоўніка В. А. Канавалава. К вечару таго ж дня 858-ы стралковы полк падпалкоўніка А. М. Карабейнікава авалодаў Сяльцом і перарэзаў шашу Магілёў — Гомель. На поўдзень ад Абідавіч да шашы выходзіў 860-ы стралковы полк маёра А. С. Нябайкіна. Зламаўшы супраціўленне ворага каля Хатоўні, у раён в. Вець набліжаліся часці 17-й стралковай дывізіі палкоўніка  Раманенкі.  362-я  Чырванасцяжная стралковая дывізія генерал-маёра В. Н. Далматава развівала наступленне на Хачынку і Бахань, прыкрываючы правы фланг корпуса ад удару праціўніка з поўначы.

Разведчыкі 283-й дывізіі невялікімі групамі на лодках пераправіліся на процілеглы бераг Дняпра. Група на чале з начальнікам разведкі 858-га палка капітанам В. П. Баранавым дасягнула в. Адаменка, разведчыкі Іваноў, Асін, Мяркулаў і іншыя на чале з сяржантам Малявіным правялі разведку ў пасёлку Леніна і каля Тайманава. Сіл і сродкаў для фарсіравання Дняпра корпус тады не меў, ды і абставіны патрабавалі хутка замацавацца на адбітай у ворага тэрыторыі. Раніцай наступнага дня разведчыкаў давялося вярнуць. Байцам групы Малявіна дапамагаў жыхар Сяльца Трафім Федарэнка. Ён усю ноч быў з імі, а потым на сваёй лодцы перавёз іх назад на ўсходні бераг.

На наступны дзень войскі корпуса авалодалі рубяжом Палянінавічы — Сялец — Абідавічы — Вець. Гэта вельмі занепакоіла фашысцкае камандаванне, і яно ўзмацніла націск, каб вярнуць шашу і аднавіць сувязь сваіх раз’яднаных груповак. 283-я дывізія пры падтрымцы артылерыі ўвесь дзень 25 лістапада адбівала контратакі пяхоты і танкаў праціўніка. Рашуча дзейнічала разведрота старшага лейтэнанта П. Запарожца. На шашы на поўдзень ад в. Сялец гітлераўцы спрабавалі акружыць нашу групу на чале з камандзірам дывізіі, якая вырвалася ўперад. Але ў час падаспеў узвод разведкі, якім камандаваў P. К. Берсянёў. Разведчыкі хутка ацанілі абстаноўку і атакавалі ворага. P. К. Берсянёў быў паранены ў галаву, але працягваў кіраваць боем. Праціўнік панёс страты і быў адкінуты.

Цяжкі бой ішоў у гэты дзень у раёне Сяльца. На адным з участкаў гітлераўцам удалося прарвацца да агнявой пазіцыі мінамётнай роты Пятра Вінічэнкі. Калі скончыліся міны, камандзір роты павёў за сабой байцоў у рукапашны бой. Вораг быў адкінуты, але адважны камандзір загінуў. П. Дз. Вінічэнку пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

17-я стралковая дывізія ўзяла Вець і адбівала атакі ворага з поўдня. К вечару стала ўскладняцца становішча 283-й дывізіі. У 19 гадзін гітлераўцы абрушылі на Сялец і раён на поўдзень ад яго ураганны кулямётны і артылерыйска-мінамётны агонь, а потым перайшлі ў контратаку. Нашы падраздзяленні вымушаны былі пакінуць вёску і замацаваліся на паўднёвым беразе ракі Баброўка.

Раніцай 26 лістапада вораг пераўзыходзячымі сіламі двойчы атакаваў 858-ы стралковы полк. Першую атаку ўдалося адбіць, пасля другой нашы байцы адышлі на 5—6 кіламетраў і замацаваліся. Вялікі арганізатарскі талент і волю праявілі камандзір палка А.М. Карабейнікаў і яго памочнік па палітычнай частцы маёр С. Г. Семянюк.

Яны зрабілі ўсё, каб ва ўзаемадзеянні з 856-м стралковым палком утрымаць рубеж Палянінавічы — Пагоркі — Кашалёўка.

860-му палку і часцям 17-й стралковай дывізіі пры падтрымцы карпусной артылерыі ўдалося ўтрымаць Абідавічы. На працягу дня было адбіта пяць контратак праціўніка. Выключны гераізм праявілі нашы воіны. Шквал агню абрушылі на ворага мінамётчыкі. Асабліва храбра дзейнічаў разлік камсамольца Івана Занькіна. Разлік сяржанта Ягора Панова выкаціў гармату на адкрытую пазіцыю і прамой наводкай знішчыў станковы, два ручныя кулямёты і каля 15 варожых салдат. Бранябойшчыкі ўзвода супрацьтанкавых ружжаў Іван Караткоў і Дзмітрый Леўчанка падбілі па танку. Разлік 45-мм гарматы сяржанта Васіля Палтарабаткі сваім агнём адсек варожую пяхоту ад танкаў. Кулямётны разлік Віктара Абрамава знішчыў 17 фашыстаў. Камандзір аддзялення камуніст Канстанцін Смірноў пры артылерыйскім налёце ворага сваім целам прыкрыў камандзіра ўзвода. Сам быў паранены, але выратаваў камандзіра. Бранябойшчык Мікалай Іваноў пад агнём ворага вынес з поля бою цяжка параненага камандзіра ўзвода лейтэнанта Банчанку. Санітар камуніст Уладзімір Цыганкоў на працягу дня вынес з поля бою 18 параненых салдат і афіцэраў. Ездавы Віктар Круцікаў пад агнём праціўніка ўвесь дзень бесперапынна дастаўляў боепрыпасы на агнявыя пазіцыі разлікаў. Тэлефаніст камсамолец Аляксей Васенка ў складаных умовах падтрымліваў бесперапынную сувязь. Ён быў паранены, але не пакінуў поля бою,  пакуль не былі адбіты варожыя атакі.

Падраздзяленні палка за дзень знішчылі каля 200 варожых салдат і афіцэраў, падбілі і спалілі 4 танкі і самаходныя гарматы. Шаша засталася за намі. Рух ворага на поўдзень і на поўнач па ёй быў спынены.
Войскі 3-й арміі ў гэты час працягвалі наступаць на Доўск і ў пачатку снежня выйшлі да Дняпра на участку ад Сяльца да Гадзілавіч. На ўсход ад Быхава войскі 50-й арміі на сваім левым флангу авалодалі Боўкамі, Смаліцай, але далей прайсці наперад не змаглі.

Наступіў 1944 год. У пачатку студзеня дывізіі нашага корпуса зноў перайшлі ў наступленне і выбілі часці 267-й пяхотнай дывізіі ворага з вёсак Ніканавічы, Усохі, Сялец, Палкі. У цэнтры корпуса наступала 362-я Чырванасцяжная стралковая дывізія генерала Далматава. Нашы войскі яшчэ бліжэй падышлі да Быхава, аднак на рубяжы Прыбар — лес на поўнач ад Ніканавіч былі спынены. Для гітлераўцаў Быхаў як вузел дарог быў вельмі важным. Вялікае значэнне мела і пераправа, наведзеная імі на поўнач ад Прыбара для сувязі з усходнім берагам.

У пачатку лютага наш корпус перадаў участак Ніканавічы — Сялец войскам 50-й арміі, а сам у складзе 5-й і 283-й дывізій перадыслацыраваўся ў раён на захад ад Доўска. У сярэдзіне лютага мы пачалі рыхтавацца да прарыву абароны ворага на заходнім беразе Дняпра. 186-й стралковай дывізіі было загадана абараняць рубеж Шапчыцы і далей на поўнач па беразе Дняпра, а 283-й і 5-й дывізіям — прарваць абарону ворага на поўнач ад Кісцянёў у напрамку Тошчыцы.

У ноч на 21 лютага войскі занялі зыходнае становішча для наступлення. На світанні пачалася артылерыйская падрыхтоўка, а потым байцы пайшлі ў атаку. Першымі ў варожыя траншэі на заходнім беразе Дняпра ўварваліся сяржант Васіль Жарыкаў, малодшыя сяржанты Іван Стаўцаў і Аляксандр Азнобін, салдат Сямён Прохараў і многія іншыя. Пачатак прарыву быў паспяховым. Развіваючы наступленне ўздоўж Дняпра на поўнач, часці 283-й дывізіі на захад ад Залаззя разграмілі штаб нямецкага 45-га пяхотнага палка. Але ўжо ў в. Ніжняя Тошчыца ім давялося адбіваць моцныя контратакі 267-й нямецкай пяхотнай дывізіі з танкамі і ўдар авіяцыі, якая рабіла налёты групамі да 25 бамбардзіроўшчыкаў. У тым баі ўзвод супрацьтанкавых ружжаў, якім камандаваў Герой Савецкага Саюза старшы сяржант Чамадураў, падбіў танк і знішчыў 25 варожых салдат. Вялікія страты праціўніку нанеслі сваім агнём разлікі другой кулямётнай роты 860-га стралковага палка старшых сяржантаў Фёдара Пятровіча і Маскута Юнасава. Камандзір палка падпалкоўнік А. М. Карабейнікаў некалькі разоў сам вадзіў байцоў у атаку і быў паранены. I ўсё ж полк у той дзень вымушаны быў адысці ад Ніжняй Тошчыцы. Яна была занята намі толькі на другі дзень. У гэтым баі загінуў выключна храбры воін камуніст сяржант Жукіман Максімаў.

5-я дывізія пад камандаваннем палкоўніка Міхаліцына ў першы дзень уклінілася ў абарону ворага на глыбіню да 5 км і выбіла яго з вёсак Бальшавік, Ліпа. 283-я дывізія авалодала моцным вузлом праціўніка — вышынёй у раёне Віляхаўкі. У 7 гадзін раніцы 24 лютага 856-ы стралковы полк 283-й дывізіі ва ўзаемадзеянні з суседам справа выбіў ворага з Новага Быхава і, развіваючы наступленне на поўнач, да 16 гадзін дасягнуў ручая каля вёскі   Адаменка. 860-ы стралковы полк у гэты дзень вызваліў ад ворага Верхнюю Тошчыцу. У ліку першых у вёску ўварваліся малодшы сяржант Ягор Назалаў і салдат Міхаіл Гладкоў. У разрыў паміж дывізіямі першага эшалона ў напрамку Ліпа — Чырвоны Бераг камандзір корпуса генерал I. Л. Рагуля ўвёў другі эшалон — 186-ю стралковую дывізію генерал-маёра Равуненкава. Рота капітана Палякова з 290-га стралковага палка скрытна выйшла на ўсход ад Тошчыцы, выбіла праціўніка з занятай ім пазіцыі і пайшла ўперад. Капітан Палякоў загінуў смерцю героя ў гэтым баі. Камандзір трэцяй стралковай роты гэтага ж палка афіцэр Карнееў, паранены, на працягу некалькіх гадзін працягваў кіраваць боем. Санітарка Паддубава вынесла з поля бою 12 раненых. Пад Чырвоным Берагам 186-я дывізія напаткала моцныя контратакі гітлераўцаў. Часці злучэння па глыбокім снезе сталі абыходзіць вёску з захаду і ўсходу. Пасля цяжкага бою яны ва ўзаемадзеянні з 860-м стралковым палком 25 лютага авалодалі вёскай, а 858-ы полк у начным баі вызваліў ад гітлераўцаў в. Істопкі. У гэтых баях нашы воіны праявілі масавы гераізм. Смела, рашуча кіраваў боем камандзір першай роты 238-га стралковага палка капітан Бабылёў, ён загінуў у гэтым баі. Малодшы сяржант Самсонаў першы кінуўся ў атаку. Ён забіў 8 фашыстаў, але і сам быў цяжка паранены. Храбры камандзір капітан Казлоў з невялікай групай байцоў кінуўся да аднаго з крайніх дамоў, дзе заселі аўтаматчыкі. Фашыстаў выбілі, але Казлоў загінуў. Радавы пятай роты 290-га стралковага палка Кісялёў паўзком дабраўся да кулямётнага гнязда і ў рукапашным баі знішчыў кулямётчыкаў. Камандзір аддзялення Гацеміраў закідаў гранатамі бліндаж, уварваўся ў траншэю і забіў трох гітлераўцаў. Такіх гераічных дзеянняў было мноства.

Невыпадкова так упарта і жорстка супраціўляўся вораг. Наступленне 80-га стралковага корпуса на поўнач і асноўных сіл 3-й арміі ў напрамку Рагачова пагражала выхадам у глыбокі тыл магілёўскай групоўкі ворага, асноўныя сілы якой усё яшчэ займалі абарону на левым беразе Дняпра за 50 км на ўсход ад Магілёва. Фашысты сцягвалі ў міжрэчча Дняпра і Друці пяхоту, танкі, артылерыю.

40-ы стралковы корпус 24 лютага выйшаў да ракі Друць і адваяваў невялікі плацдарм на яе заходнім беразе ў раёне Вялікіх Канапліц. Часці 41-га стралковага корпуса ў гэты дзень вызвалілі Рагачоў. 80-ы стралковы корпус працягваў наступаць у паўночным і паўночна-заходнім напрамках. 28 і 29 лютага часці 186-й дывізіі падышлі да Гуты Раманяцкай. У баях за вёску вялікую мужнасць праявілі воіны 4-й роты 298-га стралковага палка капітана Прыходзькі. Рота прыняла на сябе асноўны ўдар контратакі і адбіла яе.  Страты ворага толькі забітымі склалі больш за 100 чалавек. Моцнае супраціўленне сустрэлі часці 5-й дывізіі ў раёне в. Хамічы. У ходзе баёў суадносіны сіл рэзка змяніліся на карысць ворага. На рубяжы Камарычы — Гута — Хамічы і далей па рацэ Друць актыўныя дзеянні сталі заціхаць. Толькі рэдкая агнявая перастрэлка нарушала спакой. Лінія фронту нібы застыла да лета.

Надышоў чэрвень. Перад світаннем 24 чэрвеня войскі корпуса пачалі  наступленне. 858-ы полк 283-й стралковай дывізіі атакаваў Хамічы. 5-я і 186-я дывізіі ўдарылі на Ліпкі, Будаўку, Нямкі. Да 13 гадзін яны прарвалі пазіцыі ворага на глыбіню 5 кіламетраў. 858-ы полк захапіў вёску, забяспечыў наступленне дывізіі на поўдзень, але поўнасцю авалодаць вузлом абароны яму не ўдалося. 3 15 гадзін і да канца дня ён адбіваў моцныя контратакі нямецкай пяхоты і танкаў. На галоўным напрамку 5-я і 186-я дывізіі, ламаючы жорсткае супраціўленне ворага, да канца дня прарвалі яго абарону. Гэта дало магчымасць выйсці на фланг і ў тыл праціўніка як у паўночным, так і ў паўднёвым напрамку.

Каб не дапусціць 80-ы корпус на шашу Магілёў — Бабруйск, праціўнік перакінуў з Быхава часці 267-й пяхотнай дывізіі і мотапяхоту з танкамі. Чырвонаармейцы тут за дзень адбілі 25 контратак. Спробы нашай 283-й дывізіі авалодаць трэцяй траншэяй ворага перад лесам на поўнач ад Хамічоў былі беспаспяховыя. 26 чэрвеня на напрамку галоўнага ўдару корпуса з’явіліся часці 707-й нямецкай пяхотнай дывізіі, якія прыбылі з раёна Быхава. Аднак нашы злучэнні адстаялі рубеж, забяспечылі наступленне галоўных сіл арміі. А 27 чэрвеня часці нашага корпуса нанеслі ўдар уздоўж заходняга берага Друці на поўнач і захапілі дарогі на Быхаў, Чыгірынку, Перунова. Дывізія палкоўніка Міхаліцына вызваліла вёскі Шмакі, Чырвоны Прыбар, Чыгірынку. 186-я дывізія падышла да Падлужжа і перарэзала шашу. 28 чэрвеня дывізія генерала Равуненкава пасля чатырохгадзіннага напружанага бою штурмам авалодала вёскай Чачэвічы і пераправамі на Друці. У раёне на ўсход ад Чыгірынкі і Чачэвіч абходным манеўрам быў завершаны разгром 164-га пяхотнага і 157-га артылерыйскага палкоў 57-й нямецкай дывізіі. Гітлераўцы пакінулі на агнявых пазіцыях і на дарогах 35 гармат розных калібраў, цягачы, павозкі, іншы ваенны рыштунак. Нашы часці захапілі там 220 артылерыйскіх коней. 3 поўдня, у напрамку Уюна, пачала наступленне 283-я дывізія. 362-я, 324-я і 110-я стралковыя дывізіі 50-й арміі вызвалілі ад ворага Быхаў і паўночную частку раёна. Войскі 2-га Беларускага фронту ў гэты дзень занялі Магілёў. Быхаўская групоўка ворага пачала ў паніцы адкочвацца на паўночны захад, але ўцякаць ёй ужо не было куды.

80-ы стралковы корпус, часова пакінуўшы ў раёне Чачэвіч 186-ю стралковую дывізію, раніцай 29 чэрвеня асноўнымі сіламі рушыў на захад. 2 ліпеня ён быў ужо ў раёне Чэрвеня.

 

Праз  лінію  фронту

У лістападзе 1943 г. войскі 3-й арміі генерала А. В. Гарбатава і 50-й арміі генерала I. В. Болдзіна, прарваўшы нямецкую абарону на рацэ Сож, выйшлі да Дняпра. Пачыналася вызваленне Быхаўшчыны. Камандаванне  Быхаўскай  ваенна-аператыўнай  групы, падпольны райком партыі прынялі рашэнне ўстанавіць сувязь з часцямі Чырвонай Арміі і паслаць праз лінію фронту групу партызан. Неабходна было ўзгадніць пытанні ўзаемадзеяння, дамовіцца аб месцы і часе злучэння,  атрымаць  боепрыпасы.   Пасланыя  раней 2 групы партызан з 820-га атрада лінію фронту перайсці не змаглі. Накіравалі яшчэ адну групу з пакетам для камандавання 3-й арміі. У яе ўвайшлі жыхары в. Новы Быхаў В. Н. Тамашоў, А.С. Чысты, I. А. Банадысеў, а таксама Бяляеў і Шышкін.

У глухім лесе за в. Гамінкі партызаны групы заўважылі зямлянку, дзе хаваліся мясцовыя жыхары. 3 імі была і Кацярына Андрыянава — жонка камандзіра Чырвонай Арміі, якой удалося ўцячы з месца прымусовых работ на пярэднім краі абароны гітлераўцаў. Андрыянава ведала размяшчэнне варожых умацаванняў, мінных палёў і выказала жаданне ісці з партызанамі.

Групе з вялікімі цяжкасцямі ўдалося перабрацца цераз Днепр у размяшчэнне 283-й стралковай дывізіі і перадаць камандаванню пакет.

Прыкладна ў той жа час праз лінію фронту прайшлі партызанскія групы 810-га партызанскага палка на чале з Дземідзенкам і 152-га партызанскага палка.

Як развіваліся падзеі далей, успамінае палкоўнік запасу ветэран 283-й стралковай дывізіі А. С. Дзяраеў:
«3 13 па 20 лютага 1944 г.  3-я армія рыхтавала наступальную аперацыю, якая атрымала назву Рагачоўскай. Пры яе падрыхтоўцы разам з іншымі мерапрыемствамі планавалася ўзаемадзеянне войск і партызанскіх атрадаў. Было вырашана для сувязі з партызанамі накіраваць у тыл ворага групу разведчыкаў. У яе склад ад нашай стралковай дывізіі было ўключана 5 чалавек: яфрэйтары  Д.В. Утукін (старшы групы), A. А.Мышкароў, Н.П. Трусаў і партызаны B.Н. Тамашоў і А. С. Чысты, якія прыбылі з-за лініі фронту і добра ведалі мясцовасць на напрамку наступлення нашых войск.

Раніцай 21 лютага 1944 г. група пераадолела нейтральную зону шырынёй каля двух кіламетраў. Утукін, выбраўшы зручны для назірання пункт, намеціў участак, дзе можна было непрыкметна прайсці ў тыл ворага. Як толькі пачалося наступленне часцей дывізіі, разведчыкі скрытна прабраліся праз абарону праціўніка, якая склада-лася з дзвюх ліній траншэй, і рушылі ў напрамку лесу. На ўзлеску размяшчалася артылерыйская батарэя ворага, якую ўдалося непрыкметна абысці. Каля чыгункі група сутыкнулася з нямецкімі салдатамі. Абставіны патрабавалі рашучых дзеянняў. Байцы адкрылі агонь з аўтаматаў і імгненна знішчылі гітлераўцаў, адкрыўшы сабе дарогу далей…»

Ва ўзнагародных лістах аб выкананні групай баявой задачы  запісана:
«…Група разведчыкаў фарсіравала раку Днепр, выйшла ў тыл праціўніка і ў раёне вёскі Барсукі наладзіла сувязь з групоўкай партызан Падаляна, перадаўшы ёй пастаўленую камандаваннем задачу. Пасля група разведчыкаў у колькасці пяці чалавек пад кіраўніцтвам Д. В. Утукіна правяла 4000 чалавек партызан і злучылася з часцямі Чырвонай Арміі…»

Партызаны злучыліся з наступаючымі часцямі Чырвонай Арміі 24 лютага 1944 г. паміж вёскамі Дзедава і Хамічы. Разам з партызанамі выйшлі з варожага тылу некалькі тысяч мірных жыхароў.
Па хадайніцтву камандавання 283-й стралковай дывізіі ўся група была ўзнагароджана ордэнамі Чырвонай Зоркі.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024