17-20 красавіка ў Магілёве пройдзе міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”

17-20 красавіка ў Магілёве пройдзе міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”. Аб гэтым  паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

У мерапрыемстве прымуць удзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Азербайджана, Арменіі, Малдовы.

Па словах суразмоўцаў, тэма форуму надзвычай актуальная і значная не толькі для Беларусі, але і любой сучаснай дзяржавы. “Выключна важным з’яўляецца знаёмства з лепшымі практыкамі заахвочвання і папулярызацыі традыцыйнай культуры, творчае абмеркаванне інавацый на ўзроўні міжнароднай супольнасці, якое дазваляе ідэнтыфікаваць ключавыя запатрабаванні рэгіёнаў і спраектаваць жыццяздольныя падыходы да іх устойлівага развіцця”, — падкрэслілі спецыялісты.

Плануецца абмеркаванне шырокага кола праблем:

— традыцыйная культура як частка нематэрыяльнай культурнай спадчыны: праблемы выяўлення, інвентарызацыі, міжнароднай прэзентацыі;

— фарміраванне стратэгій падтрымкі і развіцця традыцыйнай культуры;

— вызначэнне ролі органаў кіравання і ўстаноў культуры ў працэсе захавання, аховы і трансляцыі каштоўнасцяў традыцыйнай культуры;

— развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы традыцыйнай культуры;

— сучасныя міжнародныя падыходы да захавання, падтрымкі і актуалізацыі традыцыйнай культуры;

— дзяржаўнае і прыватнае партнёрства ў галіне захавання і развіцця традыцыйнай культуры на сучасным этапе развіцця грамадства;

— прававое забеспячэнне працэсаў функцыянавання, захавання і актуалізацыі традыцыйнай культуры;

— гістарычны аспект традыцыйнай культуры гарадоў і мястэчак Беларусі і інш.

20 красавіка у канфэрэнц-зале Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР пройдзе сустрэча арганізатараў і ўдзельнікаў з журналістамі. Па выніках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыйная культура: ахова, захаванне, актуалізацыя” выдадуць зборнік дакладаў.

Арганізуюць мерапрыемства упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы пры падтрымцы Міністэрства культуры, Інстытута культуры Беларусі.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Какой суп полезнее всего для желудка?

30 апреля 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Литва ограничивает ввоз топлива из Беларуси: что изменится с 3 мая

30 апреля 2026
Читать новость
КУЛЬТУРА

В филиале «Городская библиотека микрорайона Быхов-1» состоялась встреча с писательницей Галиной Перун

30 апреля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Польское «гостеприимство» с привкусом мобилизации

30 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко назвал инициативу «Один район — один проект» стратегической задачей в региональном развитии

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем