На першае абласное свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”, прыехалі паэты, празаікі, спевакі з усіх куткоў Беларусі (фото)

На першае абласное свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”, прыехалі паэты, празаікі, спевакі не толькі з усіх куткоў Беларусі, а і з суседніх раёнаў Расійскай Федэрацыі.

Свае творы на імправізаванай сцэне выконвалі як вядомыя аўтары, так і пачаткоўцы.

Хвалююча праходзіла цырымонія ўручэння літаратурных прэмій. Калі летась прэмію імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава, устаноўленую Касцюковіцкім райвыканкамам, атрымала паэтка Наталля Азаранка, то сёлета такой узнагароды ўдастоілася за папулярызацыю беларускай мовы Святлана Пархоменка.

Раней за іх такую прэмію займеў празаік з Магілёва Аляксандр Церахаў, які на гэты раз уваходзіў у журы конкурсу маладых аўтараў.

Упершыню прысуджалася літаратурная прэмія імя Алеся Пісьмянкова. Яе ўладальнікам стаў паэт, празаік Мікола Леўчанка з Быхава. Дыплом лаўрэата гэтай прэміі яму ўручыў старшыня Магілёскай абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзімір Дуктаў. Мікола Уладзіміравіч падзякваў яго за высокую ацэнку сваёй літаратурнай працы і прачытаў новы верш, прысвечаны дачасна памёршых Алеся Пісьмянкова і старшыні Касцюковіцкага райвыканкама Міхаіла Рыгоравіча Барысава, які ў мінулыя гады адкрываў вышэй названае свята. Іх Мікола добра ведаў, неаднаразова сустракаўся, таму і напісаў такія радкі.

Бесядзі знаёмыя абрысы,

Знакавы Алесеў запавет,

Вось ужо нядаўна і Барысаў

Адышоў ад нас у лепшы свет.

 

Мо таму маё нямее слова

У прырэчнай светлай цішыні,

Хоць з аблокаў белая падкова

Не вісіць яшчэ ў вышыні.

 

У бяздонні велічных нябёсаў,

Дзе кружляе і яго анёл.

Нібы спарышы абодва лёсы

Спавіваюць утравелы дол.

 

Пойму і засеянае поле,

Адпаліраваны працай плуг.

Вось такая ў абодвух доля

І адзіны Пісьмянкова луг.

 

На якім штогод гуляе свята,

Ад якога маладзею ўвесь.

Толькі ў баку сумуе хата,

Дзе з бацькамі жыў даўно Алесь.

 

А цяпер няма ўжо нікога,

Кожны спачывае на кладах.

Помніць іх вясковая дарога

Людзі ўсе, каторыя ў гадах.

 

Я таксама выказацца мушу,

Праўда тут аголеная ўся,

Веру, што сустрэнуцца іх душы

У раю — Алеся й Міхася.

Адразу патлумачу, што летась падчас свята над “Пісьмянковым лугам” спачатку кружляў адзін бусел, потым другі… Недзе пасля 15 гадзін на абсалютна чыстым блакітным шоўку нябёсаў з’явілася правільнай формы падкова з белых пёрыстых аблачын, якая хвілін праз 5-10 трансфармавалася ў літару “а”… Містыка, няйначай.Вось і нявер пасля ўбачанага ва Усявышняга!

Ён ранкам падкову знайшоў у расе,

Шчасліўчык, адораны лёсам,

І кожны падумаў: дамоў панясе!

А ён шпурлянуў у нябёсы:

“Будзем, людзі, шчаслівыя ўсе!”

Вось такія прарочыя радкі напісаў пры жыцці выдатны паэт Алесь Пісьмянкоў — лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, літаратурнай прэміі імя народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.

Свята паэзіі і аўтарскай песні працягвалася да позняга вечара.

Гучалі вершы, а таксама песні майстроў мастацтваў Касцюкоўшчыны, якія чаргаваліся з выступленнямі першага намесніка старшыні райвыканкама Генадзя Баханава, начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Андрэя Кунцэвіча, намесніка начальніка ўпраўлення культуры Магаблвыканкама Ігара Кузняцова, іншых гасцей свята.

Урачыста праходзілі ўганароўванні пераможцаў абласнога конкурсу паэзіі і такога ж конкурсу аўтарскай песні, тэматычная літаратурна-музычная кампазіцыя, а вечарам свята перамясцілася бліжэй да хуткаплыннай ракі Бесядзь. Тут, на яе абрывістым беразе, каля вялікага вогнішча праходзіла адначасова з танцавальна-гульневай ппраграмай творчая сустрэча паэтаў, аўтараў і выканаўцаў песень Магілёўскай вобласці. І кожны, хто на ёй прысутнічаў, успамінаў шчымліва-узнёслыя пісьмянкоўскія радкі.

…І толькі мы. Над намі поўня.

Ды зорка падае ў траву.

Свет ціхай музыкай напоўнен,

І я той музыкай жыву.

 

То пераможна, то трывожна

У сэрцы сцішаным пяе,

І заглушыць яе няможна,

І жыць няможна без яе.

Сяргей ДНЯПРОЎ.

г. Быхаў – вёска Бялынкавічы – г. Быхаў.   

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024