Беларусь — Германія: маленькі юбілей дабрачыннасці адзначылі ў Магілёве (видео)

У Магілёў прыбыў ужо саракавы груз ад суполкі «Дапамога дзецям Чарнобыля». Нямецкі і беларускі бакі на сустрэчы ў аблвыканкаме абмеркавалі, што зроблена за гады супрацоўніцтва і як працаваць далей.

Гэтым разам зноў прыбылі дапаможныя сродкі для людзей, абмежаваных у перасоўванні, і іншыя тавары для магілёўцаў. За час супрацоўніцтва з немцамі 750 малых магілёўскіх дзетак пабывалі на аздараўленні ў Нямеччыне, над 120 беларускімі нямецкія партнёры ўзялі шэфства. Пры дапамозе арганізацыі «Дапамога дзецям Чарнобыля» некалькім магілёўам зрабілі найскладанейшыя аперацыі за мяжой. Абмяркоўвалі і супрацоўнітцва ў медыцынскім кірунку, які прадугледжвае не толькі абмен досведам, аднак і павышэнне кваліфікацыі магілёўскіх спецыялістаў за мяжой. Нямецкі бок гатовы дапамагаць таксама і абсталяваннем.

 

Могилевское телевидение 2-й канал, TUT.BY