Пачнi з сябе! Размаўляй па-беларуску!

Родная мова — гэта самае цудоўнае, што можа быць у беларускага народа, у кожнага з нас. Мы нечаста гутарым на сваёй урачыстай, цудоўнай мове. А чаму? Мяне вельмi хвалюе гэта пытанне, таму я i вырашыла зрабiць невялiчкi эксперымент i правесцi акцыю. Сутнасць майго эксперыменту — гутарыць на роднай мове ўсюды: з бацькамi, з сябрамi i абавязкова ў лiцэi. Аб яе правядзеннi я размясцiла iнфармацыю ў группе ГА «БРСМ» «Моладзь Быхаўшчыны аб’яднайся» сацыяльнай сетцы «У кантакце».

Сутнасць акцыi для школьнiкаў заключалася ў тым, каб правесцi Дзень роднай мовы: размаўляць па-беларуску, наладзiць конкурс на лепшую лiстоўку, цi вечарыну, прысвечаную беларускiм пiсьменнiкам.

Маю iдэю падтрымалi не ўсе школы, але ў сценах роднага лiцэя мы правялi мерапрыемства, у якім прынялі актыўны ўдзел усе ліцэісты.

Я лiчу, што кожны з нас можа зберагчы родную мову, не даць ёй згінуць, можа паспрыяць яе росквiту. Ад нас залежыць — цi будуць нашы дзецi размаўляць па-беларуску. Як вырашэнне гэтай праблемы я прапаную праводзiць Днi беларускай мовы як мага часцей.

Пасля правяздення акцыi я яшчэ раз упэўнiлася, што беларуская мова жівая, патрэбная нам, беларусам, i што яна цiкавiць сучасную моладзь.

Другi сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія  Андрэйчыкава

 

 

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Полезные свойства клюквы для здоровья человека

24 октября 2025
Читать новость
СПОРТ

Спартакиада школьников по баскетболу прошла в Быхове

24 октября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Быховчанин Сергей Килессо — водитель в третьем поколении

24 октября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Станислав Гапечкин — один из самых oпытных и дoбросoвестных специaлистoв филиала Автопарк №6 ОАО «Могилевоблавтотранс»

24 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как оформить выходной для диспансеризации, напомнили в Минтруда

24 октября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Рост производства молока обеспечили 74 организации Могилевщины

24 октября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем