Заява на звальненне

У магазіне вёскі Кучын людна бывае рэдка. Часцей за ўсё тады, калі яе жыхары атрымліваюць пенсіі. А ў звычайныя дні сюды прыходзяць рэдкія пакупнікі. Загадвае ж  магазінам гэтага некалі вялікага населенага пункта Таццяна Мельнікава (на здымку). Раней яна жыла і працавала ў Буйнічах, прычым у шкодных умовах. Таму дачасна пайшла на пенсію і атрымлівае яе ўжо 12 гадоў.

Шэсць гадоў таму назад вырашыла пераехаць у Кучын. Купіла тут сабе хату, пачала жыць. Неяк завіталі да яе прадстаўнікі з раённага спажывецкага таварыства, запрасілі на працу ў мясцовы сельмаг. Спачатку адмовілася.

— Але яны так мяне прасілі, так угаворвалі стаць за прылавак хоць на адзін год, што я ўсё ж згадзілася, — успамінае Таццяна Аляксееўна. — І вось гандлюю ўжо цэлых шэсць гадоў.

Жанчына ветла ўсміхаецца, а затым паведамляе, што болей рабіць не хоча, напісала заяву на звальненне.

— Чаму так?

На зададзенае мною пытанне яна адказала не адразу. А потым пачала гаварыць аб нізкіх заробках, завышаных планах тавараабароту, з-за чаго нельга фактычна атрымаць прэміяльную даплату, неабходнасці капітальнага рамонту самога магазіна ўзору савецкіх часоў, у якім  працякае дах, пачала вывальвацца сцяна з тыльнага боку памяшкання.

Да таго ж, у вёску два разы на тыдні прыязджаюць аўталаўка, камерсанты, у якіх тавары танней нашых. Вось і паспрабуй выканай майскі план тавараабароту ў 53 мільёны рублёў. На чэрвень план складае ўжо 65 мільёнаў…
Разумею Таццяну Аляксееўну, а вось дапамагчы ёй абавязана кіраўніцтва райспажыўтаварыства, калі не жадае, каб гэтая гандлёвая кропка засталася без прадаўца.

 

 

Последние новости

СПОРТ

Выступление белорусских теннисисток на Ролан Гаррос: Соболенко идет дальше

28 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Ремонт дороги Кузьковичи — Красница: 1,7 км нового асфальта

28 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Онлайн-система постановки на учет для оздоровления запустится к 2027 году

28 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Конкурс «Педагог года учреждения дополнительного образования»: Алеся Масловская — финалист

28 мая 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Сайт профобразование.бел для абитуриентов: выбор профессии и колледжа

28 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Последствия непогоды в Беларуси: 229 поваленных деревьев, 13 авто повреждены

28 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем